Урачоў удасканалення Беларускі інстытут 2/14; 3/426, 427; 7/120; 9/49, 146, 262, 272, 558; 10/484; 12/365
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Горы-Горацкі земляробчы інстытут 3/215, 505, 566, 573; 9/12, 474; 11/410; 12/104, 466, 506, 513, 514, 515, 517
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Інстытут біяарганічнай хіміі АН БССР 11/624; 12/466
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Судовых экспертыз навукова-даследчы інстытут 7/362; 10/112
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут 1/479; 2/255; 3/215 (табл.); 7/70, 71, 74, 218; 10/370, 373, 375, 376; 12/639, 706 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дарожны Беларускі навукова-даследчы інстытут 4/151; 12/432, 500
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Водных праблем навукова-даследчы інстытут 3/143, 468; 7/362
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т КІНЕМАТАГРА́ФІІ імя С.Герасімава.
Засн. ў 1919 у Маскве як Дзяржкінашкола, з 1922 Дзярж. майстэрні кінамастацтва, з 1925 тэхнікум кінематаграфіі, з 1930 — ін-т (з 1934 — Усесаюзны), з 1992 сучасная назва.
Арганізатары і першыя педагогі — У.Гардзін, Л.Куляшоў і інш. У розныя часы ў ін-це выкладалі: С.Бандарчук, А.Баталаў, Г.Волчак, Герасімаў (з 1985 ін-т яго імя), А.Згурыдзі, І.Іваноў-Вано, Р.Кармен, У.Пудоўкін, М.Ром, І.Саўчанка, І.Таланкін, Э.Цісэ, С.Эйзенштэйн і інш. Мае ф-ты: рэжысёрскі, акцёрскі, сцэнарна-кіназнаўчы, кінааператарскі, маст. і эканам.; дзённую і завочную формы навучання; аспірантуру; больш за 20 кафедраў, н.-д. сектар, шэраг лабараторый, навуч. кінастудыю, фільматэку, б-ку. Сярод выпускнікоў: рэжысёры і аператары А.Міхалкоў-Канчалоўскі, Э.Клімаў, П.Лебешаў, М.Міхалкоў, К.Муратава, У.Нахабцаў, Э.Разанаў, І.Слабневіч, А.Таркоўскі, В.Юсаў і інш.; бел. рэжысёры І.Дабралюбаў, Дз.Зайцаў, М.Пташук, В.Рубінчык, Б.Сцяпанаў, В.Тураў і інш.
т. 16, с. 265
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навук.-культ. арг-цыя бел. эміграцыі ў ЗША. Засн. ў 1951. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку, мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1968). Друкаваны орган — навук. штогоднік «Запісы» (з 1952). У 1954—63 выдаваў літ.-маст. час. «Конадні», у 1953—69 — інфармацыйны «Абежнік». Выдадзены аднатомнікі «Спадчына» Я.Купалы (1955), «Вянок» М.Багдановіча (1960), «Матчын дар» А.Гаруна (1962), творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, навук. працы па гісторыі, л-ры і мастацтве Беларусі. Выдае (з 1979) серыю «Беларускія паэты і пісьменнікі эміграцыі». Падрыхтаваны бібліяграфіі «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (В. і З.Кіпелі, 1985), «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI—XX» (В.Тумаш, 1989) і інш. Ін-т падтрымлівае сувязі з многімі б-камі свету. У розны час яго ўзначальвалі У.Тамашчык, Я.Ліманоўскі, В.Тумаш, А.Адамовіч, з 1982 В.Кіпель. З канца 1980-х г. інстытут наладжвае кантакты з грамадскімі арг-цыямі Беларусі.
А.В.Мальдзіс.
т. 2, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР 5/113, гл. Інстытут матэматыкі АН БССР
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)