ЗАХА́РКІН (Іван Рыгоравіч) (27.1.1889, с. Цюрына Разанскай вобл., Расія — 15.10.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1921). У Чырв. Арміі з 1918. Пасля грамадз. вайны на камандных пасадах на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандуючы 49-й арміяй, з чэрв. 1943 нам. камандуючага войскамі Цэнтр., Бел. франтоў. Удзельнік Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-САСНО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 18 км на ПдЗ ад г. Светлагорск. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1984, распрацоўваецца з 1988. Паклады нафты пл. каля 2,2 км² прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Глыб. залягання нафтаноснага гарызонта 2812 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, маласмалістая, сярэднепарафінавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯ-ЦІ́ШКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Цішкаўка. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта і распрацоўваецца з 1976. Паклады нафты пл. каля 7,2 км² прымеркаваны да міжсалявых і ўнутрысалявых адкладаў дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2300—2780 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя даламіты і вапнякі. Нафта сярністая, высокасмалістая, высокапарафінавая, па шчыльнасці сярэдняя і цяжкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРКО́Ў (Яфрэм Іванавіч) (н. 1.2.1921, с. Несцерава Цвярской вобл., Расія),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1981). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1953). Аўтар жанравых карцін («Каруначніцы», 1964, «Белая ноч. Вяселле», 1967, і інш.). Асн. месца ў творчасці займае лірычны пейзаж, прысвечаны прыродзе сярэднярускай паласы і Поўначы: «Сіні дзень» (1965), «Кроплі дажджу», «Паўночная вясна» (абодва 1969), «Зімовае сонца» (1971), «Цішыня», «Блакітны красавік» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ЛЬВЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл. паміж вёскамі Беражкі, Каралін, Кашалі; часткова ў межах г.п. Зэльва. Створана на р. Зальвянка ў 1983. Пл. 12 км², даўж. 9 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 7,5 м, аб’ём вады 28 млн.м³. Правы бераг больш стромкі, парос лесам, левы спадзісты, пад сенажацямі і пашай. У г.п. Зэльва на левым беразе лесапарк пл. 47 га. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВА (Праскоўя Сцяпанаўна) (23.10.1904, с.Вял. Воснае Наўгародскай вобл., Расія — 25.4.1970),
бел. вучоны ў галіне вет. паразіталогіі. Д-рвет.н., праф. (1949). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1927). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па піраплазмозных хваробах буйн. раг. жывёлы і коней, трыпаназамозах вярблюдаў, балантыдыёзнай дызентэрыі, какцыдыёзах і інш. паразітах свіней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ АЛЯКСЕ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1905—07 на могілках у г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл. па фундацыі ген. Э.Каверскага. Цагляны аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і квадратнымі сакрысціямі. На гал. фасадзе выступае 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Над апсідай чатырохгранная шатровая вежа-ліхтар. Прастора нефа перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі на падпружных арках, упрыгожанымі паліхромнай арнаментальнай размалёўкай. Перад касцёлам 3-арачная мураваная брама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗБІ́ШЧА,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калектыўна-долевага с.-г. прадпрыемства. За 57 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 97 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Княгінін. 459 ж., 165 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, вет. аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.). Каля вёскі археал. помнік Ізбішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗМАК.
Немак, возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата (цячэ праз возера), за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,13 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 180 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя, на ПнЗ высокія, пясчаныя. Дно сапрапелістае, на Пд і ПдУ уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНА́Р (Inard) Жан Луі, французскі ткач і тэхнолаг 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. прыехаў у Рэч Паспалітую. У 1766—70 працаваў у Варшаве. З 1770 кіраўнік Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур (з В.Дзюпінэем), з 1777 у Цярэспалі на мануфактуры А.Чартарыйскага, з 1779 — у Ружанах (Брэсцкая вобл.) на ф-цы А.Сапегі. Яму прыпісваюць паясы з дэкорам у выглядзе двух асіметрычных букетаў на канцах. Сакрэты «прыгатавання лёну» і картаньернага мастацтва перадаваў вучням.