метамарфічная горная парода, складзеная пераважна з кварцу. Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і інш. крэменязёмістых адкладаў або замяшчэння кварцам парод інш. зыходнага складу. Мае больш як 97% аксіду крэмнію, SiO2. Трываласць на сцісканне 100—450 МПа, вогнетрываласць да 1770 °C. Залягаюць у выглядзе суцэльных пластоў вял. працягласці. Найб. характэрны для адкладаў пратэразою. Змяшчаюць радовішчы медзі, золата, серабра, сернага калчадану, жалеза (радовішчы Крывога Рога на Украіне, Курскай магн. анамаліі ў Расіі, Аколаўскае на Беларусі і інш.). Выкарыстоўваюцца для вытв-сці вогнетрывалых вырабаў (дынас), атрымання метал. крэмнію, як флюс у металургіі, кіслотатрывалы матэрыял, буд. (у т. л. дэкаратыўны) камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМБЕРЛІ́Т (ад назвы г. Кімберлі ў Паўд.-Афрыканскай Рэспубліцы),
вулканічная і субвулканічная ультраасноўная шчолачнага саставу брэкчыя- або туфападобная горная парода. Складаецца з алівіну, кальцыту, піропу, піраксену, храміту, ільменіту і інш. мінералаў, уключаных у дробназярністую асн. масу (серпентын, кальцыт, флагапіт і інш.). Колер чорны, з сіняватым і зеленаватым адценнем. Запаўняе трубкі выбуху (дыятрэмы) і трапляецца ў выглядзе жыл, даек, сіл; пашырана пераважна на стараж. платформах. Вядома больш за 1500 цел К., з якіх 8—10% алмазаносныя. Асн. алмазаносныя К. ў ПАР і Расіі (Рэспубліка Саха, б. Якуція). На Беларусі праводзяцца пошукавыя работы на К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лабрадары́т
(ад лабрадор)
магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору; выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лейцыці́т
(ад лейцыт)
вулканічная горная парода, складзеная пераважна з лейцыту і манакліннага піраксену, ад шэрага да чорнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біту́мы
(лац. bitumen = горная смала)
прыродныя або штучныя цвёрдыя, вадкія і газападобныя смалістыя рэчывы ці прадукты іх перапрацоўкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алеўры́т
(ад гр. aleuron = мука)
дробназярністая рыхлая асадачная горная парода, па велічыні зерняў прамежкавая паміж пяском і глінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скарн
(шв. skarn)
метамарфічная горная парода, якая складаецца пераважна з гранату, піраксену і некаторых іншых вапнякова-жалезістых сілікатаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сільвіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
1. Асадкавая горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі. Скарбы мора збірала вякамі, Шліфавала яго, як граніт, — Цудадзейны гарачы камень, Соль жыцця, соль зямлі — сільвініт.Хведаровіч.Адшукалі ў глыбіні.. нафту, соль і сільвініты.Дубоўка.
2. Калійнае ўгнаенне, вырабленае з гэтай пароды. Да гэтага часу.. вазілі ў калгасы сільвініт — не зусім чыстую падкормку для пасеваў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кангламера́т
(лац. conglomeratus = сабраны)
1) бессістэмнае, механічнае злучэнне чаго-н. разнароднага (напр. к. поглядаў);
2) форма манапалістычнага аб’яднання фірм, кампаній і прадпрыемстваў розных галін з адзіным фінансавым і арганізацыйным кантролем;
3) геал. асадачная горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАЗА́ЛЬТ (лац. basaltes ад грэч. basanos пробны камень),
кайнатыпная асноўная горная парода, эфузіўны аналаг габра. Складаецца пераважна з плагіяклазу, манакліннага піраксену, алівіну, вулканічнага шкла і акцэсорных мінералаў — магнетыту, ільменіту, апатыту і інш. Цёмнага колеру, звычайна няпоўнакрышт., часта парфіравай структуры. Поўнакрышт. базальты — далерыты, са шклістай структурай — гіялабазальты і тахіліты. Трываласць на сцісканне да 400 МПа, шчыльн. 2520—2970 кг/м³, т-ра плаўлення 1100—1250 °C. Базальты займаюць агромністыя плошчы дна акіянаў і велізарныя (тыс.км²) тэрыторыі мацерыкоў (трапы), утвараюць лавы многіх вулканаў. На Беларусі ёсць на ПдЗ у адкладах валынскай серыі верхняга дакембрыю (у Брэсцкай упадзіне). Выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прам-сці; каштоўны буд., абліцовачны, эл.-ізаляцыйны і кіслотатрывалы матэрыял.