Капу́т ’канец, смерць’ (ТСБМ). Паходзіць з нямецкай мовы (праз польскую ці рускую), параўн. н.-в.-ням. kapútt ’сапсаваны, разбіты, зламаны’, ’які загінуў’ < франц. capot ’прапаў, праіграў’ у выразе être (або faire) capot ’вашы карты пабіты’; аналагічна ням. kaputt machen (Фасмер, 2, 188; Клюге, 350–351; ЕСУМ, 2, 379). Даза (139) дапускае генетычную сувязь франц. capot з праванс. cap, якое з нар.-лац. capus, лац. caput ’галава’. У Вялікую Айчынную вайну лексема набыла значэнне ’капец, смерць’ — у выніку другаснага запазычання (Шанскі, 2 (К), 59–60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дружба́нт ’сябар маладога ў час вяселля, шафер’ (Сцяц., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Утварэнне ад *дру́жба ’шафер’ (параўн. польск. drużba ’тс’, чэш. družba ’тс’, укр. дру́жба ’тс’) суфіксам ‑ант, узятым з іншамоўных слоў з гэтым фармантам. Да суфіксацыі ў слове *družьba гл. Слаўскі, 1, 171. А ці не звязана з назвай гульні ў карты: польск. drużbant (< ням. Drosselbart ’барада дразда’ ў караля ў гэтай гульні; параўн. Брукнер, 99). Адсюль пры дысіміляцыі (r — r > r — n) магла ўзнікнуць назва дружба́нт. Аднак семантычная матывацыя тут застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маркірава́ць

(фр. marquer = адзначаць)

1) ставіць кляймо, марку на якім-н. тавары, вырабе;

2) праводзіць маркёрам 2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго-н.;

3) адзначаць біткі пры гульні ў карты або ачкі пры гульні ў більярд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзевя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Лічба 9. Напісаць прыгожа дзевятку. // Разм. Назва розных прадметаў (круга ў мішэні, тралейбуса маршруту № 9 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 9. Трапіць у дзевятку. Прыехаць дзевяткай.

2. Разм. Група з дзевяці чалавек або з дзевяці аднародных прадметаў. Строем, важка, як на парадзе, дзевяткамі плылі самалёты. Алешка.

3. Ігральная карта з дзевяццю ачкамі. — Добрыя карты! — шапнуў Зязюльскі, глянуўшы на званковую дзевятку і на храстовага караля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.

1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі. Колас. Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам. Ракітны. [Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га? Кулакоўскі.

2. Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мус 1 ’павіннасць, неабходнасць, прымус, насілле’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ; добр., Рам. 1), ’гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ст.-бел. мусъ ’неабходнасць, прымус’ (XVI ст.) — запазычанне са ст.-польск. mus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 137), якое з musieć (ст.-в.-ням. muoʒan, с.-в.-ням. müeʒen ’вольны час; мець магчымасць’, суч. ням. Muß, магчыма, з фразы man muß ’трэба’). У ст.-польск. мове mus (mos) яшчэ мела значэнне ’гарнец (мера)’.

Мус 2, мусы ’зарослы травою выган’ (Нар. Гом. — І. Навуменка, КТС). Няясна. Магчыма, з ням. Mus ’ежа’ (г. зн. ’паша’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

krocie

мн. уст.

1. сотні тысяч (пра грошы);

w karty przegrywał krocie — ён прайграваў у карты тысячы;

2. безліч; процьма; мноства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

леге́нда I ж., в разн. знач. леге́нда;

старажы́тная л. — дре́вняя леге́нда;

пра яго́ хо́дзяць ~ды ў наро́дзе — о нём хо́дят леге́нды в наро́де

леге́нда II ж., спец. леге́нда;

л. да ка́рты — леге́нда к ка́рте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МУЗЕ́Й ВАЕ́ННАЙ ГІСТО́РЫІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ Засн ў 1993 у Мінску на базе б. музея гісторыі войск Бел. ваен. акругі

(засн. ў студз. 1974). Пл. экспазіцыі каля 486,3 м², больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (1999),

згрупаваных па 8 аддзелах: ваен. гісторыя 6—9, 10—13, 14—16, 17—18 ст., перыяды з 19 да пач. 20 ст., 1917—41, Вял. Айч. вайны, пасляваенны. Экспануюцца муляжы зброі і ўзбраення (кальчугі, шлемы, засцерагальныя шчыты) 12—16 ст., зброя і рыштунак 18—20 ст. Прадстаўлены экспанаты часоў грамадз. вайны, стварэння Чырв. Арміі і БВА: рэчы, зброя, карты, кнігі военачальнікаў С.​М.​Будзённага, І.​Х.​Баграмяна, Г.​К.​Жукава, К.​К.​Ракасоўскага, І.​Д.​Чарняхоўскага, І.​І.​Якубоўскага, фотаздымкі, баявыя ўзнагароды воінаў-вызваліцеляў. У экспазіцыі пасляваен. часу матэрыялы і асабістыя рэчы каманд. БВА С.​К.​Цімашэнкі, С.​С.​Марахіна, В.​А.​Пянькоўскага і інш. Экспанаты расказваюць аб Узбр. Сілах Беларусі, пра першага Героя Беларусі У.М.Карвата, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (В.​А.​Вадалажскага і інш.).

Б.​Дз.​Далгатовіч.

т. 11, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАГАВО́Й (Павел Пракопавіч) (16.6.1895, в. Навілаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1985),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Акад. АН Беларусі (1953, чл.-кар. 1947), д-р с.-г. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1923). З 1923 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі, з 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). У 1958—62 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (дырэктар), у 1964—73 у Бел. тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні глеб Беларусі, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыве на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістай зоны і поймавых глеб. Адзін са складальнікаў глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Почвы БССР. Мн., 1952 (у сааўт.);

Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование. Мн., 1957 (разам з І.​П.​Яновічам);

Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии. Мн., 1972.

Літ.:

Библиография научных трудов академика АН БССР П.​П.​Рогового. Мн., 1975.

П.П.Рагавой.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)