1) мастацкае выражэнне структуры, узаемасувязі частак у архітэктуры і мастацтве;
2) агульны малюнак геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання горных парод у пэўнай мясцовасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
здараве́нны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Высокага росту, моцнага целаскладу; дужа здаровы (пра чалавека). Першы сусед, які прыйшоў пабачыцца з .. [Антосем] быў Яўхім Мядзведзь, дужы, здаравенны мужчына, заядлы паляўнічы.Чарнышэвіч.Тарпак быў здаравенны, грудасты, шыракаплечы, і яго «пярэпалахі» выклікалі агульны смех.Колас.
2. Вельмі вялікі; велізарны (пра рэчы, прадметы). Гумно здаравеннае. Зірнеш на ніз — ледзь не закружыцца ў вачах.Брыль.На варотах вісеў здаравенны, кавальскай работы, замок.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядзе́ля, ‑і, ж.
1. Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку. Час бяжыць: вось толькі ўчора была субота, а сёння ўжо і нядзеля.Крапіва.Усе дні тыдня Аўгіня з нецярплівасцю чакае нядзелі.Бядуля.
2. Тое, што і тыдзень. Плылі ў турбоце дні, нядзелі.Колас.
•••
Вербная нядзеля — назва нядзелі за тыдзень да вялікадня.
Крывавая нядзеля — дзень расстрэлу царскім урадам мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)