СІЛА́ЕВА (Ніна Фёдараўна) (н. 26.12.1938, Мінск),

бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1961). З 1966 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па патамарфалогіі энцэфалітаў, энцэфалапатый плода і нованароджаных, патамарфалогіі органаў зроку, клініка-анат. аналізе ўрачэбных памылак.

Тв.:

Врожденные пороки и аномалии развития глаз // Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991;

Патоморфология органа зрения в перинатальном периоде. Мн., 1993 (разам з Ю.​Р.​Бойка);

Клиникоанатомический анализ врачебных ошибок. Мн., 1994 (з ім жа).

т. 14, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНГ ((Synge) Рычард Лоўрэнс Мілінгтан) (28.10.1914, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 1994),

англійскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў аналіт. хіміі бялкоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1941 у Асацыяцыі шарсцяной прам-сці, з 1943 у Лістэраўскім ін-це ў Лондане, з 1948 — у Роўэцкім даследчым ін-це ў г. Абердзін, у 1967—76 у Ін-це прадуктаў харчавання г. Норыдж. Навук. працы па выдзяленні і раздзяленні біялагічна актыўных злучэнняў. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі на паперы (1944). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з А.Д.​П.​Марцінам).

Р.Сінг.

т. 14, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІПА́РАЎ (Іосіф Мікітавіч) (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),

бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-р мед. н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.

Тв.:

Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.​М.​Велічэнкам);

Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.​Р.​Лудам).

т. 14, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКЛЯ́РАЎ (Валерый Анатолевіч) (н. 7.3.1950, г. Новасібірск, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Ульянаўскі політэхн. ін-т (1972). З 1972 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1979—95 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). З 1995 за мяжой. Навук. працы па лагічным сінтэзе і аптымізацыі лічбавых устройстваў і сістэм. Распрацаваў графічную мову апісання, мадэлі і метады лагічнага праектавання рэканфігуравальных лічбавых устройстваў і сістэм.

Тв.:

Язык С​+ и объектно-ориентированное программирование: Справ. пособие. Мн., 1997.

т. 14, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКО́КАЎ (Павел Іванавіч) (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд. тэхн. н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;

Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.

т. 14, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКРА́БІН (Георгій Канстанцінавіч) (17.9.1917, С.-Пецярбург — 26.3.1998),

расійскі мікрабіёлаг і біяхімік. Акад. АН СССР (1979, чл.-кар. 1968). Сын К.​А.​Скрабіна. Скончыў Казанскі вет. ін-т (1942). З 1949 у Ін-це мікрабіялогіі АН СССР. З 1967 дырэктар Ін-та біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў АН СССР. У 1967—74 дырэктар Навук. цэнтра біял. даследаванняў АН СССР у г. Пушчына. У 1971—88 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН СССР. Навук. працы ў галіне агульнай і тэхн. мікрабіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1971. Залаты медаль імя І.​І.​Мечнікава 1984.

т. 14, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рабо́та, -ы, ДМ -бо́це, мн. -ы, -бо́т, ж.

1. Праяўленне, ажыццяўленне якой-н. дзейнасці; дзейнасць, праца чаго-н.

Пасля работы хацелася адпачнуць.

Р. матора машыны.

Р. сэрца.

2. Кола заняткаў, справа; пэўны род дзейнасці.

У яго работы — непачаты край.

Фізічная р.

Грамадская р.

3. Служба, праца ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве.

Паступіць на работу.

Сумяшчаць работу з вучобай.

4. мн. Дзейнасць па стварэнні, вырабе, апрацоўцы чаго-н.

Сельскагаспадарчыя работы.

Унутраныя работы ў новым доме.

5. Прадукт працы, выраб, твор.

Выстаўка работ мастака.

Друкаваная р.

6. Тое, што знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі, дапрацоўкі.

Прынесці работу дадому.

7. Якасць або спосаб выканання чаго-н.

Замок кавальскай работы.

8. Фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе змены пры ператварэнні аднаго віду энергіі ў другі.

Адзінка вымярэння работы.

