ВАДАНО́СНЫ ГАРЫЗО́НТ,

слой або некалькі слаёў водапранікальных горных парод, поры, трэшчыны і інш., пустоты ў якіх запоўнены вадой. Фарміруецца на водатрывалым слоі. Першы ад паверхні ваданосны гарызонт безнапорны, у ім утвараюцца грунтавыя воды. Напорныя гарызонты падземных вод абмежаваны водатрывалымі гарызонтамі (гл. Артэзіянскія воды). Некалькі гідраўлічна звязаных ваданосных гарызонтаў утвараюць ваданосны комплекс.

Схема будовы і залягання ваданоснага гарызонту: 1 — пясок; 2 — гліна; 3 — воданасычаны пясок; 4 — крыніца; 5 — узровень грунтавых вод; 6 — напрамак руху грунтавых вод.

т. 3, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТРАКТА́НТЫ (ад лац. attrahere прывабліваць, прыцягваць),

прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, што прывабліваюць жывыя арганізмы. Асабліва рэагуюць на прысутнасць атрактантаў насякомыя, што выкарыстоўваецца ў с.-г. практыцы ў мэтах знішчэння шкоднікаў раслін і паразітаў жывёл. Атрактанты палавыя прывабліваюць як асобіны процілеглага полу, харчовыя — як ежа, некаторыя — як субстрат для адкладкі яец. Палавыя атрактанты насякомых — біялагічна актыўныя рэчывы: асобіна выдзяляе некалькі міліграмаў атрактантаў, а рэцэптары антэн другой асобіны ўспрымаюць некалькі малекул атрактантаў на адлегласці ў сотні метраў.

т. 2, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕНЕРА́ЦЫЯ (ад лац. generatio нараджэнне, размнажэнне),

пакаленне ў біялогіі, 1) нараджэнне, узнаўленне; разавае патомства адной групы або папуляцыі асобін. Некаторыя арганізмы даюць мноства (прасцейшыя), некалькі (насякомыя, мышы, трусы), адну (многія капытныя, драпежныя) генерацыі за год або нават адну генерацыю за некалькі гадоў (кіты, сланы).

2) Усё непасрэднае патомства асобін папярэдняга пакалення.

3) Перыяд жыцця чалавека, жывёлы (або расліны) ад пачатку яго развіцця да палаваспелага стану. Напр., у чалавека — бацькі, дзеці і ўнукі — 3 паслядоўныя пакаленні.

т. 5, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пёнтра ’паверх’ (смарг., Сл. ПЗБ), пёптр ’тс’ (борай., Сцяшк. Сл.). З польск. piętro ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3. 514). Сюды ж пёптрынекалькі адзежын, якія відаць адна з-пад другой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́сля ‘абарваная нітка ў кудзелі’ (свісл., Шатал.). Ад ⁺свісля < дыял. формы дзеясл. звісаць. Параўн. балг. сисло́некалькі вінаградных гронак, якія пакінуты на лозах’ з аналагічным фанетычным змяненнем св > с; гл. БЕР, 6, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́селіцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Пакінуць старое месца жыхарства; перасяліцца куды‑н. З самай цеснай вуліцы некалькі хат згадзіліся выселіцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абкруціць, апавіць чым‑н. некалькі разоў. Пайшоў чорт, абматаў стог вяроўкамі і павалок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́кат, ‑а, М ‑каце; мн. какаты́, ‑о́ў; м.

Абл. Адгалінаванне (адно або некалькі) ад асноўнага ствала дрэва. Дуб на тры какаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Пачаць калаціцца. // Скалануцца некалькі разоў запар. Сціснуты, нібы абцугамі, Арсень сутаргава закалаціўся і паступова заціх. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)