БУРДЗЮ́К (цюрк.),

мяшок з суцэльнай скуры жывёлы (казы, каня і інш.) для захоўвання віна, кумысу і інш. Пашыраны ў краінах Усходу, у некат. народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі і Сібіры.

т. 3, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іпры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Бясколернае масляністае рэчыва з гарчычным пахам, якое выклікае нарывы на скуры і агульнае атручэнне арганізма (выкарыстоўваецца як баявое атрутнае рэчыва).

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваі́ць, дваю, двоіш, двоіць; незак., што.

1. Рабіць парным; здвойваць. Дваіць ніткі.

2. Паўторна ўзорваць, пераворваць. Дваіць папары.

3. Спец. Дзяліць папалам; раздвойваць. Дваіць скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышч, ‑а, м.

Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстаце́л, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам (выкарыстоўваецца для лячэння некаторых захворванняў скуры); падтыннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Часовае памяшканне з нацягнутай на каркас тканіны, скуры.

Раскінуць палаткі.

2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.

Хлебная п.

|| прым. пала́тачны, -ая, -ае і пала́ткавы, -ая, -ае.

Палатачны гарадок (часовы пасёлак з палатак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пас¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў выглядзе паласы скуры (або шчыльнай тканіны) для прывядзення ў рух механізма.

Злучыць пасам малатарню з трактарам.

2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак (у 1 знач.).

|| прым. па́савы, -ая, -ае.

Пасавае кола сячкарні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубе́ц¹, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.

|| памянш. ру́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым-.

рубцо́вы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АПЁК,

пашкоджанне тканак арганізма, якое выклікаецца высокай т-рай (тэрмічны апёк), хім. сродкамі (хімічны апёк), электрычным токам (электрычны апёк), сонечнымі і рэнтгенаўскімі прамянямі (сонечны і радыяцыйны апёк). У чалавека і жывёл адрозніваюць 4 ступені апёку: 1-я — пачырваненне скуры, ацёк; 2-я — узнікненне пухіроў; 3-я — амярцвенне скуры на ўсю таўшчыню; 4-я — амярцвенне падскурнай тлушчавай клятчаткі, мышцаў і касцей (абвугліванне). Лячэнне залежыць ад памераў апечанай паверхні, агульнага стану арганізма і г.д., уключае барацьбу з шокам, хірург. апрацоўку апечаных месцаў, тэрапеўтычныя метады. У раслін бываюць апёкі кары (напр., сонечны апёк пладовых дрэў), лісця і пладоў пры няправільным карыстанні ядахімікатамі, пашкоджанні грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі.

т. 1, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБМАРАЖЭ́ННЕ,

пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. Абмаражэнню садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.

Адрозніваюць 4 ступені абмаражэння: 1-я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2-я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3-я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4-я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1-я і 2-я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з т-рай 18—20 °C, потым 35—40 °C з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3-я і 4-я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах абмаражэння.

т. 1, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)