1. Шыць, вышываць суцэльным швом. Страчыць рукаў. Страчыць сукенку.// і без дап.Разм. Шыць на швейнай машыне. Шкуркі белыя дастаў, Ніткі і машыну: Шые, строчыць... Хутка стаў І краўцом хлапчына.Бялевіч.
2.перан.; і без дап.Разм. Хутка, паспешна пісаць. Пытаюць анкеты: калі я і дзе нарадзіўся? Калі я вучыўся? І з кім і калі ажаніўся?.. І строчым адказы... Старанна!..Кірэенка.// Хутка гаварыць. Жанчына трухае побач, строчыць несупынна, звягліва.Савіцкі.
3.без дап. Страляць (пра частую стрэльбу з аўтаматычнай зброі). Бесперапынна сакаталі два ручныя партызанскія кулямёты, страчылі аўтаматы.Васілеўская.Каля чыгуначнага моста .. чуваць рэдкія чэргі. Гэта на правым флангу .. строчыць Яша Шакурка.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
malować
незак.
1. фарбаваць;
malować co na czerwono — фарбаваць што ў чырвоны колер;
2.пісаць; маляваць (фарбамі);
3. уяўляць; выяўляць; апісваць;
malować co w ciemnych (jasnych) barwach — апісваць што чорнымі (светлымі) фарбамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
FéderIf -, -n
1) пяро́;
◊
éine gúte ~ schréiben*піса́ць до́брым сты́лем
2) пух, пе́р’е (птушкі);
in den ~n líegen* валя́цца, ляжа́ць у ло́жку;
◊
den Vógel erkénnt man an den ~n віда́ць пту́шку па палёце
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
amplify
[ˈæmplɪfaɪ]1.
v.t.
1) пабо́льшваць, узмацня́ць
to amplify the demand for a product — пабо́льшыць по́пыт на праду́кт
2) дапаўня́ць; пашыра́ць
to amplify a description — дапо́ўніць апіса́ньне
3) перабо́льшваць
Don’t amplify the difficulties — Не перабо́льшвай ця́жкасьцяў
4) узмацня́ць (гук)
2.
v.i.
піса́цьці гавары́ць до́ўга, у дэта́лях
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Барса́ць ’працягваць аборы ў лапці’ (Гарэц., Касп.; барса́ць|варса́ць — Шат.), ’кідаць’ (Гарэц.). Сюды ж з іншым вакалізмам: бэ́рсаць ’блытаць (ніткі), блытаць, разматваць у беспарадку, рабіць неакуратна; пароць ежу і не есці; пісаць; нячыста жаць’ (Шат., БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Сцяц., Янк. Мат.). Укр.бо́рса́ти (часцей з прэфіксамі) ’працягваць вяроўку ў вушка лапця; кідаць’; бо́рсатися ’кідацца ў розныя бакі, вазіцца, валтузіцца’. Слова цёмнага паходжання. Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) выводзіў з ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Райхэнкрон, ZfslPh, 17, 148–149 (без бел. матэрыялу) выводзіў з рум. мовы (няпэўна). Параўн. яшчэ Рудніцкі, 178 (няма бел. слоў). Магчыма, ёсць сувязь з групай слоў тыпу рус.броса́ть (аб гэтых словах Фасмер, 1, 218; Шанскі, 1, Б, 201–202): параўн. значэнне ’кідаць’ у бел. і ўкр. слоў. Так Трубачоў, Этимология, 1965, 383. Гл. яшчэ барсні́. Львоў (Зб. Петравічу, 315–318) лічыць, што ўкр.бо́рсатися і рус.бара́хтаться неяк звязаны. Гл. бэ́рсаць, варса́ць, абарсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піса́ць ’перадаваць (на паперы) графічныя знакі’, ’складаць пісьмовы тэкст’, ’складаць літаратурны або музычны твор’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан.), даўг. ’маляваць’ (Сл. ПЗБ), піса́ты ’распісваць посуд’ (Вярэн.), пі́снуць ’чыркнуць, зрабіць рыску’ (ТС); піса́цца ’рэгістраваць шлюб’ (Касп.; воран., Сл. ПЗБ; ашм., Сцяшк. Сл.), мсцісл. ’перапісвацца’ (Юрч. СНЛ). Укр.