СТАРАВО́ЙТАЎ Іван Мацвеевіч (4.6.1903, в. Горкі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.5.2002),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў БДУ (1929). З 1937 у Мінскім мед. ін-це (з 1958 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях прафілактыкі пупочнага сепсісу нованароджаных, родаў пры папярочным размяшчэнні плода, прафілактыкі і лячэння пасляродавых хвароб, лячэння гнойных запаленняў прыдаткаў маткі, арганізацыі акушэрска-гінекалагічнай дапамогі.
Тв.:
Метрейриз в акушерской практике. Мн., 1959;
Беременность и роды. Мн., 1969;
Очерки гнойной хирургии в гинекологии и акушерстве. Мн., 1972.
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н., праф. (1977). Скончыў Усесаюзны с.-г.ін-т (1954). З 1963 у Бел.с.-г. акадэміі. Навук. працы па пытаннях рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў, асаблівасцей і прыёмаў вырошчвання перспектыўных шматгадовых бабовых траў (рутвіцы рагатай). Кіраўнік распрацоўкі рэсурсазберагальнай тэхналогіі высокапрадукцыйных травастояў.
Тв.:
Параўнальная ураджайнасць бабовазлакавых травасумесей ва ўмовах сухадольнай пашы // Весці. АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1972. № 4;
Энергосберегающая технология создания сенокосов и пастбищ (разам з К.К.Курыловічам, Ю.В.Алёхінай) // Междунар. аграр. журн. 2000. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЛАКА́»,
маладзёжнае гісторыка-культурнае аб’яднанне. Існавала ў 1985—91 у Мінску. Аб’ядноўвала каля 50 членаў, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі помнікаў і археал. раскопках у Мінску, Мінскім, Маладзечанскім і інш. раёнах. адраджэнні бел.рэліг. абшчын (неаязычніцкай, уніяцкай, каталіцкай, праваслаўнай), выступалі за шырокае выкарыстанне бел. мовы ў паўсядзённым жыцці, стварэнне ў гарадах бел. школ, арганізоўвалі дыскусіі і асв. лекцыі па пытанняхнац. гісторыі і сімволікі, захавання арх. помнікаў; праводзілі краязн. экскурсіі, фалькл. святы, літ.маст. вечарыны і інш. Спыніла існаванне ў сувязі з пераходам большай часткі членаў у інш. грамадскія арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́РЫН Ілья Лявонавіч (24.11.1893, г. Гродна — 25.5.1961),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1922). У 1929—39 у Днепрапятроўскім мед. ін-це, з 1939 нам. дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага ін-та, з 1940 у ін-це ўдасканалення ўрачоў у Днепрапятроўску (дырэктар клінікі туберкулёзу). У Вял.Айч. вайну нач. эвакашпіталя ў г. Арэнбург. З 1945 дырэктар Бел.НДІ туберкулёзу, адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1948—57 заг. кафедры). Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.:
Борьба с детским туберкулезом в БССР // Докл. Всебел. совещания педиатров. Мн., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР, у т. л. на Беларусі, якія рыхтавалі кваліфікаваных рабочых для абслугоўвання складанай тэхнікі. Створаны ў 1954. У 1961—63 рэарганізаваны ў праф.-тэхн.навуч. ўстановы. У 1966 адноўлены пры буйных прамысл. прадпрыемствах, с.-г., буд. і інш. арг-цыях. У сістэме навуч. устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалі каля 30%. Тэрмін навучання 1—2,5 года. Навучэнцы атрымлівалі веды па ўскладненым курсе агульных і спец.тэхн. дысцыплін, паліт. эканоміі, пытаннях права, эстэтычным і фіз. выхаванні. У 1984 у выніку рэформы агульнаадук. і прафес. школы Т.в. аб’яднаны з прафес.-тэхн. вучылішчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛД (Wald) Джордж (18.11.1906, Нью-Йорк, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1950), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Йоркскага ун-та (1927), Калумбійскі ун-т (1932, д-р філасофіі). З 1932 чл.Нац. даследчага савета ЗША, з 1934 у Гарвардскім ун-це (у 1948—68 праф. біялогіі). Навук. працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біял. эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол (A1) дэгідрарэцінол (A2) у рэцэптарах сеткаватай абалонкі вока. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.А.Гранітам і Х.К.Хартлайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІВО́ Пётр Піліпавіч (н. 1.9.1941, в. Чарняўка Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і аграэкалогіі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў БСГА (1970). З 1970 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук. працы па пытаннях павышэння эфектыўнасці хімізацыі меліяратыўнага земляробства, распрацоўцы экалагічна бяспечных тэхналогій выкарыстання азотных і вадкіх арган. угнаенняў.
Тв.:
Эффективное использование бесподстилочного навоза. Мн., 1988 (разам з С.Г.Дробатам);
Нитраты: слухи и реальность. Мн., 1990 (разам з Л.А.Саскевіч);
Тяжелые металлы и экология. Мн., 1996 (разам з І.Г.Быцко);
Радыяцыя, нітраты і чалавек. 2 выд.Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТО́ВІЧ Мітрафан Феафанавіч (1869, Магілёўская губ. — 1936),
бел. і расійскі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р медыцыны (1907). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1895). У 1895—1904 ваен. ўрач у г. Магілёў. З 1908 у Пецярб. ваенна-мед. акадэміі. У 1914—30 у Саратаўскім ун-це (праф.). У 1930—36 дырэктар НДІ фізіялогіі верхніх дыхальных шляхоў і вуха ў Саратаве. Навук. працы па пытаннях прафілактыкі хвароб вуха, горла і носа. Апісаў поўны фістульны сімптом (проба Ц., 1912).
Тв.:
Болезни уха, носа и горла. Саратов, 1922;
Патогенез и терапия хронических заболеваний верхних дыхательных путей // Вестн. оториноларингологии. 1936. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́ЛА Валянціна Мікалаеўна (н. 6.8.1949, в. Нацавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1996), праф. (1997). Скончыла БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па праблемах развіцця прававой дзяржавы і легітымнасці дзярж. улады, асаблівасцях рэалізацыі суд. улады і ажыццяўлення прынцыпаў правасуддзя, пытаннях тэорыі і практыкі крымін. права і працэсу. Чл.навук.-кансультацыйнага савета пры Вярх. судзе Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Конституционные принципы правосудия и их реализация в стадии исполнения приговора. Мн., 1986;
Организация обучения студентов в юридических высших учебных заведениях. Мн., 1998;
Судебная власть в уголовном судопроизводстве. Мн., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́КАЎ Аляксей Карлавіч (н. 12.1.1923, Масква),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1945). З 1967 заг. лабараторыі ў Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага. З 1978 у Бел.н.-д. і праектным ін-це энергетыкі прам-сці (з 1978 заг. аддзела, з 1989 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па пытаннях надзейнасці цеплаэнергет. установак, экалогіі энергетыкі.
Тв.:
Экспериментальные работы на парогенераторах. М., 1971;
Теплохимические процессы в газовом тракте паровых котлов. М., 1981;
Защита атмосферы от выбросов энергообьектов. М., 1992.