ДАМА́НАЎ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.10.1959, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Міхаіл Васілевіч) (19.11.1900, г. Орша Віцебскай вобл. — 28.1.1968),
бел.дзярж. дзеяч, вучоны-геадэзіст. Праф. (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў БСГА (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. Навук. працы па розных відах геад. здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРКЕ́ВІЧ (Пётр Яўгенавіч) (1898, в. Міхалава Смаленскай вобл., Расія — 4.11.1937),
бел. гісторык мастацтва. Брат Х.Я.Даркевіча. Скончыў Маск. ун-т. Выкладаў у Віцебску ў маст. тэхнікуме (1927—37), кінатэхнікуме (1932—37), пед. ін-це. Даследаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны 6.9.1957.
Тв.:
Да пытання аб праблеме мастацкага стылю // Полымя. 1929. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯШКЕ́ВІЧ (Адам Станіслававіч) (1.11.1902, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.9.1962),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1959). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абароны Масквы, Ленінграда, вызвалення Польшчы, баёў за Берлін. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, нам.нач. Ваенна-паветр. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАХРЭ́ЗА (ад грэч. katachrēsis злоўжыванне),
спалучэнне несумяшчальных у сваім асн. значэнні слоў, паняццяў, выразаў, якое стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства. Пашырана ў гутарковай мове, найб. у фразеалагізмах: «языком малоць», «зубы на сонцы грэць», «ветрам падшыты» і інш. Вядома ў бел. вусна-паэт. творчасці. У л-ры ўзбагачае маст. выразнасць тропаў, надае ім эфект эмацыянальнай нечаканасці і навізны. Гл. таксама Аксімаран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́ШЧАР (Барыс Яфімавіч) (сапр. Борух Хаймавіч; 21.7.1906, г. Віцебск — 11.8.1959),
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—33), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—41), Омскага, Новасібірскага, Цюменскага, Свярдлоўскага (1941—47), Мінскага (1947—59). У 1937—40 адначасова дырэктар Гар.т-ра ў Віцебску. Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.
бел. батанік. Д-рбіял.н. (1981). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). У 1953—79 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навук. асновах аховы флоры.
Тв.:
Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́КІНСКІ (Аляксандр Арсенавіч) (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БСГА (1947), дзе працаваў да 1991. Навук. працы пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Тв.:
Локальное внесение минеральных удобрений. Мв., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІЗЭ́ЛЬКА,
від безрукаўкі; частка бел.нар. мужчынскага гарнітура 19 — пач. 20 ст.
На Беларусі перад К. шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабр. тканін, на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку — з розных больш танных тканін. Апраналі К. паверх кашулі навыпуск, спераду зашпільвалі на гузікі. К. таксама састаўная частка класічнага касцюма-тройкі.