нязру́чна,
1. Прысл. да нязручны.
2. безас. у знач. вык., каму, з інф. Без дастатковай зручнасці для чаго‑н.; дрэнна. Марыльцы было нязручна сыходзіць [з трамвая]: абедзве рукі яе занятыя. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́та,
1. Прысл. да пазнаваты.
2. безас. у знач. вык. Аб даволі познім часе. [Алесь:] — Я як-небудзь іншым разам зайду, а то, па праўдзе сказаць, сёння пазнавата ўжо. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́бна, безас. у знач. вык.
Неабходна, трэба. — Каб толькі так [надвор’е] пастаяла які тыдзень — то ўжо і касіць патрэбна. Гартны. Патрэбна дараваць Таму, хто памыліўся, А ворага — бязлітасна караць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́льна,
1. Прысл. да пыльны.
2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць пылу дзе‑н. У хаце пыльна. □ Пыльна. Дзесьці за комінам зумкае, трапіўшы ў павуціну, муха. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібе́рна,
Разм.
1. Прысл. да сіберны.
2. безас. у знач. вык. Пра халодную пагоду з рэзкім ветрам. Сіберна так, а [дзяўчына] як бы і не заўважае холаду — не спяшаецца. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіратлі́ва,
1. Прысл. да сіратлівы.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё, стан адзіноты, пакінутасці. А што запомнілася асабліва? — Было няўтульна і сіратліва. Вярцінскі. [Зарына:] Сіратліва ў маёй старане... Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́зка, безас. у знач. вык.
Пра слізкую дарогу ў час галалёду ці дажджу і пад. Вельмі слізка: я ўжо не іду, а плыву. Скрыган. На тратуары ўжо слізка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяхо́цце, ‑я, н., у знач. вык.
Разм. Тое, што і смехата; смех. — Вы хто? Добраахвотнікі? — запыталася дзяўчына.. — Будаўнікі мы, — адказаў Лявон.. — Ой, смяхоцце! Якія вы будаўнікі, землякопы вы... Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадру́чна, безас. у знач. вык., звычайна з інф.
Зручна; выгодна. Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя, І іх трымаліся выключна, Бо тут сядзець ім больш спадручна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́пла,
1. Прысл. да сціплы.
2. безас. у знач. вык. Пра скромнасць, прастату, адсутнасць прэтэнзій на раскошу дзе‑н. У кватэры ленінскай сціпла, Быць не можа яшчэ сціплей... Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)