віск, ‑у, м.

Пранізлівы крык. Ціхан кінуўся наўцёкі, дзяўчаты з віскам за ім. Дуброўскі. Раптам збоку, у невялічкай.. затоцы, мы пачулі жаласны віск і ўбачылі, як нешта заварушылася ў густой асацэ. Краўчанка. // Высокі пранізлівы гук, утвораны якім‑н. прадметам. Віск пілы. □ Сцены дробна ўздрыгвалі ад несціханага грукату, .. віску, што напаўнялі цэх. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк. // перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакая́нне, ‑я, н.

1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а... Асіпенка.

2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька. Кулакоўскі.

•••

Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псяю́ха, ‑і, м. і ж.

Разм. лаянк. Пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць. Няхай адно кране за вуха: Як выйдзе ён на двор, псяюха, Адзін без нас, як цёмна стане, Тады што скажаш нам, Іване? Колас. Глядзіць сабачым вокам злым, Бурчыць, здаецца, глуха. Ды раптам... Што такое з ім? Пачаў брахаць псяюха. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысь 1, ‑і, ж.

Хуткі алюр, сярэдні паміж галопам і шагам. Я падганяю каня лейцамі. Ён неахвоча пераходзіць на рысь. Асіпенка. Раптам ззаду [у Косціка] нечая моцная рысь. Азірнуўся — польскі коннік. Баранавых.

рысь 2, ‑і, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяве́ц 1, сяўца, м.

Абл. Сейбіт. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.

сяве́ц 2, сяўца, м.

Невялікая птушка атрада сеўцападобных. Як пчаліны рой, ля[ця]ць шпакі, Іх над Нёманам сяўцамі клічуць. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца. [Рудзін] узбудзіўся, калі раптам да варот кінуліся сабакі, пачалі .. брахаць. Галавач.

2. перан. Ажыць, абудзіцца; пачаць актыўна, напружана дзейнічаць. А люблю я, сын, зіму, Калі сонца ўзбудзіцца, Снег пагнаўшы да рэк. Кірэенка. Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся! Колас.

3. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму. Нервы ўзбудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улупі́ць, улуплю, улупіш, улупіць; зак., чым, па кім-чым, каму.

Разм. Ударыць, агрэць. Рыбак раптам аж скалануўся ад рэальнасць свайго жадання кінуцца туды, выхапіць лейцы і ўлупіць па кані — можа б і вырваўся. Быкаў. [Чумак] пацягнуў носам паветра, чмыхнуў і з такой ярасцю ўлупіў сякерай, што буйныя, малінавага колеру трэскі .. паляцелі за будан. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка падняцца, узляцець уверх. Апоўнач у баку немцаў раптам ускінулася ўгару полымя і загрымеў выбух. Мележ.

2. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі, запытаннямі. — Чаму ж ты мяне не запісаў [у спіс па здачы хлеба], галава твая дубовы! — ускінуўся [Герасіменя] на Сямёна Макарэвіча. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чых 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чхаць — чхнуць; а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! Корбан. На кожны чых не наздароўкаешся. Прымаўка.

чых 2, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. У цішыні пачулася гучнае: «Чых!»

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)