сцюдзёна, безас. у знач. вык.
Разм. Пра нізкую тэмпературу паветра. Ля кручы было сцюдзёна, дзьмуў золкі вецер. Быкаў. Віхор пачаў круціць, Маланка заіграла — І сцюдзёна і жудасна зрабілася. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грандыёзна,
1. Прысл. да грандыёзны.
2. у знач. вык. Пра веліч, значнасць, важнасць чаго‑н. Пра гэты завод проста цяжка гаварыць, да таго грандыёзна ўсё тое, што мы бачылі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бана́льна,
1. Прысл. да банальны.
2. у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр’ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Нуды прыгажэй — у вазку па сняжку ды з бомамі пад дугой. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́мна,
1. Прысл. да дарэмны.
2. у знач. вык. Марна, бескарысна. Колькі мы ні гукалі і ні свісталі — усё дарэмна, Мішкаў і след прастыў. Паслядовіч.
•••
Дарэмна хлеб есці гл. есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́жа,
1. Прысл. да прыгожы.
2. безас. у знач. вык. Пра прыгажосць, хараство дзе‑н. Свежа і прыгожа было ў лесе. Чарнышэвіч. Навокал жа было так прыгожа і спакойна. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́тна,
1. Прысл. да прыкметны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Можна бачыць, відаць. Было прыкметна, што пані Ядвіга хацела яшчэ нешта дадаць да характарыстыкі «пана доктара». Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупава́та,
1. Прысл. да скупаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра няхватку чаго‑н. Дзядзька Марцін сказаў аднойчы Андрэю: — Сёлета з сенам у нас, браце, скупавата. Прыйдзецца цялушачку прадаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумнава́та,
1. Прысл. да сумнаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, нуды. Павел Дубок .. адчуваў сябе блага. І сумнавата было крыху і ўсякія думкі лезлі ў галаву. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыц, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыцкаць — тыцнуць і тыцкацца. Я адрэзаў скібку хлеба, укусіў і, замест лыжкі, тыц канец гэтага самага нажа ў страву. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няма́, безас., у знач. вык., каго-чаго.
1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.
Н. грошай.
Яго н. дома.
2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні. —
Ці дома бацька? — Няма.
◊
Няма роду без выроду — нічога не бывае без непрыемнага выключэння.
Няма чаго (і) гаварыць (разм.) — выраз упэўненай згоды: безумоўна, пэўна.
Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)