1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі. [Лена] шкадавала, што паддалася на зман, што не хапіла вытрымкі ў спрэчцы з Волькай.Ваданосаў.// Неадпаведнасць ісціне; падман. Надзя да пяці год лічыла няньку за маці. А калі неасцярожная суседка развеяла гэты зман, Надзя часта пачала плакаць, зрабілася яшчэ больш кволай і капрызнай...Шахавец.
2. Стан падманутага. Нельга захапляцца тым, чаго яшчэ няма, — пісаў Паходня. — Вы ўводзіце ў зман сваіх чытачоў, і тых, пра каго пішаце.Хадкевіч.
3. Памылковае, ілюзорнае ўяўленне. Якаў нібы і прачнуўся, але голасу не падаў — усё яму думалася, што гэта нейкі зман, бо не надта хто стукае, калі заходзіць да яго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пасунуцца, паціснуцца, даючы каму‑н. месца. [Сяргей] падышоў да Ярмоленкі, Пятрова і, вітаючыся, сказаў ім, мабыць, нешта смешнае і вясёлае, бо тыя, смеючыся, пацяспіліся, далі яму месца на лаўцы.Сіўцоў.// Вызваліць частку занятай плошчы. Каля дрэ[ў] стаялі нейкія грузавікі і фурманкі. Калі падышлі «трыццацьчацвёркі», вакол іх замітусіліся людзі. — Эй, пяты эшалон! Просім пацясніцца! — крыкнуў задзёрыста, саскочыўшы з машыны, Быстроў.Мележ.// Уступіць каму‑н. частку памяшкання, жылля; пажыць у цеснаце. [Мікіта] думаў, што давядзецца брата пусціць у сваю хату, пацясніцца.Галавач.Калі на будоўлю панаехала многа людзей і не было іх дзе размясціць, жыхары Белазерска пацясніліся, пусцілі на кватэры часовых жыхароў.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
1. Асвоіўшыся з чым‑н., набыць навыкі, уменне жыць, працаваць, абыходзіцца ў пэўных абставінах. Шмат якія пароды дзікіх жывёл звяліся. Іншыя прыстасаваліся да новых умоў жыцця.В. Вольскі.Яго заскарузлы розум змушан быў паварушыцца і накіраваць мыслі крыху ў іншы бок, каб лаўчэй прыстасавацца да гэтага вандроўніцкага жыцця і не згінуць.Колас.//Пагард. Скрываючы свае намеры, погляды, пачаць дзейнічаць па-новаму ў новых абставінах. — Гэта.. [Аляксей Ісаевіч] прыстасаваўся ўжо. Калі нашы вернуцца, дык скажа: я быў чысцільшчыкам, — выказаў здагадку Петрык.Хомчанка.
2. Прымасціцца, прыладзіцца дзе‑н. Калі позна ноччу былі памыты ўсе катлы.., Пасмітны прыстасаваўся ў куточку, выняў запаветны сшытак і пачаў пісаць.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́бліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж., зб.
Людзі, якія знаходзяцца дзе‑н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў. Панькова гуляла прыгожа. Яна неўзаметку наглядала за публікай і бачыла, што позіркі многіх «балельшчыкаў» скіраваны на яе.Сабаленка.Публіка лёгка даравала артыстам усё, калі на сцэну зноў выйшаў той дзядок, калі ён дакладна гэтак жа, як дзед Сілівон, кашлянуў, паціснуў плячыма, прайшоўся.Краўчанка.//Разм. Людзі, народ. Гулка загудзеў параход, забегалі матросы, ажывілася публіка.Багдановіч.Сярод ваеннай і цывільнай публікі мільгалі таксама і постаці ксяндзоў у доўгіх сутанах.Колас.//Разм. Пра групу, разрад людзей, якія маюць агульныя прыкметы, што‑н. агульнае. Тут былі такія купцы, як Пачулія.. і іншая цёплая, грашовая публіка.Самуйлёнак.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.ушто, чым. Забруджваць, вымазваць. Калі скажа [маці] Юльцы не пэцкаць спаднічкі, дык якраз прыйдзе запэцканая ў гразь з ног да галавы.Бядуля.[Агата] выцірала кулакамі вочы і пэцкала зямлёю твар.Чорны.
2. і без дап.Разм. Рабіць што‑н. няўмела, неахайна, брудна (пераважна маляваць, пісаць). — Але ж Платон і фарбы набыў не для забавы. Хіба прыемна, калі імі не малююць, а пэцкаюць, — з рэзкасцю адбіў напад Сандро.М. Ткачоў.
