Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны непрыветлівы выгляд. У малога навярцеліся слёзы, ён насупіўся і змоўк.Крапіва.Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў.Быкаў.// Нахмурыцца (пра твар, бровы). Гнеўна насупіліся шырокія бровы Барыса.М. Ткачоў.Зусім нядаўна .. [Міхась] рагатаў на дарозе, бяскрыўдна кпіў, а цяпер набычыўся і твар яго насупіўся ад раздражненасць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Увасобіцца ў каго‑, што‑н., прыняць іншы выгляд, іншую форму; ператварыцца; змяніцца. Уменне пераўвасобіцца, стаць на месца свайго героя і гаварыць яго мовай з’яўлялася той якасцю творчасці Змітрака Бядулі, якая забяспечыла яго творам вялікі і заслужаны поспех.Кучар.У адно імгненне Слава пераўвасобіўся. Імклівы, парывісты крок, рашучы позірк вачэй, грамавы голас.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.
1.Разм. Прыгладзіць сабе валасы, змазаўшы іх чым‑н.
2.перан. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. — А ці не думаеце вы, што ён [Саўка] прымазаўся да паўстанцаў? — пытае ўсё той жа Бірка.Колас.
3. У азартных гульнях — прыняць удзел у гульні, дадаўшы сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спудлава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.
1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы і пад.). Па прывычцы стрэльбу я рыхтую І сачу за ценем [цецерука] паміж дрэў, Хоць, напэўна ведаю, спудлую.Танк.
2.перан.Разм. Зрабіць промах, схібіць. Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы .. [Рыбака] міналі; ён разумеў, што галоўнае ў іх партызанскай вайне — не разгубіцца, не спудлаваць, у час прыняць рашэнне.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)