Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАРША́ЎСКА-ІВАНГАРО́ДСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1914,
абаронча-наступальная аперацыя рускіх войск Паўд.-Зах. (каманд.ген. М.І.Іваноў) і Паўн.-Зах. (ген. М.У.Рузскі) франтоў супраць герм.-аўстр. арміі 28 вер. — 8 ліст. ў 1-ю сусв. вайну.
Пасля паражэння аўстр. войск у Галіцыйскай бітве 1914 герм. камандаванне, каб абараніць Сілезію і Познань і памагчы аўстр. войскам, якія адступалі, 28 вер. пачало наступленне на Івангорад і Варшаву сіламі 1-йаўстр. і 9-йгерм. армій (каманд.ген. П. фон Гіндэнбург, нач. штаба ген. Э.Людэндорф). 18 кастр.рус. войскі нанеслі па герм.-аўстрыйскіх двайны ўдар з фронту Івангорад—Сандамір 4, 5 і 9-й арміямі і ад Варшавы 2-й арміяй. У баявых дзеяннях з двух бакоў удзельнічала каля 900 тыс.чал. За 21 дзень баёў герм.-аўстр. войскі адкінуты з вял. стратамі на 120 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БКА ПЕРАДА́Ч, каробка скарасцей,
механізм, з дапамогай якога рэгулююць частату вярчэння выхаднога вала ў сілавых перадачах трансп. машын, станкоў і інш. Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з інш. механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння К.п., спосабу пераключэння перадач і тэхн. характарыстык машыны ці станка. К.п., прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, наз. каробкай падач.
В.А.Сяргеенка.
Схема трохступеньчатай каробкі перадач: 1 — вядучы вал; 2 — вядучая шасцярня пастаяннага зачаплення; 3 — кулачковая муфта; 4 — шасцярня 2-й перадачы; 5 — шасцярня 1-й перадачы і задняга ходу; 6 — выхадны вал; 7 — прамежкавая шасцярня задняга ходу; 8, 9, 10 — вядучыя шасцерні задняга ходу, 1-й і 2-й перадач; 11 — прамежкавы вал; 12 — выхадная шасцярня пастаяннага зачаплення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЫКАПЕ́Й (грэч. Pantikapaion),
антычны горад-калонія ва Усх. Крыме (цяпер г. Керч, Украіна). Засн. ў 1-йпал. 6 ст. да н.э. выхадцамі з Мілета. У 2-йпал. 6 ст. да н.э. ў П. чаканілі сярэбраныя, з 4 ст. да н.э. — залатыя і медныя манеты. У 2-йпал. 5 ст. да н.э. П. аб’яднаў грэч. гарады па абодвух берагах Баспора Кімерыйскага, стаў сталіцай Баспорскай дзяржавы, гал. рамесніцкім, гандл. і культ. цэнтрам Паўн. Прычарнамор’я. Паліт. падзеі 2—1 ст. да н.э. (Саўмака паўстанне, войны Мітрыдата VI Еўпатара), землетрасенне (63 да н.э.) прывялі да разбурэння горада. Нягледзячы на некат. ажыўленне гандл. і паліт. жыцця ў 1—2 ст.н.э. П. паступова заняпаў. З сярэдзіны 3 ст. горад рабаваўся готамі, у канцы 4 ст. разбураны гунамі. Раскопкі вядуцца з 1-йпал. 19 ст. (сістэматычна з 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Варо́ўня ’цёплы свіран, куды ставяць на зіму капусту, бульбу і інш.’ (Мядзв.). Змяненне першапачатковага варыўня́ (гл.) пад уплывам дзеяслова *вараваць < польск.warować ’захоўваць, ахоўваць і да т. п.’? Ці ўтварэнне прама ад гэтага дзеяслова? Параўн. палес.варо́вны(й) (пра пасудзіну для квашанай гародніны) (Лысенка, ССП). Параўн. таксама вараўня́ ’пограб, яма, у якой хаваюць бульбу’ (Бяльк.). Гл. яшчэ варыўня́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыві́рка ’вавёрка’ (Клім., Інстр. 2), укр.зах.-закарпацк. ловы́рка, ловы́рʼка (Бел.