племянны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да племені (у 1 знач.). Племянныя мовы.
2. Які вырошчваецца для прадаўжэння народы; пародзісты (пра свойскую жывёлу). Вера з Каньковым у гэты час абмяркоўвалі пытанне аб набыцці племянных кароў. Асіпенка.
3. Звязаны з развядзеннем пародзістай жывёлы. Племянная ферма. Племянная гаспадарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плыву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вадзе, размешчаны на вадзе; які плавае. Плывучы мост.
2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць. Плывучыя матэрыялы. □ [Ласіха] смачна жуе вялікія плывучыя лісты лілеі. Брыль.
3. Які лёгка размываецца, перамяшчаецца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім (аб грунце). Плывучая гліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́зва, ‑ы, ж.
Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды‑н., павестка. Лабановіч зірнуў на паперку: гэта была позва ад Віленскай судовай палаты з’явіцца на суд. Колас. У кішэні ляжала позва з’явіцца на зборны пункт ваенкамата з патрэбнымі рэчамі. Лужанін. Позва загадвала .. [дзядзьку Мікіту] ў панядзелак з’явіцца ў суд. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праны́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.
Разм. Пранырлівы, прабіўны чалавек. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец-праныра. Колас. Міканор адчуў, што гэты праныра ўжо сёе-тое ведае: пранюхаў, відаць, і аб размове з новым дырэктарам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што, з дадан. сказам і без дап.
Падаць сігнал, папярэдзіць аб чым‑н. сігналам. Недзе з завулка раптоўна выскачыла, віскнуўшы тармазамі, машына, зычна, ледзь не ў самае вуха, прасігналіла — «Пэ-эп!». Місько. У гэты час на плошчы за універмагам прасігналіў аўтобус. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Адсутнасць згоднасці ў чым‑н.; разлад, беспарадак. Заўвагі дзяўчат выклікалі глыбокі разброд і спрэчкі ў сям’і Арцёма Іванавіча. Утварыліся дзве непрымірымыя групы. Мележ. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́кам, прысл.
Стаўшы на ногі і рукі. І толькі самае малое не зважала ні на што, поўзала сабе ракам сярод хаты па земляным доле. Лобан. Халуста, каб не тыцнуцца тварам аб зямлю, стаў ракам, нават прапоўз крыху такім манерам, тады разагнуўся і дай бог ногі! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йнік, ‑а, м.
Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю. Быкаў. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Такі, аб якім загадзя ўмовіліся, назначаны па ўгавору. [Асігнацыі] акуратна пералічылі. Усё аказалася ў парадку, роўна дзвесце тысяч, як і было ўмоўлена. Лынькоў. Усе [патрыёт] сабраліся на ўмоўленым месцы — на Суражскім рынку. Новікаў. Міша чакаў партызан. А тыя пазніліся. А можа не падышоў умоўлены час? Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фе́нікс, ‑а, м.
1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.
2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.
[Грэч. phoinix.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)