СІ́МВАЛ (ад грэч. symbolon знак, апазнавальная прыкмета),
універсальны вобраз, знак, які ўвасабляе пэўную ідэю. Ствараецца чалавекам у працэсе пазнання рэчаіснасці і развіцця культуры. Форма С. не мае непасрэднай сувязі з адлюстраваным ім зместам. У адрозненне ад інш. відаў знакаў С. мае пачуццёва-наглядную форму, а сувязь паміж формай і закладзеным у ёй сэнсам не з’яўляецца адвольнай. У маст. культуры С. з’яўляецца адным з гал. сродкаў выяўлення духоўных і эстэт. каштоўнасцей, аўтарскай мадэлі свету. На пэўных этапах развіцця мастацтва С. прэваліравалі ў маст. мове (напр., сярэдневяковае мастацтва, сімвалізм). У адрозненне ад алегорыі С. не мае рацыянальнай формулы, разлічанай на адназначную трактоўку. Сэнсавая струк» тура С. шматзначная і прадугледжвае актыўнае ўспрыняцце суб’ектам. Праблема С. разглядалася ўжо ў ант. філасофіі (Платон). У сярэдневяковай філасофіі навакольнае асяроддзе тлумачылася як С. сутнасці Бога (Псеўда-Дыянісій Арэапагіт). Эстэт. асэнсаванне С. прапанавана тэарэтыкамі ням. рамантызму, якія проціпастаўлялі С. алегорыі (Ф.Шэлінг, Ф.Крэйцэр) і бачылі ў ім аснову паэт. творчасці (Ф.Шлегель). Рацыяналістычную трактоўку С. прапанаваў Г.Гегель, які разглядаў С. пераважна ў якасці знака. Прыхільнікі псіхааналізу трактуюць С. як форму выяўлення псіхапаталагічнага сімптому асобы (З.Фрэйд) ці ўстойлівых форм калектыўнага бессвядомага — архетыпаў (К.Г.Юнг). Ням. філосаф Э.Касірэр пашырыў змест паняцця С. і разглядаў у якасці сімвалічных усе формы дзейнасці чалавека (мову, рэлігію, мастацтва і навуку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСТРА́Т ПАЖЫЎНЫ́,
асяроддзе, што выкарыстоўваецца для вырошчвання ў штучных умовах культур мікраарганізмаў і культур тканак. У мікрабіял. практыцы С.п. выкарыстоўваюць для лабараторнай дыягностыкі інфекц. захворванняў, вылучэння мікробаў са знешняга асяроддзя і іх ідэнтыфікацыі, атрымання мікробных мас пры вытв-сці вакцын, антыбіётыкаў і інш.
Мікрабіялагічны С.п. — крыніца азоту, вугляроду, вадароду, мінер. рэчываў і мае пэўныя фіз.-хім. паказчыкі (pH, акісляльна-аднаўленчы патэнцыял, вязкасць, вільготнасць, асматычны ціск і інш.). Паводле забеспячэння неабходных умоў для мікраарганізмаў вылучаюць С.п. паўнацэнныя і дэфіцытныя; паводле кансістэнцыі — цвёрдыя (з агар-агарам, жэлацінам), паўвадкія (напр., 0,5%-ы мяса-пептонны агар), вадкія (мяса-пептонны булён, пептонная вада і інш.); паводле складу С.п. — простыя і складаныя (напр., мяса-пептонны цукр. булён, сінт. С.п.). Дыферэнцыяльна-дыягнастычныя С.п. дазваляюць вызначыць спецыфічныя якасці мікроба (напр., протэалітычную, гемалітычную актыўнасці). Электыўныя С п. ствараюць аптымальныя ўмовы для пэўнага віду мікроба і неспрыяльныя для інш. (напр., С.п. Мюлера, Каўфмана для вылучэння кішэчных бактэрый). С.п. для вырошчвання культур тканак і вірусаў падзяляюць паводле складу на натуральныя, сінт. і паўсінт. (гідралізатныя), паводле прызначэння — на роставыя і падтрымліваючыя. Да натуральных адносяць эмбрыянальны экстракт, плазму і сываратку крыві, амніятычную вадкасць. Сінтэтычныя (Ігла, 199 і інш.) маюць у сабе комплекс амінакіслот, ферментаў і мікраэлементаў у солевых растворах. Гідралізатныя С.п. — прадукт гідролізу мяса, малака, дражджэй. Роставыя С.п. маюць сываратку, якая стымулюе рост культуры тканкі, падтрымліваючыя С.п. захоўваюць яе на стадыі манаслоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАО́С (грэч. chaos ад chainō расчыняюся, вывяргаю),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дакасмічны стан, раскрытая пра бездань, бязмежная першабытная маса, з якой пазней утварылася ўсё, што існуе ў свеце. У філасофіі Х. — паняцце, якое абазначае неўпарадкаванае першарэчыва, процілеглае канечнаму, упарадкаванаму космасу. У прыродазнаўстве Х. разглядаецца ў межах сінергетычнага падыходу і вызначаецца як здольнасць выпадковых ваганняў (флуктуацый) на мікраўзроўні параджаць новыя арганізац. парадкі на ўзроўні макраструктур («парадак з Х.»). Напр., у тэрмадынаміцы Х. адпавядае найб. неўпарадкаванаму стану замкнутай фіз. сістэмы, да якога яна пераходзіць у выніку неабарачальных працэсаў (цеплавой раўнавагі) і характарызуецца максімальным значэннем энтрапіі. Для стану дынамічнага Х. характэрна практычна поўная непрадказальнасць, выпадковасць (т.