папераваро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Перавярнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Спудзіцца — пра ўсіх, многіх. Коні папудзіліся, крута рванулі, хто куды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парассыха́цца, ‑аецца; зак.

Рассохнуцца — пра ўсё, многае. Новыя дошкі ў падлозе парассыхаліся, скрыпяць. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыкуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Прыветны, неафіцыйны.

2. Цывільны, не форменны (пра вопратку, адзенне).

[Ад лац. particularis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасле́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслеп, ‑ла; ‑лі; зак.

Аслепнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспуска́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Спусціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Умерзнуць — пра ўсё, многае. Лодкі паўмярзалі ў лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакале́чыцца, ‑чыцца; ‑чымся, ‑чыцеся, ‑чацца; зак.

Разм. Пакалечыцца ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піскля́, ‑і, ж.

Разм. пагард. Той, хто часта пішчыць. // Пра чалавека з пісклівым голасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдыха́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вымаўляецца з прыдыханнем (пра зычныя гукі). Прыдыхальны гук г.