антычасціца нейтрына, якая адрозніваецца ад яго знакам лептоннага зараду і спіральнасцю. Мае спін 1/2 і масу такую ж, як і масанейтрына. Існуюць 3 тыпы антынейтрына: электроннае, мюоннае і таўоннае, якія ўдзельнічаюць у працэсах слабага ўзаемадзеяння разам з электронам, мюонам і цяжкім лептонам адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС ІНЕ́РЦЫІў механіцы,
фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і з дапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе M — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632r, дзе r — радыус шара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕРВЕ́ЕР»
(«Surveyor»),
серыя амерыканскіх аўтам.касм. апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі. Пасля мяккай пасадкі на паверхню Месяца праводзіліся панарамныя здымкі, даследаванне грунту, таксама адпрацоўваліся некаторыя элементы праграмы «Апалон». Маса «С.» на Зямлі ≈ 1 т, пасля пасадкі на Месяц ≈ 285 кг. У 1966—68 запушчаны 7 «С.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асфа́льт, ‑у, М ‑льце, м.
1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасць і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт.Чорны.[Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога.Гурскі.
2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі.Навуменка.Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша.Корбан.
[Ад грэч. ásphaltos — горная смала.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́блака, ‑а; мн. воблакі і аблокі, ‑аў; н.
1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы. Кучавыя воблакі. □ У разрыве шэра-цёмных воблакаў мільгнуў серабрысты кружок месяца.Навуменка.Ляціце, арлы-сокалы, За сінія аблокі, Нясіце словы Леніна Да ясных зор высокіх.Русак.
2.чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і інш.) у паветры. Воблака пылу. □ Воблака шызага дыму паплыло па алешніку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акія́н, ‑а, м.
1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.
2.перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць.Колас.Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян.Непачаловіч.
•••
Паветраны акіян — атмасфера.
[Грэч. okeanos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фле́гма
(фр. phlegma = вадкасць, макрота)
1) уст. слізь, макрота;
2) незвычайны спакой, абыякавасць да ўсяго;
3) густая маса, якая застаецца пасля фракцыйнай перагонкі вадкай сумесі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎГУСТДО́Р,
залатая манета Рэчы Паспалітай, якая чаканілася пры Аўгусце III у 1753—56, 1758. Адпавядала 5 талерам (каратная проба 23,5, лігатурная маса 5,96 г). Прататыпамі аўгустдора былі пістоль Іспаніі, луідор Францыі, фрыдрыхсдор Прусіі. У 1753—56 чаканіліся таксама фракцыі ў ½ і 2 аўгустдора.
Двайны аўгустдор 1756 Аўгуста III (Рэч Паспалітая).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛА́ЗА,
фермент класа аксідарэдуктаз, каталізуе рэакцыю раскладання таксічнага для жывых клетак перакісу вадароду на ваду і кісларод. Малекулярная маса 250 000. Прастэтычная група — гем. Знаходзіцца амаль ва ўсіх клетках і тканках аэробных арганізмаў. З аксідазамі амінакіслот ёсць у субклетачных арганоідах — пераксікомах. Вызначэнне актыўнасці К. ў эрытрацытах выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУФА́Р (Pomatomus saltatrix),
чародная пелагічная рыба; адзіны від сям. луфаравых атр. акунепадобных. Пашыраны ў субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і паўд.-зах.ч. Ціхага ак., трапляецца ў Азоўскім і Чорным м.
Даўж. да 115 (звычайна да 70) см, маса да 15 кг. Луска дробная, цыхлоідная. Драпежнік. Аб’ект спарт. і прамысл. рыбалоўства.