Турлы́каць ‘мармытаць’ (Мат. Гом.), турлы́чыць ‘бубніць’ (чач., ЖНС), ‘неразборліва гаварыць’ (Юрч., Мат. Гом.), ‘гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), ‘спяваць (пра жаўрука)’ (Юрч.). Параўн. укр. дыял. турли́катипавольна ехаць, ісці’, рус. турлы́кать ‘буркаваць, квакаць; прысоўваць, шумець’, польск. дыял. turlikać ‘звінець, брынчаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, генетычна звязанае з папярэднім (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Праабражэнскі, 2, 20). Сюды ж турлы́чка ‘разумова адсталая асоба з неразвітай мовай’ (Юрч. Вытв.), турлы́чык ‘разумова абмежаваны чалавек, звычайна дзіця’ (Юрч. СНЛ); турлы́чыньне ‘неразборлівая гаворка’, ‘спеў жаваранка’ (Юрч.); турлы́чыньнік ‘той, хто гаворыць невыразна’ (Юрч. СНЛ). Параўн. з палаталізаваным цюрлюва́ць ‘спяваць (пра спеў жаваранка)’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Рабіць што‑н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой‑н. справы. — Ідзі да брыгадзіра, запражы каня ды толькі не марудзь. Гроднеў. Каб паправіць становішча, трэба было хутчэй укараняць усе прапановы рабочых. А Булай чамусьці зноў марудзіў. Шыцік. // перан. Выказваць нерашучасць, быць нерашучым; муляцца. — Ёсць у мяне і больш складаная работа, але вельмі небяспечная. — сказаў Былінскі. — Якая? — Спецыяльная, — марудзіў з адказам Былінскі. — Рызыкаваць трэба. Гурскі. — Адчыняйце [веснічкі], дзядзька Іван, — падганяў Богдан Бобрыка, калі той марудзіў, пераступаючы з нагі на нагу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. падналёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. падналяж; зак.

Разм.

1. Налегчы, націснуць на што‑н. з большай сілай. Падналегчы на рычаг. □ Дзве каманды ваенных, ухапіўшыся за розныя канцы каната, стараліся перацягнуць адна адну.. Вось адна каманда падналегла і павольна пачала цягнуць другую да белай рысы. Хомчанка. Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка. Нядзведскі.

2. перан. Шчыра ўзяцца за якую‑н. работу. Падналегчы на вучобу. □ Вострачы мянташкай касу,.. Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыць, рыю, рыеш, рые; незак., што.

1. Капаць, раскопваць што‑н. рыхлае, сыпкае (лычом, рылам). Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю. Колас. // Капаючы, даставаць што‑н. з зямлі; вырываць. Рана ўстане [дзядзька], а дзік, вялікі, як капіца сена, ужо рые бульбу. Карпюк.

2. Вымаючы, выкідаючы зямлю, рабіць паглыбленне, яму (пра жывёл). [Віктар:] — Калі .. [барсукі] рыюць сабе норы, значыцца, яны маглі і нават павінны былі і тут прарыць. Маўр.

•••

Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім‑, чым‑н., пагарду да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. успоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.

Паўзком узабрацца на што‑н., куды‑н. Змоўшчыкі на карачках успаўзлі на снежны вал і рынуліся да запаветнай лаўкі. Нядзведскі. Вунь на лісцік дзяцеліны ўспаўзла «божая кароўка», расправілі чырвоныя надкрыллі і знікла. Даніленка. // Разм. Павольна ўзысці, уз’ехаць на што‑н., куды‑н. Вось фурманка ўспаўзла на пагорак і адтуль стала відаць, што насустрач, па дарозе, марудна ідуць два чалавекі. Сачанка. Грукат няспынна нарастаў, узмацняўся, і, нарэшце, на лінію акопаў успаўзлі адзін за адным тры.. танкі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЗО́ТНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прам-сцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячна-нітратнай (NH3 і NO3), нітратнай (NO3) і аміднай (NH2) формах. Асн. віды мінер. азотных угнаенняў: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійна-нітратныя, амідныя, аманійна-нітратна-амідныя.

