пашанцава́ць, ‑шанцуе; безас. зак., каму і без дап.
Пра спрыяльны для каго‑н. збег акалічнасцей, пра ўдачу ў чым‑н. Сердзюку пашанцавала ўдвайне. Аднаго парушальніка ён падмяў жыўцом і, седзячы на ім верхам, дагнаў з аўтамата другога. Брыль. І вось я на месцы. На гэты раз мне пашанцавала: я дабраўся днём. Ракітны. Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.
1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.
2. перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі. Ракітны. // Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́ма, ‑ы, ж.
1. Першая ступень гамы, а таксама галоўны тон трохгучча.
2. Інтэрвал у межах адной ступені гукарада.
3. Вядучая партыя, якая выконваецца на адным з групы інструментаў у інструментальным ансамблі. // Асоба або інструмент, якія выконваюць вядучую партыю ў ансамблі.
4. Разм. Тое, што і прымадонна. Вядома, з першых жа спевак увесь ансамбль аднадушна прызнаў Тамару Асколкіну першай — прымай ансамбля. Ракітны.
[Ад лац. prima — першая.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разо́к, ‑зка і ра́зік, ‑а, м.
Разм. Памянш.-ласк. да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, і зноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок. Шамякін. Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму. Ракітны. Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!» Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхлі́станы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхлістаць.
2. у знач. прым. Тое, што і расхрыстаны (у 2 знач.). Шустрыя хлопчыкі ў расхлістаных кажушках не прапускалі ніводных саней. Навуменка. Конік амаль увесь хаваўся ў жыце, а хлопец, бялявы, расхлістаны, ладны, у шэрай сялянскай кашулі, ледзь пагойдваўся, плыў над калоссем. Ракітны. На руках і расхлістанай грудзіне [немца] таксама рабацінне. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́нцы, сянец; адз.
Разм. Невялікія сені. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. [Пятро:] — Хата тады ў мяне была ўжо гатовая, а сенцы не скончаны — так і засталіся на зіму без дзвярэй. Ракітны. Неяк пад вечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уладкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад уладкаваць.
2. у знач. прым. Разм. Прыведзены ў належны парадак; упарадкаваны; наладжаны. [Лясніцкі:] — Адразу [пасля прамовы] ўсё стала ясным і зразумелым. Што рабіць, чаго чакаць... І пайшло ў нас уладкаванае жыццё. Шамякін.
3. у знач. прым. Даведзены да канца. У першы вечар, калі бавар .. пайшоў са свірна, задаволены ўладкаванай справай, Эрна тут жа прынесла вячэру. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́чышча, ‑а, н.
Любая частка мясцовасці, якая адрозніваецца чым‑н. ад навакольных тэрыторый і звычайна мае сваю назву. Урочышча ляжала паміж лесу і імшарын, убаку ад дарогі, а да самай бліжэйшай вёскі было кіламетраў шэсць. Ракітны. Увесь Маргоўскі лес падзяляўся на ўрочышчы, якія мелі свае назвы. Чарнышэвіч. Да ўрочышча Затонь было недалёка, і Парфенчык убачыў дым, які ўздымаўся над лесам. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уткнуцца вострым канцом у што‑н. Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.
2. Уперціся, уткнуцца ў што‑н. У бераг носам пад кустом Уторкнулася лодка. Скарынкін. Мой, вораг ляжаў нерухома, уторкнуўшыся тварам у снег. Шамякін.
3. перан. Не ўзнімаючы вачэй, паглыбіцца ў якую‑н. справу. Уторкнуўшыся ў газету,.. [афіцэр] ужо думае аб дарозе. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цу́гам, прысл.
1. Гужам, наўсцяж, адзін за адным. Група прабіралася цугам па глухой.. сцяжынцы. Лынькоў.
2. Запрэжкай у дзве або тры пары коней, якія ідуць адна за адной. [Цапок:] — Гэту машыну.. купілі мы ў далёкім трыццаць першым годзе.. Везлі яе на дваццаці чатырох конях. Цугам. Ракітны.
3. Разм. Следам; адзін за адным. Аднакурснікі хадзілі і ездзілі са мною ўсюды цугам. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)