злачынныя пасяганні на палавыя адносіны і прынцыпы палавой маралі. Прыносяць шкоду здароўю і годнасці грамадзян, адносяцца да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды асобы і караюцца ў адпаведнасці з нормамі крымін. заканадаўства. Падзяляюцца на злачынствы, накіраваныя супраць палавой свабоды дарослых (згвалтаванне, прымушэнне жанчыны да ўступлення ў палавую сувязь, гвалтоўная педэрастыя); злачынствы, накіраваныя супраць нармальнага палавога развіцця непаўналетніх (згвалтаванне непаўналетняй або малалетняй, палавая сувязь з асобай, якая не дасягнула палавой сталасці, распусныя дзеянні, педэрастыя з непаўналетнім). Найб. цяжкім з П.з. з’яўляецца згвалтаванне малалетняй, за якое вінаваты можабыць асуджаны да пажыццёвага зняволення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. palatum паднябенне),
пад’ём сярэдняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення пры губной, пярэднеязычнай ці заднеязычнай артыкуляцыі зычнага гука, т.зв. змякчэнне зычных. П. можабыць дадатковай артыкуляцыйнай прыкметай, калі яна абумоўлена пазіцыяй зычнага ў слове: («лес»), ці самаст. фаналагічнай рысай, калі мяккасць зычнага не залежыць ад пазіцыі ў слове («мэбля»). У першым выпадку такія зычныя называюць палаталізаванымі, у другім — палатальнымі. Характэрны тон і шум, якія з’яўляюцца пры П., робяць мяккія зычныя больш высокімі на слых, чым іх цвёрдыя адпаведнікі.
Літ.:
Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.
арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць метынавыя групы —CH=, што ўтвараюць ланцуг спалучаных падвойных сувязей з няцотным лікам атамаў вугляроду паміж электронадонарнай і электронаакцэптарнай групамі па канцах. Колькасць метынавых груп у адкрытым ланцугу малекулы фарбавальніка можабыць і невялікай 1, 2, 3 і г.д., адпаведна адрозніваюць мона-, ды-, тры- і інш. метынавыя фарбавальнікі.
П.ф. маюць колеры ад жоўтых да зялёных, для іх характэрна высокая інтэнсіўнасць і святлоўстойлівасць афарбоўкі. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі поліакрыланітрыльных і ацэтатных валокнаў, пластмас, фарбавання натуральнай скуры, вырабу чарніла, штэмпельных фарбаў і капіравальнай паперы, як аптычныя сенсібілізатары ў фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫЯ СО́ТЫ,
пабудовы пчол меданосных у вуллях з пчалінага воску для захоўвання корму (мёду і пяргі) і вырошчвання расплоду; таксама гняздо пчалінай сям’і. Складаюцца з шасцігранных прызматычных ячэек, размешчаных абапал міжсцення, якое можабыць штучным (гл.Вашчына). Ячэйкі бываюць пчаліныя, трутневыя, мядовыя, пераходныя і матачнікі. Сярэдні дыям. толькі што пабудаванай пчалінай ячэйкі 5,38—5,42 мм, глыб. 12 мм, таўшчыня сценак 0,12 мм. У адной ячэйцы змяшчаецца каля 0,4 г мёду.
В.І.Сапега.
Пчаліныя соты: 1 — агульны выгляд (а — мядовыя ячэйкі; б — расплод; в — матачнікі); 2 — у папярочным разрэзе; 3 — з пчалінымі і трутневымі (буйнымі) ячэйкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІРАДКО́ЎЕ, квінціла,
страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі. Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Я.Колас. «Мужык»)
Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можабыць іншай: ААББА («Не шукай» Я.Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.Лось), ААААА («Дыханне» А.Лойкі). Часам адзін радок (1-ы, 2-і, 3-і і г.д.) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у белым вершы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁРЭЛЕ́ЙНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
від радыёсувязі, які грунтуецца на рэтрансляцыі радыёсігналаў на дэцы- ці сантыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для многаканальнай перадачы даных, тэлеф., тэлевізійных і факсімільных сігналаў і інш. паведамленняў.