-укр. ізал., 36). Дзендзялеўскі (SSlav, 12, 276) прычынай узнікнення такой формы бачыць народную этымалогію — пад уплывам дзеяслова лови́ти ’лавіць’. Малаімаверна. Можна бачыць разуменне носьбітамі гаворак пачатковага в‑ як прыстаўнога, які праз й‑ перайшоў у л‑: вавёрка — авёрка — еёрка — евюрка — лывірка, аналагічна рэха — [эха] — яхо — ляха. Гл. яшчэ лы́мя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малёханькі, малёхтанечкі(й), малёхтанькій ’вельмі маленькі’ (КЭС, лаг.; мсцісл., Нар. словатв.). Вузкі рэгіяналізм са складаным суфіксам ‑ох‑та‑н‑ечк‑і, асобныя варыянты якога сустракаюцца ў іншых слав. мовах: рус.наўг.малеха́нненький, смал.малехо́тенный ’тс’, чэш., славац.malicherný ’дробязны’, ’нязначны’, ст.-чэш.malechno ’ў вельмі кароткі час’, ст.-серб.-харв.ма̏лахая, ма̏лахат, ма̀лехан, maljahan ’маленькі’. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІПЕРТАНІ́ЧНАЯ ХВАРО́БА,
хвароба сістэмы кровазвароту ў чалавека, якая характарызуецца павышаным артэрыяльным ціскам (гіпертаніяй). Узнікае ад нерв.-эмацыянальнага перанапружання, якое парушае працэсы вышэйшай нерв. дзейнасці і рэгуляцыю сасудзістага тонусу. Найчасцей бывае ў людзей, што маюць спадчынную схільнасць да гіпертанічнай хваробы, ад празмернага харчавання і маларухомага спосабу жыцця.
Паводле пашкоджання органаў адрозніваюць 3 стадыі гіпертанічнай хваробы. Пры транзіторнай гіпертанічнай хваробе крывяны ціск павышаецца перыядычна, або на кароткі час; узнікае боль галавы, галавакружэнне, шум у вушах, сэрцабіцце, моташнасць. На 2-й (стабільнай) стадыі гіпертанія больш устойлівая: бываюць прыкметы сардэчнай (задышка, ацёкі, тахікардыя, арытмія) і каранарнай (боль за грудзінай і ў вобласці сэрца, інфаркт міякарда) недастатковасці. Цяжкія змены функцый сэрца, галаўнога мозга і нырак ад склератычных змен бываюць на 3-й стадыі арган. змен. Найб. тыповае і частае ўскладненне гіпертанічнай хваробы — гіпертанічныя крызы, пры якіх артэрыяльны ціск хутка павышаецца, рэзкі галаўны боль, ірвота, тахікардыя, іншы раз парушэнне зроку, расстройствы мазгавога і каранарнага кровазвароту (інфаркт міякарда, інсульт). Лячэнне: на 1-й стадыі правільны рэжым дня, заспакаяльныя сродкі; на 2-й і 3-й стадыях — сродкі, што зніжаюць крывяны ціск, заспакаяльныя, снатворныя, дыета.
Літ.:
Мясников А.Л. Гипертоническая болезнь и атеросклероз. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СЕНЬ,
пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. Астранамічная восень у Паўн. паўшар’і — прамежак часу ад 23 вер. (асенняе раўнадзенства) да 22 снеж. (зімовае сонцастаянне), у Паўд. паўшар’і — ад 21 сак. да 22 чэрвеня. Асеннія месяцы ў Паўн. паўшар’і верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўд. — сак., крас., май (гл.Каляндар). Паводле феналагічных з’яў восень падзяляецца на залатую (пажаўценне лісця), глыбокую і перадзім’е. Ва ўмераных шыротах восень характарызуецца паступовым зніжэннем т-ры паветра да адмоўнай сярэднямесячнай, працяглымі дажджамі, адлётам птушак у вырай, лістападам, замярзаннем глебы, з’яўленнем снегавога покрыва, ледаставам на рэках і азёрах.
На Беларусі пачаткам восені лічыцца дата ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 10 °C, а канцом — праз 0 °C у бок паніжэння. Пачынаецца восень у канцы 2-й — пач. 3-й дэкады вер. на Пн і У, у канцы 3-й дэкады вер. — 1-й дэкадзе кастр. на Пд і ПдЗ. Часам бывае вяртанне цёплага надвор’я — «бабіна лета». Канец восені супадае з паяўленнем снегавога покрыва ў пач. 2-й дэкады ліст. на ПнУ, у канцы ліст. на ПдЗ. Восень — час уборкі ўраджаю, сяўбы азімага жыта, канец вегетацыі раслін, падрыхтоўкі жывёл да зімы.