Ла́дада ’праснак з кіслага цеста’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Відаць, да аладка (гл.) пад уплывам дзіцячай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паспаду́, посподу ’знізу’ (ТС). Утворана ад прыназоўніка (> прыстаўкі) зпад і назоўніка ў Р. скл. спод (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нкі ’лёгкія сані’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. pojedynka ’аднаконная брычка’. Множны лік пад уплывам лексемы с́ані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэс ’прас’ (лельч., ЛА, 3). З прас (гл.), замена а > э пад націскам, відаць, мае гіперычны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́раз ’праз, цераз’: пяраз плот скочыў (Шат.). Да пераз (гл.) з няясным пераходам е > я пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́кі ‘танцы’ (Бяльк., Варл., Мат. Гом.). Да скакаць, скокі (гл.) з незвычайным пераходам о > а пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспячы́ ’спячы’ (Сл. паўн.-зах.), магчыма, пад уплывам рус. испе́чь ці ўтварэнне з пратэтычным і‑ (гл. пячы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЎЧО́,

возера ў Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка (выцякае з возера), за 1,5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,28 км, найб. шыр. 470 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,28 км. Пл. вадазбору 78,4 км².

Схілы катлавіны выш. 5—17 м, пераважна разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі месцамі пад хмызняком. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На Пд упадаюць ручаі з азёраў Вечалле і Дземінец.

т. 4, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРЭ́ШЧА,

возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярэшча (выцякае з возера) за 12 км на ПдЗ ад г. Лепель. Пл. 4,08 км², даўж. 2,8 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыб. 1,3 м. Пл. вадазбору 127 км².

Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Гнездаванне лебедзя-шыпуна, занесенага ў Чырвоную кнігу.

т. 3, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГУ́Н (Іван) (? — 17.2.1664),

украінскі дзеяч, вінніцкі і брацлаўскі палкоўнік, наказны гетман (1651). У час антыфеад. вайны 1648—51 паплечнік Б.Хмяльніцкага. Прыхільнік незалежнасці Украіны, выступаў супраць саюзу з Расіяй і з Польшчай. Вызначыўся перамогамі над польскімі войскамі на Брацлаўшчыне (1648), пад Вінніцай (1651), Жванцам (1653), Уманню (1654). У 1659 узначаліў паўстанне супраць укр. гетмана І.Выгоўскага, які перайшоў на бок польскай шляхты. У 1663—64 удзельнічаў у ваен. дзеяннях Польшчы супраць Расіі, абвінавачаны ў здрадзе і расстраляны польскімі ўладамі.

т. 2, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)