Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такіж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты.Шыцік.// Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаадкрыва́льнік, ‑а, м.
Той, хто першым адкрыў якія‑н. новыя землі, краіны, воды, рэкі, залежы карысных выкапняў. //увобразнымужыв.З сваіх уласных назіранняў я прыйшоў да такога вываду, што першаадкрывальнікамі вясны ўсё жтакі з’яўляюцца не гракі, а шэрыя вароны.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́пус, ‑а, м.
Разм.зневаж. Тое, што і тып (у 7 знач.). [Лабановіч] падумаў аб а. Мікалаю: «Што гэта яшчэ за тыпус такі? І прыйдзецца ж да яго зайсці гэтымі днямі».Колас.[Максім:] — Толькі мне штось не зразумела, чаго дабіваецца ад мяне гэты тыпус?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
auchcj такса́ма, і;
wenn ~ хоць (бы) i;
sowóhl … als ~… як…, так і…;
wenn ~ хоць (бы) i;
wie dem ~ sei як бы там ні было́;
nicht nur…, sóndern ~… не то́лькі…, але́ i…;
óhne ~ zu frágen на́ват не пыта́ючыся;
und wenn ~ і ўсё жтакі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням.Kran — Kranich, франц.grue, чэш.jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).
Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такіж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус.кастр.лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон.лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды жniepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск.niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус.кастрам.непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ча1 ’вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр.куча, рус.куча ’тс’, польск.kuczki ’кучкі’, чэш.kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ.kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё жтакі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча2).
Ку́ча2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц.tour ‘вежа’ < лац.turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел.тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск.tura ‘тс’, якое з франц.tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.
Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск.tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц.tour, што з сярэднявечнага лац.turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усё1,
гл. увесь.
усё2, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна. Ён усё ў раз’ездах. Ён усё заняты. Ява ўсё злуецца. □ Іду, іду Па маёвым лесе, І ўсё мне здаецца: Вось-вось распукнецца Сэрца Мільёнамі ландышаў.Кірэенка.
2. Да гэтага часу, яшчэ і цяпер. Ён усё яшчэ вучыцца. □ Андрэя ўсё не было, і маці яшчэ больш занепакоілася аб сыне.Дуброўскі.
3. Толькі, выключна. Усё ты вінаваты. Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы або нарастанне прыметы. Вецер усё мацнее. Тэмпература паветра, усё павялічваецца. Усё больш і больш змяркалася. □ Сурова слухала бажніца модлы, А шум банкету ліўся ўсё гучней.З. Астапенка.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення проціпастаўлення. Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш. Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца добра.
•••
Усё ж; і ўсё ж — усё-такі, тым не менш. [Маці:] — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агароду моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца.Асіпенка.І ўсё ж цуда адбылося. Капсуль разарваўся тады, калі дасталі яго з міны.Гроднеў.
Усё жтакі — тое, што і усё ж. І ўсё жтакі па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што.. [К. Чорны] слухае.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дако́р, ‑у, м.
Папрок, незадавальненне, выказаныя каму‑н. або ў дачыненні да каго‑н. — Аскольд, чаму ж вы шклянак не вынеслі? — кінула ласкавы дакор трактарысту дзяўчына.Пальчэўскі.Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)