зв. стахастычнасць руху сістэмы). Стан, падобны да Х., узнікае таксама пры матэм. апісанні шэрагу біял., сацыялагічных і эканам. мадэлей. У эстэтыцы 20 ст. Х. успрымаецца як сфера пошуку першапачатку быцця (ранні экспрэсіянізм) або як семантычнае асяроддзе, адкрытае для бясконцай колькасці інтэрпрэтацый тэксту (свету). У пераносным сэнсе Х. — беспарадак, неразбярыха.
Літ.:
Пригожин И.Стенгерс И. Порядок из хаоса: Новый диалог человека с природой: Пер. с англ.М., 1986;
Капица С.П., Курдюмов С.П., Малинецкий Г.Г. Синергетика и прогнозы будущего. М., 1997;
Лосев А.Ф. История античной эстетики. Т. 1. М., 1998;
Василькова В.В. Порядок и хаос в развитии социальных систем: Синергетика и теория социальной самоорганизации. СПб., 1999;
Глейк Дж. Хаос: Создание новой науки: Пер. с англ. СПб., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
літарату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мастацкай літаратуры. Літаратурная спадчына. Літаратурны твор.// Які мае адносіны да вывучэння літаратуры, літаратур. Літаратурны гурток. Літаратурны інстытут.// Які мае адносіны да якога‑н. твора мастацкай літаратуры, узяты з якога‑н. твора мастацкай літаратуры. Літаратурны вобраз. Літаратурны герой.
2. Які звязаны са стварэннем мастацкіх, крытычных і публіцыстычных твораў. Літаратурная праца. □ Літаратурная дзейнасць Змітрака Бядулі пачалася ў пачатку дваццатага стагоддзя.Каваленка.
3. Які мае адносіны да літаратараў; пісьменніцкі. Літаратурнае асяроддзе.
4. Які адпавядае нормам, замацаваным у пісьменнасці, літаратуры. Літаратурны стыль. Літаратурнае вымаўленне.
•••
Літаратурнае чытаннегл. чытанне.
Літаратурная мовагл. мова.
Літаратурны фондгл. фонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́КЦЫЯ КАТАЛІ́ЦКАЯ,
сукупнасць свецкіх арг-цый вернікаў-католікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і магчымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавенства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве папы Пія XI, які вызначыў яе паліт. мэты: спрыяць укараненню ў грамадстве асн. ідэй каталіцкай сац. праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашыраць грамадскую базу каталіцкай царквы, актыўна ўплываць на паліт.асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў арг-цыі акцый каталіцкіх вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (ХДП у Італіі, ХДС/ХСС у Германіі, СХП у Бельгіі, АНП у Аўстрыі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У залежнасці ад рэгіёна і гіст. умоў дзейнасць акцый каталіцкіх набывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па наглядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі масавай інфармацыі — за «маральным станам нацыі». У 1925—39 акцыя каталіцкая (пераважна суполкі пры касцёлах) дзейнічала ў Зах. Беларусі. Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Віленскаму епархіяльнаму «Інстытуту акцыі каталіцкай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ватыканам. Члены акцыі каталіцкай спалучалі прапаганду каталіцкіх ідэй з культ.-асв. работай. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) арг-цыі акцыі каталіцкай як антысав., а іх арганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
Літ.:
Ковальский Н.А. Международные католические организации. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
мікрагетэрагенныя сістэмы з 2 (ці больш) фаз з вельмі развітай паверхняй падзелу паміж імі. Маюць лішак свабоднай энергіі, павышаную хім., часам біял. актыўнасць, і, як правіла, тэрмадынамічна няўстойлівыя. Уласцівасці Д.с. вывучае калоідная хімія. Д.с. вельмі пашыраны ў прыродзе (горныя пароды, глебы, грунты, туманы, воблакі, атм. ападкі, раслінныя і жывёльныя тканкі).
У Д.с. адна з фаз утварае неперарыўнае дысперсійнае асяроддзе (ДА), у яго аб’ёме размеркавана дысперсная фаза (ДФ) у выглядзе дробных крышталікаў, кропель ці бурбалачак. Паводле дысперснасці (памеру часцінак ДФ) адрозніваюць грубадысперсныя (1 мкм і больш) і тонкадысперсныя ці калоідныя сістэмы (ад 1 нм да 1 мкм); паводле агрэгатнага стану ДА — аэрадысперсныя сістэмы (аэразолі), вадкадысперсныя (золі, суспензіі, пены, эмульсіі), цвёрдадысперсныя (шклопадобныя ці крышт. целы, напр., рубінавае шкло, мінералы тыпу апалу, пенаматэрыялы). Па інтэнсіўнасці малекулярнага ўзаемадзеяння паміж фазамі адрозніваюць ліяфільныя і ліяфобныя Д.с. (гл.Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Ліяфільныя Д.с. тэрмадынамічна ўстойлівыя, утвараюцца самаадвольна ў выглядзе высокадысперсных сістэм (калоідных раствораў). Ліяфобныя сістэмы маюць тэндэнцыю да самаадвольнага ўзбуйнення часцінак ДФ (гл.Каагуляцыя, Каалесцэнцыя), таму яны існуюць толькі са стабілізатарамі — рэчывамі, якія адсарбіруюцца на паверхні падзелу фаз і ўтвараюць ахоўныя слаі, што перашкаджае збліжэнню часцінак. Д.с. бываюць бесструктурныя і структураваныя (напр., гелі). Утвараюцца ў выніку кандэнсацыі, калі зародкі, што ўзніклі ў гамагенным асяроддзі (перанасычаны раствор, пара, расплаў), не могуць расці неабмежавана, ці пры дыспергаванні.
Літ.:
Урьев Н.Б. Высококонцентрированные дисперсные системы. М., 1980;
Коагуляционные контакты в дисперсных системах. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВО́Д-АЎТАМА́Т,
вытворчы комплекс, які аб’ядноўвае гібкія аўтаматызаваныя цэхі загатовачнай вытв-сці, апрацоўчыя і зборачныя цэхі, аўтаматызаваныя склады матэрыялаў, загатовак, камплектуючых вырабаў з дапамогай транспартна-накапляльнай сістэмы і аўтаматызаванай сістэмы кіравання (АСК) вытв-сцю; вышэйшая форма гібкай аўтаматызаванай вытворчасці. Забяспечвае выпуск шырокай наменклатуры аднародных па канструкцыйных і тэхнал. параметрах вырабаў і безынерцыйны пераход на выпуск новай прадукцыі за кошт комплекснай аўтаматызацыі ўсіх асн. і дапаможных тэхнал. аперацый, праграмнай пераналадкі абсталявання, сістэм аўтаматызаванага праектавання (САПР) і кіравання вытв.-тэхнал. працэсамі.
Узаемадзеянне структурных элементаў З.-а. ажыццяўляецца сродкамі інтэграванай сістэмы кіравання на базе лакальнай вылічальнай сеткі, якая рэалізуе сумеснае выкананне функцый тэхн. і арганізац.-эканам. падрыхтоўкі вытв-сці, яе планаванне, аператыўнае кіраванне на базе інтэграцыі САПР, АСК міжцэхавага ўзроўню, АСКгібкімі вытворчымі модулямі, гібкімі аўтам. лініямі, участкамі, цэхамі, заводскімі складамі, робататэхнічнымі комплексамі і асобнымі адзінкамі спец.тэхнал. абсталявання. Інфарм. забеспячэнне структурных элементаў АСК З.-а. ўключае сродкі абмену канструктарска-тэхнал., планавай, справаздачнай і нарматыўна-даведачнай інфармацыяй, кіравальнымі праграмамі для станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, данымі аб стане вытв-сці і абсталявання, камандамі і запытамі. Інтэграцыя структурных элементаў інтэграванай АСК З.-а. ажыццяўляецца сродкамі сістэмнага інтэрфейса на аснове адзінай інфарм. базы і уніфікаванага комплексу тэхн., праграмных сродкаў і пратаколаў абмену данымі. Шматузроўневы сістэмны інтэрфейс уключае сістэмныя інтэрфейсы заводскага, цэхавага ўзроўню, узроўню аўтаматызаваных участкаў і аўтам. ліній. У знешняе асяроддзе З.-а. ўваходзяць САПР, аўтаматыз. сістэмы навук. даследаванняў, што функцыянуюць у рамках навукова-вытворчых аб’яднанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФАРНІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна з буйнейшых вышэйшых навуч. устаноў ЗША. Дзяржаўны. Засн. ў 1868 у г. Окленд. У 1996/97 навуч.г. больш за 160 тыс. студэнтаў; 9 універсітэцкіх гарадкоў (кампусы — ун-ты Каліфорніі), кожны з іх самастойная навуч. ўстанова з каледжамі, школамі і інш. падраздзяленнямі (выліч. цэнтры, б-кі, н.-д. цэнтры, ін-ты, лабараторыі). Буйнейшыя універсітэцкія гарадкі: Берклі (засн. ў 1873 як каледж Каліфорніі, з 1952 ун-т) — каледжы л-ры і навукі, хіміі, тэхнікі, дызайну навакольнага асяроддзя і інш.; школы права, адукацыі, кіравання бізнесам і інш.; буйнейшы цэнтр па атамнай фізіцы; больш за 30 тыс. студэнтаў; Дэйвіс (з 1905) — каледжы сельскай гаспадаркі і павукі пра навакольнае асяроддзе, л-ры і навукі, тэхнікі; школы права, медыцыны, ветэрынарыі, менеджменту; мае некалькі цэнтраў, лабараторый, ін-таў і інш.; больш за 20 тыс. студэнтаў; Лос-Анджэлес (з 1919) — каледж л-ры і навукі; школы мастацтва і архітэктуры, адукацыі і інфармацыі, тэхнікі і прыкладных навук, права, медыцыны і інш.; ін-ты стаматалагічных даследаванняў, малекулярнай біялогіі, вытв. адносін, сацыялогіі, археалогіі і інш.; цэнтры праблем розных рэгіёнаў, вывучэння 17 і 18 ст., сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння і інш.; больш за 30 тыс. студэнтаў. Універсітэцкія гарадкі таксама ў Санта-Барбары (з 1891), Сан-Францыска (засн. ў 1873 як мед. цэнтр), Сан-Дыега (засн. ў 1903 як станцыя біялогіі і мора, з 1912 ун-т), Рыверсайдзе (з 1907), у Ірвіне і Санта-Крузе з 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акружэ́ннен.
1.вайск. (дзеянне) Umríngen n -s; Umzíngelung f -; Éinkreisung f -, Éinkesselung f -;
тра́піць у акружэ́нне in éinen Késsel geráten*;
вы́рвацца з акружэ́ння aus dem Késsel áusbrechen*;
2. (абставіны, асяроддзе, атачэнне) Umgébung f -, Úmwelt f -; Milieu [mi´ljø:] n -s, -s;
у акружэ́нні (каго-н.) umgében [umríngt] von (D), in Begléitung von (D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ву́ліца, ‑ы, ж.
1. Два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц.Брыль.На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна.В. Вольскі.//перан. Жыхары гэтых дамоў. На пажар збеглася ўся вуліца.
2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. [Алена:] — На вуліцы такая відната, людзі з работы яшчэ не прыйшлі, а ты ўжо святло запаліў.Мележ.
3.перан.Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго‑н. Уплыў вуліцы.
•••
Будзе і на нашай вуліцы святагл. свята.
Выкінуць на вуліцукагогл. выкінуць.
Зялёная вуліца — прапускаць без затрымак, па-за ўсякай чаргою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)