писа́ти, рус.писа́ть; польск.pisać, н.-луж.pisaś, в.-луж.pisać, чэш.psáti, славац.písať, славен.písati, серб.-харв.пи́сати, макед.пише, балг.пиша, ст.-слав.пьсати. Прасл.*pьsati і *pisati, роднаснае ст.-прус.peisāi ’яны пішуць’, літ.piẽšti ’маляваць фарбамі’, ’рысаваць вуглём’, ст.-інд.pim̊śati ’аздабляе, фармуе’, ст.-перс.ni‑pišta ’запісаны’, тахар. Bpinkam ’піша’, ст.-грэч.ποικίλος ’стракаты’, лац.pingō, ‑ere < першаснае *pinkō (Эрну–Мее, 2, 508) ’маляваць’, ’вязаць іголкай’, ст.-в.-ням.fêh ’стракаты’ < і.-е.*pei̯kʼ‑. Слова з асновай *pьs‑ утварылася паводле *bьrati ’браць’. Першаснае значэнне ў *pьsati было ’маляваць’ (Міклашыч, 270; Траўтман, 210; Фасмер, 3, 266; Махэк₂, 495; Бязлай, 3, 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пі́сьменнасць, ‑і, ж.
1. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісання. Літоўцы ў той час яшчэ не мелі ўласнай пісьменнасці, і таму для патрэб дзяржаўных зносін выкарыстана была беларуская мова.Жураўскі.
2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой‑н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.
пісьме́ннасць, ‑і, ж.
1. Уменне чытаць і пісаць. Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці.Колас.//перан. Наяўнасць ведаў у якой‑н. галіне. Перад выканаўцамі гэтага ансамбля паўсталі задачы вялізарнай складанасці: не толькі авалодаць музычнай пісьменнасцю мастацтва ансамблевай ігры, але і забяспечыць сябе літаратурай.«Беларусь».
2. Адсутнасць граматычных і стылістычных памылак. Пісьменнасць сачынення.//перан. Праяўленне майстэрства ў выкананні чаго‑н.; адпаведнасць чаго‑н. патрабаванням навукі. Пісьменнасць праекта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.што. Зрабіць больш хуткім, таропкім. Алесь прыспешыў крок. І калі выйшаў на адкрытае месца, у некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Тасю.Хадановіч.Я прыспешыў хаду і праз некалькі крокаў апынуўся на лясной паляне, мякка асветленай ружовымі праменямі вячэрняга сонца.В. Вольскі.
2.што. Наблізіць наступленне чаго‑н. Ніколі .. [Дзялянка] не лічыўся са сваім часам, каб толькі даць краіне больш вугалю і гэтым прыспешыць разгром ненавісных гітлераўцаў.Паслядовіч.[Ніна] ведала, рана ці позна, а шчырая размова са Сцяпанам Сцяпанавічам павінна была адбыцца. Выпадак толькі прыспешыў яе.Шахавец.
3.каго-што. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй. Дзяўчына.. зірнула на.. [Паўла] і перастала пісаць. Але Маша прыспешыла яе: — Пішыце, мы згодны ў Задубскую РТС.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Öln -(e)s, -e
1) але́й;
in ~ bácken* смажы́ць на але́і;
in ~ málenпіса́ць, малява́ць але́йнымі фа́рбамі
2) на́фта;
◊
~ ins Féuer gíeßen* [schütten] падліва́ць смалы́ [ма́сла, але́ю] у аго́нь;
~ in die Wúnden gíeßen* аблягча́ць паку́ты, выле́чваць душэўныя ра́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)