◊

Пусціць у работу — даць прымяненне чаму-н.

|| памянш.-ласк. рабо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 2, 5 і 7 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калі́стаўка ’птушка юрок, Fringilla montifringilla’ (рэч., Мат. Гом.). У іншых гаворках адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам не адзначана. Дакладны адпаведнік у рус. алан. калистовка ’птушка юрок’. Далей сюды ж алан. калистик ’тс’, пск., калист ’птушка бусел, Ciconia’, пецярб. ’ < ісопіа alba’. Статус бел. слова няясны; рус. лексема падтрымліваецца шэрагам паралелей і нельга выключыць магчымасці, што бел. слова трапіла з рус. гаворак. Адносна рус. можна выказаць меркаванне, што пск. лексема, магчыма, утворана з формы аист. Пры гэтым ‑л‑ перад ‑w‑ разумеецца як эпснтычны, ‑к‑ як нерэгулярная пратэза. Гэта меркаванне вельмі няпэўнае. Апрача таго, няясна, паводле якой матывацыі аб’яднаны назвай бусел і юрок. Не выключана, што тут іншамоўнае слова, і падобныя назвы гэтых птушак генетычна суадносяцца толькі на ўзроўні запазычання. Адносна бел. фіксацыі можна выказаць яшчэ і наступнае меркаванне. Калістаўка ’юрок’ падаецца як патэнцыяльна бел. слова ў інстр., П, пыт. 105: юрок. юр. вьюрок, калістаўка… Як відаць, форма вьюрок ужо не з’яўляецца ўласна беларускай; не выключана, што і калістаўка адлюстроўвае адпаведнае калистовка з вядомай працы Мензбіра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матня́ 1, мотня ’сярэдняя частка невада, куль’ (Маш., Тарн.; хойн., Мат. Гом.; нараўл. З нар. сл.), ма́тня ’тс’ (Федар. 6), матня́ ’задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’карма ў невадзе’ (ТС), (перан.) ’пастка’ (КТС, Дунін–Марцінкевіч). Укр. матня́ ’сярэдняя паглыбленая частка невада’, рус. пск. мотня́ ’частка рыбалоўнай снасці’. Паводле Фасмера (2, 582), да мата́цца. Магчыма, аднак, дапусціць у якасці крыніцы лексему матка 1, як месца, адкуль што-небудзь выходзіць. Параўн. рус. с.-урал. ма́точка ’цэнтральная частка невада’, арханг., пск., цвяр., смал., урал. ма́тка ’матня невада’. Гл. таксама матня́ 4.

Матня́ 2 ’стрыжнёвы корань пня’ (жлоб., Мат. Гом.). Да ма́тка 2. Суфікс ‑ня мог узнікнуць у выніку кантамінацыі лексем матка пня.

Матня́ 3, пін. матні̂э́ ’куль саломы для страхі’ (Працы 1), бяроз. ма́тня (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).

Матня́ 4, мотня́ ’крэсла, устаўка ў штанах’ (добр., Мат. Гом.; Нар. Гом., ТС). Укр. матня́, рус. мотня́. Да мата́ць, мата́цца. Параўн., аднак, матня 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нды-ры́нды ‘лахманы (?)’: Pawiesiła tryndy ryndy / Nad akoniceju (свісл., Федар., 6). Параўн. укр. тринди‑ри́нди (перадача пустой, бессэнсоўнай гаворкі), рус. дыял. три́нды‑бри́нды ‘бяспутны чалавек’, польск. дыял. tryndy ryndy (прыпеў). Рыфмаванае спалучэнне слоў, першае з якіх з’яўляецца імітатывам, заснаваным на гукаперайманні тры́нды (гл. трындзець), параўн. укр. три́нды (прыпеў), рус. тры́нды‑тры́нды (імітацыя ігры на балалайцы), што могуць выводзіцца з больш простых гукаперайманняў, напрыклад, з трын, дын, гл. папярэдняе слова. Адносна ўкр. тринды Смаль-Стоцкі (Приміт., 178) мяркуе пра кантамінацыю ў межах ти́нди‑ри́нди (пустая гаворка), параўн. ти‑ди‑ди́ (прыпеў з песні) з першаснымі элементамі (ЕСУМ, 5, 569). Другая частка спалучэння, якая рыфмуецца з першай, можа суадносіцца з ры́нда ‘бяспутная, бадзячая без працы жанчына’ (Растарг.), ‘лянота, бесклапотнасць, неахайнасць’ (Жарт. песні), параўн. укр. палес. ри́нды ‘лахманы’, рус. дыял. ры́нда ‘лаянка на чалавека’, адносна паходжання якіх выказваюцца розныя версіі: гл. рында 1 (< літ. rindà ‘няўклюда’), запазычанне з венг. rondy ‘лахманы’ (ЕСУМ, 5, 24), запазычанне з фін. ryntty ‘абарванец’ (Феакцістава, Номинативное воплощение абстрактной идеи: аўтарэф. канд. дыс., Екатеринбург, 2003, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)