abominable [əˈbɒmɪnəbl] adj. агі́дны, бры́дкі, паску́дны (пра надвор’е, умовы, ежу і да т.п.);

abominable weather дрэ́ннае надво́р’е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

achieve [əˈtʃi:v] v.

1. дасяга́ць;

achieve success дасяга́ць по́спеху

2. выко́нваць (пра работу, планы і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

small-town [ˈsmɔ:ltaʊn] adj.

1. местачко́вы, правінцы́йны

2. ву́зкі, абмежава́ны ( пра погляды);

small-town manners правінцы́йныя мане́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sparse [spɑ:s] adj. рэ́дкі; раскі́даны;

a sparse population рэ́дкае насе́льніцтва;

get sparse рабі́цца рэ́дкімі, радчэ́ць (пра валасы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stale2 [steɪl] v. тра́ціць навізну́, старэ́ць; зно́швацца; станаві́цца нясма́чным, вычыха́цца (пра піва, віно і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

элеа́ты

(гр. eleatai, ад Elea = назва горада)

прадстаўнікі старажытнагрэчаскай філасофскай школы 6—5 ст. да н.э., якія ўпершыню проціпаставілі мысленне пачуццёваму ўспрыманню, выказалі думку пра нязменную сутнасць сапраўднага быцця і ілюзорнасць усіх змен паміж рэчамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

здубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Азябнуўшы, страціць рухомасць, адчувальнасць (пра цела, часткі цела). Ногі здубянелі. □ Хлопцы даўно ўжо прамоклі да апошняй ніткі, здубянелі ад холаду. Маўр. // Зацвярдзець, здубянець (пра адзенне). Увесь ён быў у снезе, адзежа на ім здубянела. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.

зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Няяркі, пацямнелы (пра фарбы, колеры). // Высахлы, нясвежы (пра лісце, траву). Між камлёў.. — трава, дзе высокая, зялёная, а дзе рудая, жухлая, выпаленая спякотным сонцам. Мележ. Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груга́н, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач. // перан. Пра шкоднага, небяспечнага чалавека. Наш дэвіз — мір і воля народам! Наш паход груганам не стрымаць. Васілёк.

•••

Куды груган касцей не занясепра вельмі аддаленае або цяжкадаступнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)