Аміячныя і аманійныя ўгнаенні: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію, амонію-натрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.-г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх вапнаванні. Нітратныя ўгнаенні: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нітратны азот, што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыяд вегетацыі. Аманійна-нітратныя ўгнаенні: аміячная салетра, сумесі сульфат-нітрат амонію, вапнава-аміячная салетра. Выкарыстоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў. Амідныя ўгнаенні бываюць хутка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбаміда-фармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійна-нітратна-амідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падкормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.-г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотна-тукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.

Літ.:

Агрохимия. М., 1982;

Баранов П.А., Алейнов Д.П., Олевский В.М. Азотные растворы... // Химия в сельском хозяйстве. 1983. № 5.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; незак.

1. што. Прапускаць (малако, вадкасць) праз цадзілку, сіта або друшляк для ачысткі. Цадзіць кісель. □ Падаіўшы карову, маці будзе цадзіць малако на лаўцы пры печы, і яно будзе цёпла і густа шумець у конаўцы. Адамчык.

2. што. Ліць павольна з вузкай адтуліны, гарлавіны. [Чалавек] цадзіў праз кран з бочкі квас. Чорны. Невядома было таксама, адкуль тут [на рынку] паявіліся падобныя на цыганоў гандляры віном, якія цадзілі яго ў шклянкі з бочак. Грамовіч. / у перан. ужыв. Нізка навіслыя хмары цадзілі на галовы дробную імжу. Хадкевіч. Скрозь зялёную сетку маладых дрэў сонца цадзіла гарачыя прам[ян]і. Дуброўскі. // Павольна піць, цягнучы праз зубы. Вада была цёплая, злецілася ў хаце, і .. [Андрэй] цадзіў яе праз зубы. Пташнікаў. Бабы ў смутку ківаюць галовамі, бяруцца за чаркі, цэдзяць доўга, па кроплі. Ракітны.

3. Ісці (пра дробны невялікі дождж). Пад поўнач пачаў цадзіць дождж. Мележ. — Зноў цэдзіць. Ніводнага вечара без яго [дажджу] не абыдзецца. Адна надзея на вецер — можа, разгоніць хмары, — сказаў Антон. Савіцкі.

4. перан.; што і без дап. Разм. Гаварыць паволі, марудна; вымаўляць праз зубы. Вінцэнты сядзеў на парозе, пастукваў па падлозе кійком сваім, цадзіў па слову гаворку — чакаў, калі Бушмар скончыць снедаць. Чорны. — Ты ж сам і калаціўся больш за ўсіх, — іранічна цэдзіць Грамабой. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́паць (ты́пъць) ‘ісці (пра маленькіх дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ‘ісці, лёгка ступаючы (пра дзяцей, старых)’ (лаг., Стан.), сюды ж ты́птацца (тыптъцца) ‘хадзіць вельмі ціха’ (мёрск., Нар. лекс.), тыпты́сь ‘дрыжэць, трэсціся’ (драг., Жыв. НС). Параўн. укр. ти́патипавольна ісці’, рус. ти́пать ‘хадзіць на дыбачках (на пальчыках)’, польск. cipać ‘ісці ціха, несупынна (пра дождж)’, н.-луж. typotaś ‘дробненька тупаць’, славен. típati ‘дакранацца, кранаць’, харв. tipati ‘тс’. Прасл. *tipati ‘ціха пастукваць, ціха ісці’, магчыма, анаматапеічнага паходжання, суадноснае з прасл. *tъpati ‘тупаць’, *te(p)ti ‘біць’, *tъpъtati ‘таптаць’ (Фасмер, 4, 60; ЕСУМ, 5, 570). Стой (Бязлай, 4, 182) параўноўвае з літ. tipénti ‘хадзіць на пальчыках, на дыбачках (у тым ліку пра дзяцей, якія вучацца хадзіць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)