ШАРДЭ́Н (Chardin) Жан Батыст Сімеон (2.11.1699, Парыж — 6.12.1779),
французскі жывапісец. Вучыўся ў П.Ж.Каза, Н.Н.Куапеля і Ж.Б.Ванлао, у Парыжы. Раннім творам уласцівыдэкар. эфектнасць і сюжэтная займальнасць. Да 1730-х г. выпрацаваў уласную манеру, якая вылучаецца высакароднай стрыманасцю, яснасцю і прастатой. Яго жанравыя палотны прасякнуты тонкім лірызмам, сцвярджэннем годнасці людзей «трэцяга саслоўя»: «Разносчыца» (1739), «Ранішні туалет» (1741), «Малітва перад абедам» (1744). Партрэтам уласцівы жыццёвая непасрэднасць і задушэўнасць: «Хлопчык з ваўчком» (1738), «Партрэт жонкі» (1775). Як майстар нацюрморта, ствараў кампазіцыі са сціплым наборам прадметаў, якія вылучаюцца прадуманасцю пабудовы, матэрыяльнасцю і мяккасцю жывапіснай фактуры: «Люлькі і збан» (каля 1760—63), «Нацюрморт з атрыбутамі мастацтваў» (1766). Жывапісу Ш. ўласцівы адзінства серабрыста-шэрага і карычняватага тонаў, багацце рэфлексаў і ледзь улоўных адценняў, якія гарманізуюць пераходы ад святла да ценю.
Літ.:
Якимович А.К. Шарден и французское Просвещение. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́хні займ. ’які належыць ім’ (ТСБМ, Шат., Нас.), і́хны ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.), і́хі ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), и́хный ’ім уласцівы’ (Нас.). Рус.дыял.и́хний, и́хный, и́хий ’іх’ (у рускай пісьменнасці з XVII ст.), укр.і́хній ’тс’. Вытворнае з суф. ‑н‑ (< ьnъ) ад іх, формы р. скл. мн. л. прасл. займ. *jь (гл. ён). Гл. Фасмер, 2, 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бале́льшчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да балельшчыка, балельшчыкаў, уласцівы ім. Балельшчыцкія сімпатыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да барца; уласцівы барцам. Барцоўская мага. Барцоўскі прыём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арчы́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арчынцаў, які належыць, уласцівы ім. Арчынская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікакня́жацкі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да вялікага князя; належыць, уласцівы вялікаму князю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́пскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вепсаў, які належыць, уласцівы ім. Вепская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агульначалаве́чы, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву, які датычыцца ўсіх людзей. Агульначалавечая мараль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіпрыёцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кіпрыётаў, які належыць, уласцівы ім. Кіпрыёцкія традыцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культу́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да культурніцтва, уласцівы яму. Культурніцкія погляды. Культурніцкія патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)