•••
Пэцкаць рукіабкаго,абшто — быць замешаным у што‑н. непрыстойнае, нізкае, звязвацца з кім‑н. [Васька:] — Мы заб’ём.. [інжынера]. Вы, старыя, не хочаце пэцкаць аб яго свае рукі, дык мы прыбяром яго.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тава́р, ‑у, м.
1. Прадукт працы, выраблены на продаж.
2. Усё, што з’яўляецца прадметам гандлю. Тавары масавага ўжытку. □ Развозяць і разносяць з .. пякарні тавар: булкі, абаранкі, хлеб.Бядуля.Калі пакупнікоў ля ларка станавілася меней, старая італьянка пачынала на ўсю вуліцу расхвальваць свой тавар.Лынькоў.
3.Абл. Свойская рагатая жывёла. На захадзе сонца, калі будуць з пашы гнаць тавар, я паеду дадому, каб заўтра зранку зноў быць тут, на гэтай ціхай лясной паляне.Сачанка.Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы.Прымаўка.
4. У шавецкай справе — вырабленая скура. Накупіў юнак гавару і пашыў сам чаравікі.Дубоўка.
•••
Жывы тавар — людзі, якімі гандлююць у эксплуататарскім грамадстве (рабы, прыгонныя, прастытуткі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.
1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго‑, чаго‑н. У Сцешыцах так: калі вечарынка — гароды не ўпільнуеш.Пташнікаў.— Сёння.. [Вайтовіч] мяне біць будзе, што не ўпільнаваў кароў, — раптам загаварыў пра сваё гора Грыша.Пальчэўскі.//перан. Дагледзець, ахаваць (ад непрыемнасцей, шкоднага ўздзеяння). Схіліў перад.. [Марынай] галаву, гатовы пачуць крык мацярынскага болю, папрокі. Яна магла спытаць: чаму я не ўпільнаваў яе сыноў.Шамякін.
2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі. [Хлопчыку] хацелася хоць раз упільнаваць, як буслы нясуць з-за лесу ў дзюбе сявеньку з дзіцем.С. Александровіч.[Клава:] — Калі ты выязджаў — я не ўпільнавала. Я хацела цябе правесці, ды прыйшоў гэтая назола — Ясь.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эйш, часціца.
Разм.
1. Ужываецца, каб звярнуць увагу, указаць на што‑н.: вось, глядзі і пад. Калі Марыля даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала: — Эйш, панюся знайшлася надта! Карона з галавы не звалілася б, калі цмокнула б лішні раз у панскую ручку.С. Александровіч.
2. Ужываецца для выражэння здзіўлення, незадавальнення, злосці (звычайнаўспалучэннісасловамі: «як», «які», «колькі» і пад.). [Рыгор:] — Дурань скажа! Я дурня і слухаць не буду. [Яўхім:] — Не будзе ён слухаць! Эйш, які разумны!Чорны.Ідзе немец лёгкім пружыністым крокам, высока ставіць ногі ў кароценькіх ботах з шырокімі халявамі. — Эйш, які рабы чорт, — гаворыць нехта ў мяне за спіною.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛО́Ў (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 25.8.1953, г. Полацк),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн.літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕНА́Л (франц. arsenal),
установа для захоўвання ваеннай зброі і боепрыпасаў. Узніклі ў 16 ст. Да канца 19 ст. займаліся таксама вырабам, рамонтам і зборкай узбраення і боепрыпасаў. У Расіі гал. арсеналы былі ў Маскве, Пецярбургу, у Англіі — у Вуліджы, у Францыі — у Ліёне, у Германіі — у Мюнхене, у Італіі — у Турыне, у ЗША — у Спрынгфілдзе. У 20 ст., калівытв-сць зброі была вылучана ў самастойную галіну прам-сці, арсеналы сталі выконваць функцыі базаў і складоў рознага прызначэння. У Францыі і ЗША арсеналамі наз. некаторыя суднабуд. заводы.
На Беларусі арсеналы (цэйхгаузы) будавалі ў вял. замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібна-палацавых комплексах. У мураваных або драўляных 1- або 2-павярховых будынках вылучаліся памяшканні, дзе захоўваліся гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш. У 17—18 ст. арсеналы існавалі ў Слуцку, Крычаве, Бабруйску і інш. гарадах, у 19 ст. — у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях.