приказа́ть сов.

1. (отдать приказ) загада́ць; (распорядиться) распарадзі́цца;

команди́р приказа́л вы́ступить с рассве́том камандзі́р загада́ў вы́ступіць на світа́нні;

2. уст. (завещать) адда́ць (перада́ць) у спа́дчыну; завяшча́ць;

приказа́л до́лго жить уст. наказа́ў до́ўга жыць;

что прика́жете? уст. што загада́еце?;

как прика́жете уст. як загада́еце (як ска́жаце, як хо́чаце);

как прика́жете вас понима́ть? як загада́еце (як дазво́ліце, як трэ́ба) вас разуме́ць?;

что прика́жешь де́лать, е́сли…? што ты бу́дзеш рабі́ць, калі́…?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

make [meɪk] v. (made)

1. рабі́ць, вырабля́ць, ствара́ць

2. прымуша́ць;

What makes you do it? Што прымушае вас рабіць гэта?

3. гатава́ць (яду)

4. зарабля́ць

5. (for) накіро́ўвацца

make up [ˌmeɪkˈʌp] phr. v.

1. разабра́ць, зразуме́ць

2. склада́ць, выдумля́ць

3. пакрыва́ць, кампенсава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

use2 [ju:z] v.

1. выкарысто́ўваць; карыста́цца; ужыва́ць;

May I use your name as a reference? Ці магу я спаслацца на вас?

2. абыхо́дзіцца (з кім-н.), ста́віцца (да каго-н.)

use your head паду́май

use up [ˌju:zˈʌp] phr. v. скарыста́ць, патра́ціць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

assure

[əˈʃʊr]

v.t.

1) упэ́ўніваць, перако́нваць

2) запэ́ўніваць

I can assure you — Я магу́ вас запэ́ўніць

3) забясьпе́чваць, гарантава́ць

4) страхава́ць

to assure one’s life — застрахава́ць жыцьцё

5) падбадзёрваць, дадава́ць сьме́ласьці

to assure a frightened child — падбадзёрыць спало́ханае дзіця́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

надзе́я ж. Hffnung f -, -en;

падава́ць надзе́і Hffnungen erwcken;

усклада́ць надзе́і Hffnungen stzen (на каго-н, на што-н. auf A);

не губля́ць надзе́і die Hffnung nicht ufgeben*;

цяпе́р на вас уся́ надзе́я! auf euch kommt es jetzt an!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ба́цечка, ‑і, м.

Ласк. да бацька (у 1 знач.). // Фамільярны зварот да субяседніка. — Разумею, разумею вас, бацечка мой. Час і, так сказаць, творчае натхненне, — і Іван Антонавіч не да месца падміргнуў з-за акуляраў. Даніленка. / у іран. ужыв. — Можа, проста хварэе [Сашка] нездаровай цікавасцю, як і бацечка. І той жа Марцінок усюды хоча свой нос утачыць, — дадаў Максім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор’е.

2. Агідны, подлы, варты пагарды, ганьбавання. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. □ — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́сці, ад’ем, ад’ясі, ад’есць; ад’ядзім, ад’ясце, ад’ядуць; зак., што.

1. З’есці частку чаго‑н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад’ела хвост у рыбы.

2. і без дап. Разм. Кончыць есці. У вас адпелі — у нас ад’елі. Прымаўка.

•••

Ад’есці кішкі (вантробы) каму — тое, што і пераесці кішкі (вантробы) каму (гл. пераесці).

Сэрца ад’есці — памучыць, давесці да знямогі, дакучаючы чым‑н. непрыемным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфарма́тар, ‑а, м.

1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.

2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каду́к, ‑а, м.

Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.

•••

Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).

Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)