zagrożony
які знаходзіцца пад пагрозай; якому пагражае што;
zagrożony gruźlicą — схільны да захворвання туберкулёзам;
zagrożony odcinek — небяспечны ўчастак;
zagrożony dom — аварыйны дом, дом у аварыйным стане
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць. Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заста́ва, ‑ы; Р мн. ‑стаў; ж.
1. Гіст. Месца ўезду ў горад або выезду з яго, якое раней ахоўвалася вартай. Гарадская застава.
2. Атрад, які нясе ахоўную службу; варта. Выставіць заставы. □ Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было. Чарнышэвіч.
3. Вайсковае падраздзяленне, якое ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы, а таксама месца знаходжання гэтага падраздзялення. Прывесці парушальніка на заставу.
4. Разм. Плаціна, застаўка. Стрыманая заставамі вада павольна круціцца перад мостам. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пай 1 ’доля, якая ўносіцца ў капітал якога-н. таварыства кожным яго ўдзельнікам’ (ТСБМ); у дыялектах часцей па́йка ’тс’, таксама ’надзел зямлі’ (Сл. ПЗБ), ’шчасце, удача’ (Бяльк.). Рус. пай, укр. пай ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў: тур., крым.-тат., тат. pai ’частка, участак, пай’ (Радлаў, 4, 1118; Міклашыч, 230; Праабражэнскі, 2, 5; Фасмер, 3, 187).
Пай 2 ’выбітае, вытаптанае месца (на лузе, у полі і інш.), паёваць ’талаваць, нішчыць’ (ТС). Няясна. Відаць, да пай 1, праз значэнне ’ўчастак зямлі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́расля, про́расць, про́разь ’амярцвелы ўчастак кары і драўніны’, ’праслойка мяса ў сале або наадварот’, ’валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода’ (ТСБМ, Янк. 3.; смарг., ашм., чэрв., асіп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), про́расль ’прамежак у расчлененым капыце парнакапытных’ (Лекс. ландш., 56), про́раст ’прарошчанае збожжа’ (Ян.). Да прарасці; дэрываты з рознымі суфіксамі. Аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус. про́рость ’праслойка мяса ў сале і да т. п.’, укр. про́ріст, про́рісь ’усходы’, польск. przerost ’нарост’, серб.-харв. про̏рāст ’ракавая пухліна; нарост’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імша́ра ’мохавае балота’ (ТСБМ, Касп.), ’зараснік’ (Яруш.), імша́р (Др.-Падб.) ’месца, дзе расце толькі арэшнік’ (Жд. 2), імшары́на ’невялікі ўчастак мохавага балота сярод поля або лесу’, імша́рнік ’мохавае балота’ (парыц., Янк. Мат., 165). Рус. дыял. мша́ра, мша́рина, мша́рник, польск. mszar. Магчыма, запазычанне з польск. mszar ’мохавае балота’. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і польскага слоў. Беларуская суфіксацыя ‑ына, ‑нік; прыстаўное і‑. Гіст. мовы (II, 137) разглядае як уласнабеларускае ўтварэнне пачатку XX ст. Гл. мох.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ward1 [wɔ:d] n.
1. бальні́чная пала́та;
a maternity ward радзі́льнае аддзяле́нне;
an isolation ward ізаля́тар;
a ward attendant саніта́р;
a ward round абхо́д (палат);
ward treatment стацыяна́рнае лячэ́нне;
a ward orderly ня́ня (у шпіталі)
2. адміністрацы́йны раён го́рада, гарадскі́ ўча́стак (у Вялікабрытаніі)
3. падапе́чны;
a ward of court law непаўнале́тні, апяку́н яко́га назнача́ецца судо́м
4. турэ́мная ка́мера;
a death ward ка́мера сме́ртніка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чало́ Высокая сенажаць; адкрытае месца; прыдарожны ўчастак; пярэдні край (Жытк., Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
апліка́цыя
(лац. applicatio = прыкладванне, наклейванне)
1) спосаб стварэння малюнка, мастацкага ўзору, арнаменту шляхам наклейвання кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і інш.;
2) узор, малюнак, арнамент, створаны такім чынам;
3) мед. накладванне на абмежаваны ўчастак паверхні цела лячэбнай гразі, парафіну і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сэрвіту́т
(лац. servitus, -tutis = павіннасць, падначаленасць)
1) абмежаванае права карыстацца чужой уласнасцю (напр. права праезду, праходу праз зямельны ўчастак суседа), а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах;
2) абмежаванне ўлады дзяржавы над якой-н. тэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)