рака ў Зах. Сібіры, левы прыток р. Іртыш. Даўж. 1097 км, пл.бас. 72,8 тыс.км². У басейне шмат азёр. Цячэ па зах. ускраіне Зах.-Сібірскай раўніны. Вельмі звілістая. Асн. прытокі: Мулым’я, Вял. Тап (злева), Еўра, Кума (справа). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да канца крас. — сярэдзіны мая. Сярэдні расход вады каля с. Алтай 327 м³/с. Суднаходная на 744 км ад вусця. Сплаўная. На К. — г. Урай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНАДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Корнадзь. Створана ў 1978. Пл. 2,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 6,21 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 4 км. Напаўняецца вадой р. Ясельда па падвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 94,5 млн м³. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння зямель і гасп.-быт. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́МАК (Potomac),
рака на ПнУ ЗША. Утвараецца ад сутокаў рэк Паўн. і Паўд. П., якія пачынаюцца ў Апалачах; цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак.Даўж. 590 км (ад вытоку р.Паўд. П.), з эстуарыем 780 км, пл. басейна 37,5 тыс.км². Сярэдні расход вады 350 м³/с. На П. — сталіца ЗША Вашынгтон (пачатак марскога суднаходства). Ад Вашынгтона да г. Камберленд, паралельна рэчышчу П., у абход парогаў пракладзены суднаходны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Рыта (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава, з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага воз., у выніку меліярац. работ выток ракі засыпаны). Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. На рацэ — г. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ЕНІСЕ́Й, Ка-Хем,
рака ў Манголіі і Тыве (Расія), левая складаючая р.Енісей. Даўж. 563 км, пл. басейна 58,7 тыс.км². Пачынаецца ў Дархацкай катлавіне пад назвай Шышхід-Гол, у межах Тывы пад назвай Кызыл-Хем цячэ ў адгор’ях Зах. Саяна ў вузкай даліне, парожыстая. Нізоўі ў Тувінскай катлавіне, дзе суднаходная на 142 км. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 415 м³/с. У сутоках М. і Вял. Енісея г. Кызыл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАГУ́Л,
няяўка работніка на работу або адсутнасць яго на рабоце без уважлівых прычын больш за 3 гадз на працягу прац. дня. Паводле працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь — адна з падстаў для скасавання прац. дагавора (кантракта) да заканчэння тэрміну яго дзеяння па ініцыятыве наймальніка. Існуе таксама паняцце т.зв.вымушанага П., які адбываецца з прычыны незаконнага звальнення работніка. Пры аднаўленні яго на рабоце па рашэнні органа, які разглядаў прац. спрэчку, работніку выплачваецца сярэдні заработак за час вымушанага П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ.mẽdžias ’лес’, лат.mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел.ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ.kūdra ’ставок’, лат.kūdra ’торф’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус.перм.межник ’тс’. Параўн. укр.межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл.mьskъ, mьzgъ: рус., укр.меск ’мул’, ст.-рус.москъ, мъскъ, мъскъ, серб.ст.-слав.мьзгъ, серб.-харв.ма̀згов, мазг, мазак, кайк.mezg, славен.mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш.mezek ’лашак’, рум.muşcoiu, алб.mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗЯ́ТЛАВЫЯ (Picidae),
сямейства птушак атр. дзятлападобных. 38 родаў, 213 відаў. Пашыраны ў трапічнай і ўмеранай зонах, акрамя палярных абласцей, Мадагаскара, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Новай Гвінеі і Палінезіі. Найб. разнастайныя ў Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў дрэвавых і кустовых насаджэннях. 4 віды і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 10 відаў: жаўна, круцігалоўка, зялёны дзяцел, трохпальцы дзяцы, вялікі, сярэдні і малы стракатыя, сівы, беласпінны, сірыйскі; у Чырв. кнізе зялёны і трохпальцы.
Даўж. 8—56 см. Большасць Дз. прыстасавана да жыцця на дрэвах. Ногі кароткія, з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. Долатападобная дзюба, трывалы чэрап, моцныя мышцы шыі, жорсткае рулявое пер’е хваста, якое служыць апорай пры лажанні па дрэвах, дазваляюць дзяўбці драўніну ў пошуках корму і выдзёўбваць дуплы для гнёздаў. Язык чэрвепадобны, тонкі, далёка высоўваецца для захопу корму Некаторыя Дз. маюць слабую дзюбу і мяккі хвост (круцігалоўкі, дзяцелкі). Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, мурашкамі. насеннем, пладамі, сокам дрэў. Гняздуюцца ў дуплах дрэў і вял. кактусаў, жыхары пустынь — у норах або сярод камянёў. Нясуць 2—12 яец.
Да арт.Дзятлавыя. Дзятлы: 1 — вялікі стракаты; 2 — сярэдні стракаты; 3 — малы стракаты; 4 — беласпінны; 5 — сірыйскі.