Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́лазіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.
Разм. Лазячы, усюды пабыць, усё аблазіць.
выла́зіць, ‑ла́жу, ‑ла́зіш, ‑ла́зіць.
Незак.да вылезці.
•••
Аж вочы на лоб вылазяцьгл. вока.
Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.
Не вылазіць з даўгоў — мець увесь час даўгі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе або выражае заклінанне (у 2, 4 знач.). Высокі ў «Новай зямлі» паэтычны культ сонца, вясны, лета як сіл жыватворных, якія даюць пачатак усяму жывому. Ёсць у гэтым як бы штосьці язычніцкае, заклінальнае.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. [Шэя:] — Ай, ай, няхай бы, сусед, мне даў [куфэрак], я б сам усё гэта зрабіў, навошта суседу мардавацца.Гартны.
2.Разм. Мучыцца, пакутаваць. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова [экзаменацыйная].Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш.Машара.Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́мленасць, ‑і, ж.
1. Стан стомленага; бяссілле. Стомленасць арганізма. □ Аднак жа .. [Андрэй] не разлічыў сваіх сіл і к канцу другога дня пачаў адчуваць вялікую стомленасць.Чорны.
2.Спец. Змяненне механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялу пад уздзеяннем напружання і дэфармацыі. Стомленасць металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШТАБ (ням. Stab),
асноўны орган кіравання войскамі, іх баявой і паўсядзённай дзейнасцю ва ўсіх звёнах ад батальёна (дывізіёна) і вышэй. Ш. існуюць ва ўзбр. сілах усіх краін, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Ш. відаў узбр.сілназ. галоўнымі, а Ш. усіх узбр.сіл — генеральным. У залежнасці ад ваен. дактрыны дзяржавы сістэма Ш. можа мець розныя назвы, колькасны склад і інш.Асн. задачы 111.: забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войск (падраздзяленняў), арганізацыя іх баявой і паўсядзённай дзейнасці; здабыванне, збор звестак, вывучэнне і ацэнка на іх аснове становішча; падрыхтоўка аператыўна-тактычных праектаў для прыняцця камандуючым рашэнняў; планаванне аперацый (баявых дзеянняў), своечасовае давядзенне задач да войск і кантроль за іх выкананнем; арганізацыя і бесперабойнае падтрыманне ўзаемадзеяння войск; арганізацыя аператыўнага (баявога), тэхн. і тылавога забеспячэння; улік асабовага складу, яго забяспечанасці ўзбраеннем, ваен. тэхнікай і інш. матэрыяльнымі сродкамі; арганізацыя каменданцкай службы, службы войск і інш.
Паводле маштабу задач падзяляюцца на стратэг., аператыўныя і тактычныя Ш.; паводле прыналежнасці — на Ш. аб’яднанняў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў; паводле роду дзейнасці — на агульнавайск. (агульнафлоцкія), відаў узбр.сіл, родаў войск (сіл), спец. войск і тылу. Ш. ваен. акруг (франтоў), агульнавайск. і танк. армій, армейскіх карпусоў з’яўляюцца агульнавайсковымі. Ім належыць вядучая роля ў планаванні і арганізацыі агульнавайск. аперацый (баявых дзеянняў). Ш., якія працуюць пад кіраўніцтвам камандуючых аб’яднанняў, з’яўляюцца вышэйстаячымі ў адносінах да Ш. падпарадкаваных аб’яднанняў (злучэнняў) і старшымі ў адносінах да Ш. адпаведных родаў войск, спец. войск і тылу, а таксама да Ш. аб’яднанняў і злучэнняў, што ўзаемадзейнічаюць з імі Ш. ажыццяўляюць дзейнасць на аснове рашэнняў ці загадаў камандуючага (камандзіра, нач.), якому яны падпарадкоўваюцца, а таксама распараджэнняў вышэйстаячага Ш. Непасрэдна работай Ш. кіруе яго нач., які ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу інш. дзяржаў (у т. л.Рас. Федэрацыі) з’яўляецца 1-м нам. камандуючага (камандзіра). Гл. таксама Генеральны штаб (Дадатак).
Літ.:
Гурулев С. Актуальные вопросы реформирования Вооруженных Сил Республики Беларусь // Армия. 2002. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕННАСЛУ́ЖАЧЫ,
асоба, якая знаходзіцца на абавязковай вайсковай службе. Кожнаму ваеннаслужачаму прысвойваецца званне воінскае. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя падзяляюцца на салдатаў, матросаў, сяржантаў, старшын, прапаршчыкаў, мічманаў, на афіцэрскі склад (малодшы, старшы, вышэйшы). Усе ваеннаслужачыя Узбр.Сіл Беларусі прымаюць прысягу ваенную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ТА́ЙНА,
звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці са спец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр.сіл.