Бывае актыўная і пасіўная. Актыўная Р.с. уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў па радыёрэлейнай лініісувязі. На кожнай прамежкавай радыёрэлейнай станцыіможабыць некалькі камплектаў прыёмна-перадавальнай апаратуры. якія ўтвараюць шэраг т.зв. ствалоў, ёмістасць кожнага з якіх дасягае некалькіх тысяч тэлеф. каналаў (гл.Многаканальная сувязь). Пры пасіўнай Р.с. толькі змяняецца напрамак распаўсюджвання радыёхваль з дапамогай люстранай антэны ці інш. пасіўнага адбівальніка.
бяскрылае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можабыць пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).
Цела патоўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўта-бурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмна-карычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАНАВА ПРАСТО́РА,
прастора, у малых абласцях якой набліжана (з дакладнасцю да малых вышэйшых парадкаў параўнальна з памерамі абласцей) мае месца эўклідава геаметрыя, аднак у цэлым гэтая прастора можа не быць эўклідавай. Кожны элемент такой прасторы вызначаецца з дапамогай упарадкаванай сукупнасці лікаў, а адлегласць паміж бясконца блізкімі элементамі — з дапамогай пэўнай квадратычнай формы, у залежнасці ад выбару каэфіцыентаў якой Р.п. пераўтвараецца ў эўклідаву прастору ці прастору Лабачэўскага геаметрыі, Рымана геаметрыі ці інш.неэўклідавай геаметрыі. Прасцейшыя Р.п. — эўклідава прастора, да якой прымыкаюць прасторы пастаяннай крывізны, дзе мае месца геаметрыя Лабачэўскага і геаметрыя Рымана. Гл. таксама Дыферэнцыяльная геаметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКАСПАРЫ́ДЫІ (Sarcocystis), мясныя спаравікі,
род прасцейшых атр.какцыдый, унутрыклетачныя паразіты млекакормячых, птушак, зрэдку паўзуноў. Узбуджальнікі саркацыстозаў (саркаспарыдыёзаў). Каля 90 відаў.
Маюць складаны тып развіцця са зменай гаспадара. Бясполае размнажэнне (шызаганія) працякае ў арганізме (мышцах) прамежкавага гаспадара, які заражаецца, калі праглынае спарацысты (зародкі) С., што выдзяляюцца канчатковым гаспадаром з фекаліямі. Палавое размнажэнне (гомаганія і спораганія) працякае ў арганізме (кішэчніку) канчатковага гаспадара, які заражаецца пры ўжыванні мяса прамежкавага гаспадара з саркацыстамі (адна са стадый бясполага размнажэння). Спарацысты інвазійныя для прамежкавага гаспадара. Чалавек можабыць прамежкавым (для Sarcocystis lindemanni) і канчатковым гаспадаром С. (S. suihominis, S. bovihominis).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́ДЧЫННАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць прававых норм, якія ўстанаўліваюць парадак пераходу правоў і абавязкаў памерлай асобы па праве атрымання спадчыны; частка цывільнага права. Вызначае падставы атрымання ў спадчыну (паводле закону і завяшчання): час і месца адкрыцця спадчыны; што пераходзіць па спадчыне; хто можабыць спадчыннікам; пераход права на прыняцце спадчыны і адмовы ад яе; прад’яўленне прэтэнзій крэдытораў спадчынадаўцы; ахова і раздзел спадчыннай маёмасці; парадак прыняцця спадчыны; выдача пасведчання аб праве на спадчыну і інш. С.п. забяспечвае бесперашкодны пераход права ўласнасці і інш. маёмасных правоў памерлага да яго спадчыннікаў. Нормы С.п. Рэспублікі Беларусь змешчаны ў цывільным кодэксе.