прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая сінтаксічна падпарадкавана гал. частцы. Фармальным паказчыкам сінтакс. падпарадкавання даданай часткі служаць злучнікі і злучальныя словы. Яны па-рознаму ўваходзяць у яе структуру і ў пэўнай меры кваліфікуюць яе значэнне.
У лінгвістычнай л-ры не існуе адзінай класіфікацыі даданых частак. Часцей за ўсё яны ў залежнасці ад спосабу сувязі і характару адносін з гал. часткай падзяляюцца на прыфразныя і прыслоўныя. Прыфразныя часткі прымацаваны слабай сувяззю да гал. часткі, бо адносяцца да ўсяго яе зместу і не прадвызначаюцца яе будовай. Сярод іх вылучаюцца даданыя часу, месца, прычыны, мэты, умовы, уступальныя, выніковыя, параўнальныя, далучальныя. Прыслоўныя часткі адрозніваюцца цеснай сувяззю з гал. часткай, бо адносяцца да асобных яе слоў і служаць для іх удакладнення і канкрэтызацыі. Сярод іх вылучаюцца даданыя азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, выказнікавыя, спосабу дзеяння, меры і ступені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лейтматы́ў
(ням. Leitmotiv = літар. вядучы матыў)
1) асноўны матыў, які паўтараецца на працагу ўсяго музычнага твора (напр. л. оперы);
2) перан. асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца (напр. л. рамана, л. выступлення прэзідэнта).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
domiar, ~u
м.
1. дадатковы падатак;
2.тэх. вінкель; навугольнік;
na domiar — у дадатак; да таго ж;
na domiar złego — у дадатак да ўсяго дрэннага
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
заразі́цца, ‑ражуся, ‑разішся, ‑разіцца; зак., чым і без дап.
1. Захварэць, успрыняўшы заразу. Заразіцца грыпам. □ [Сцяпана] непакоіла думка аб тым, што вось, яшчэ не пачаўшы работу, ён, мабыць, заразіцца і захварэе.Шамякін.
2.перан. Успрыняць, пераняць што‑н. ад каго‑н. іншага. Заразіцца страхам. Заразіцца весялосцю. □ Было падобна на тое, што .. [шафёр] заразіўся на нейкі час ад сваіх пасажыраў поўнай абыякавасцю да ўсяго навакольнага і, як гаворыцца, скіс.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вако́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны наўкола. Вакольныя нівы. □ Адсюль добра відны вакольныя вёскі, зялёныя палі з лугамі, лес за сялом.Каваль.
2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху, кружны. Ехаць вакольнай дарогай. □ [Мужчыны] выйшлі на Жукаву вуліцу, каб абагнуць рынак і вакольным шляхам спусціцца на Лог.Гартны.
3.узнач.наз.вако́льнае, ‑ага, н. Навакольнае асяроддзе. У некаторых апавяданнях наглядаецца чулае, індывідуальнае ўспрыманне ўсяго вакольнага.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мая́к, ‑а, м.
Высокае збудаванне ў форме вежы з сігнальнымі агнямі, якія паказваюць шлях караблям. «Прывітанне, прывітанне, порт, сівыя караблі, верных маякоў мірганне, хваль свінцовых ракатанне, — мы ізноў да вас прыйшлі».Жычка.//перан. Пра таго (тое), хто або што паказвае шлях да чаго‑н. Сумленныя людзі ўсяго свету з надзеяй звяртаюць свае позіркі да Савецкага Саюза, бачачы ў ім апору міру, маяк свабоды і шчасця.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Збіць, зраніць да крыві; пакрыць, запэцкаць кроўю. [Тодар:] — А Голавкокавага быў збілі на горкі яблык .. Скрывавілі ўсяго хлопца як мае быць.Крапіва.[Дубіцкі:] — Тады мяне тапталі нагамі, таварыш Кісялёў, мяне скрывавілі да таго, што я не мог ні ляжаць, ні сядзець.Чарнышэвіч.Раненне ў Міколы было не цяжкае — кантузія і некалькі невялікіх асколкаў парвалі пінжак ды скрывавілі плечы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́клівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.
2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа.Дадзіёмаў.[Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні.В. Вольскі.// Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што‑н. Насцярожанымі вачыма акінуў.. [Паніковіч] сход, прэзідыум і ўслухаўся ў гаворку прамоўцы.Быкаў.Генадзь услухаўся ў мелодыю, у словы песні і далучыўся да ўсяго спеўнага гурту.Сабаленка.Тады.. [Ірка] ўслухалася: нехта стукаў далёка ў лесе, і недзе рыпеў снег.Пташнікаў.Стаўшы пасярэдзіне гумна, яшчэ раз прагна ўслухалася [Аксіння] ў начную цемень, сілячыся ўлавіць, учуць след жывога чалавечага дыхання.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬВО́КСАВЫЯ (Volvocophyceae),
клас зялёных водарасцяў. Уключае 3 парадкі: поліблефарыдавыя (Polyblepharidales), хламідаманадавыя (Chlamydomonadales) і вальвоксавыя (Volvocales). Агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найб. вядомыя роды: вальвокс (Volvox), гематакокус (Hematococus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідаманада (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina).
Найб. прымітыўная група зялёных водарасцяў. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырв. «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб. Біял. ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. З некат. відаў атрымліваюць карацін.