крыніцы радыеактыўных часціц і гама-квантаў. Імі могуць быць радыеактыўныя ізатопы, паскаральнікі зараджаных часціц, ядзерныя рэактары, ядзерны выбух, тэрмаядзерныя рэакцыі і інш.Гл.таксамаРадыеактыўныя прэпараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЛАЦЕЖАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
страта фірмай або дзяржавай здольнасці своечасова і поўнасцю выконваць свае фін. абавязацельствы, абумоўленая іх валютна-фін. становішчам, адсутнасцю свабодных сродкаў, дэфіцытнасцю бюджэту і плацежнага балансу. Гл.таксамаБанкруцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕРАХВА́Т,
выяўленне, прыём і рэгістрацыя выпраменьванняў па працуючых радыёстанцыях; адзін са спосабаў радыёразведкі. Робіцца з мэтай раскрыцця зместу перадач або месцазнаходжання групоўкі (аб’ектаў і інш.) праціўніка. Гл.таксамаПеленгацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАНЕМЕ́НТ (франц. abonnement),
права юрыдычнай ці фізічнай асобы (абанента) на часовае карыстанне чым-н. (напр., тэлефонам, месцам ў тэатры, кнігамі ў б-цы), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́НЫ,
народ у Бельгіі (каля 3,9 млн.чал.). Жывуць таксама ў Францыі, ЗША і інш. Агульная колькасць 4,1 млн.чал. (1987). Гавораць на валонскім дыялекце французскай мовы. Паводле рэлігіі католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЧНАЗЯЛЁНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясы, утвораныя дрэвавымі вечназялёнымі раслінамі. Растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага ці экватарыяльнага (гл.Вільготныя трапічныя лясы і Экватарыяльныя лясы), а таксама субтрапічнага і ўмеранага (гл.Хвойныя лясы) клімату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважна аўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл.таксамаГалазойнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГРАФО́БЫ [ад гігра... + ...фоб(ы)],
наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя. Жывуць пераважна на сухіх мясцінах (напр., асака пясчаная, лясныя мурашкі, многія віды насякомых і інш.). Гл.таксамаГіграфілы.