евангелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Кожны з чатырох складальнікаў евангелля (у 1 знач.), якія былі прызнанне царквой.

2. Член евангелічнай абшчыны або секты. У Мінску сваю абшчыну — «збор» у канцы XVII ст. мелі евангелісты і кальвіністы. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

governor [ˈgʌvənə] n.

1. губерна́тар; праві́цель;

the governor of a state губерна́тар шта́та

2. член праўле́ння

3. кіраўні́к, нача́льнік (установы);

a prison governor нача́льнік турмы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

undersecretary [ˌʌndəˈsekrətri] n.

1. наме́снік Генера́льнага сакратара́ (ААН)

2. BrE наме́снік або́ памо́чнік міні́стра;

Parlia men tary Undersecretary of State парла́менцкі наме́снік міні́стра (член урада)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

radny

1. разм. кемлівы; спрактыкаваны;

2. дэпутат;

3. член (сябра) рады; дарадца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

актыві́ст

(рус. активист, ад лац. activus = дзейны)

актыўны член якога-н. калектыву; грамадскі работнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-ном​1

(гр. nome = частка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «член».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

элімінава́ць

(лац. eliminare = выганяць)

рабіць элімінацыю (напр. э. перашкоду, э. невядомы член з ураўнення).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БА́ЎМАН (Мікалай Эрнеставіч) (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905),

рускі рэвалюцыянер. Рэв. дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн. бюро ЦК РСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве.

т. 2, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЕ́Р (Albert; сапр. Мартэн; Martin) Аляксандр

(27.4.1815, г. Бюры, Францыя — 29.5.1895),

французскі сацыяліст. Удзельнік Ліёнскага паўстання 1834, адзін з кіраўнікоў тайнага рэв. т-ва 1840-х г. «Таварыства новых пораў года». Удзельнік Рэвалюцыі 1848 у Францыі, член Часовага ўрада Другой рэспублікі, віцэ-прэзідэнт Люксембургскай камісіі. Дэп. Устаноўчага сходу. За ўдзел у рэв. выступленні рабочых Парыжа 15.5.1848 зняволены на 20 гадоў, у 1859 амнісціраваны.

т. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНТО́Н ((Danton) Жорж Жак) (28.10.1759, г. Арсі-сюр-Об, Францыя — 5.4.1794),

дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з правадыроў якабінцаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. Быў дэпутатам Канвента, міністрам юстыцыі ў новым урадзе. З 1793 член Камітэта грамадскага выратавання; выступаў за прымірэнне з жырандыстамі, супраць рэв. тэрору. Асуджаны рэв. трыбуналам, гільяцінаваны.

Літ.:

Левандовский АП. Дантон. Ростов н/Д, 1997.

т. 6, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)