КІСЯЛЁЎ (Мацвей Сямёнавіч) (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),
удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен.акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач.стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен.акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ ((Kossel) Альбрэхт) (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскі ун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНІК (Іван Міхайлавіч) (12.8.1906, в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1957),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваен.акадэміі бранятанк. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Бел. франтах. Полк самаходных гармат пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся 16—22.4.1945 на тэр. Германіі пры прарыве варожай абароны на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 26.8.1933, в. Яблачнае Хахольскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1956). З 1956 у Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання зенітных войск, распрацоўцы аптымальных адаптыўных сістэм.
Тв.:
Самонастраивающиеся системы управления с эталонными моделями. Мн., 1970 (разам з Я.А.Санкоўскім); Справочное пособие по теории систем автоматического регулирования и управления. Мн., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Фёдар Паўлавіч) (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́КАХ (Сямён Навумавіч) (н. 1.10.1947, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-ртэхн.н. (1987). Засл. вынаходнік Беларусі (1993). Скончыў БПІ (1969). З 1974 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталізацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии получения высококачественных чугунов для машиностроительных отливок. Мн., 1991;
Внепечная обработка высококачественных чугунов в машиностроении. Мн., 1992 (разам з М.І.Бястужавым);
Экономное легирование железоуглеродистых сплавов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́САЎ (Іван Іванавіч) (н. 25.5.1912, г. Віцебск),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА (Васіль Мікітавіч) (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮРСА́ ((Lurçat) Андрэ) (27.8.1894, г. Бруер, Францыя — 12.7.1970),
французскі архітэктар. Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Нансі і Парыжы. Чл.Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1939). Практык і тэарэтык рацыяналізму. Яго работы вылучаюцца выразнай планіроўкай, гарманічнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: у прадмесцях Парыжа — школьны комплекс імя К.Маркса (1931—33), рэканструкцыя раёна Сен-Дэні (1946—62), жылы комплекс у Блан-Меніле (1950—67) і інш. У 1934—37 працаваў у СССР (неажыццёўленыя праекты бальнічных комплексаў для Масквы, Смаленска, Ніжняга Ноўгарада).