Крыжаві́лы ’жэрдкі, якімі прыціскаюць салому на вільчыку’ (Нар. сл.). Да крыж 1 (гл.) і вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэў ’пласт густа пераплётных галін’ (З нар. сл.). З польск. krzew ’тс’ (параўн. Слаўскі, 3, 233).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куба́рка ’коўш’ (Жд. 3), ’скрыначка для дробязных рэчаў’ (Сцяшк., З нар. сл.). Да кубар 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́бур ’гультай’ (стол., Нар. лекс.). З укр. лобурь ’грубы чалавек, боўдзіла, дубіна’. Параўн. таксама лабсір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Кабро́так, кобрюток ’калаўрот’ (Нар. сл.). Зыходнай формай было, відаць, каўротак < калаўротак, аднак з’яўленне ‑б‑ цяжка вытлумачыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́клі, полаклі мн. ’тарка для бульбы’ (З нар. сл., палес.). Няясна. Мабыць, скажоная або кантамінаваная форма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́лушкі ’паланкі’ (Сл. ПЗБ), цалушкы, полышкы (Сл. Брэс.), палошэчка (З нар. сл., палес.; ТС). Гл. апалушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палюдне́ць ’стаць прыгажэйшым’ (Сл. ПЗБ), палю́дзяць ’пабыць сярод паважаных і разумных людзей’ (Нар. сл.). Гл. вы́люднець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацярэбіны кобр. потырэбыны ’пахмелле, пахмелкі’ (Нар. лекс.). Да пацяроб ’рэшткі’ (’спажываць тое, што засталося пасля частавання’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавалачы́ ’сцебануць, ударыць’ (слонім., Нар. словатв.). Відаць, з польск. przewlec ’перацягнуць’ пры ад’ідэацыі бел. перацягну́ць ’сцебануць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)