(п.-лац. pharmacia, ад гр. pharmakeia = прымяненне лякарства)
раздзел медыцыны, які вывучае пытанні здабывання, апрацоўкі, вырабу, захавання і выдачы лекавых сродкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уле́жацца, ‑жыцца; зак.
1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання. Улежалася зямля. Улежаўся снег.
2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён). — Не вельмі .. [яблыкі] ўжо і зялёныя, — не згадзіўся Хрупак. — Улежацца ў саломе.Чыгрынаў.[Марыля:] Добры быў лянок; палала яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.
1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.
Кафляная п.
Паліць у печы.
2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.
Сушыльная п.
Доменная п.
◊
Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.
Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.
|| прым.пячны́, -а́я, -о́е.
Пячная засланка.
Пячное ацяпленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРО́ЎКА,
паселішча ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс.г. да нашай эры) каля в. Бароўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Культурны пласт 0,3 м. Уздоўж броўкі тэрасы выяўлены ў выглядзе скопішчаў расшчэплены крэмень: адшчэпы, пласціны, нуклеусы і вырабленыя рэчы (наканечнікі стрэл, скрабкі, праколкі, разцы, вастрыі), што сведчыць пра існаванне на паселішчы месцаў пач.апрацоўкі крэменю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОКААПРАЦО́ЎЧЫ АГРЭГА́Т,
паліграфічная машына; шматаперацыйны аўтамат канвеернага тыпу для комплекснай апрацоўкі кніжных блокаў, якія паслядоўна перасоўваюцца па рабочых пазіцыях. У залежнасці ад канструкцыі і камплектацыі выконваюць заклейку карашкоў, сушку, трохбаковую абрэзку блокаў, зафарбоўку іх верхняга абрэза, кругленне карашкоў, прыклейку марлі, капталаў і паперкі.
Схема блокаапрацоўчага агрэгата: С — тэхналагічныя секцыі; ГТ — галоўны транспарцёр; ПВУ — прыёмнавывадное ўстройства; ЗУ — загрузачнае ўстройства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ЗАТО́ЧНЫХ СТАНКО́Ў, «Візас». Засн. ў 1944 у Віцебску на базе Клінскага чыгуналіцейнага з-да (Маскоўская вобл.), які ў 1941 быў эвакуіраваны ў г. Беларэцк (Башкірыя), а ў снеж. 1944 перавезены ў Віцебск. З 1945 з-д заточных станкоў, з 1992 арэнднае прадпрыемства «Візас». Асн. прадукцыя (1996): станкі заточныя для металарэзнага інструменту, металарэзныя, для апрацоўкі оптыкі акуляраў, дрэваапрацоўчыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЧУВА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
успрымальны орган датчыка ў вымяральных прыладах і сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, які рэагуе на змену якой-н. фіз. велічыні. Ператварае лікавае значэнне гэтай велічыні непасрэдна ці праз прамежкавыя звенні ў выхадны сігнал, зручны для дыстанцыйнай перадачы і далейшай апрацоўкі. Як адчувальны элемент выкарыстоўваюцца мембраны, сільфоны, тэрмапары, тэрма- і электрасупраціўленні, п’езакварцавыя пласціны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ЦЬКАЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВО́Д,
прадпрыемства гатунковага (сталовага) шклянога посуду і вырабаў з хрусталю ў г. Дзяцькава Бранскай вобл. (Расія). Засн. ў 1790 І.А.Мальцовым. Асн. прадукцыя: высокамаст. хрусталь з алмазнай гранню і вырабы з нацветам. Славіўся гутным посудам. На з-дзе ствараюць новыя формы посуду, удасканальваюць прыёмы іх апрацоўкі і аздаблення (глыбокае траўленне, гравіроўка, налепы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЯЦЁРКА,
старажытнае прыстасаванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з масіўнага ніжняга плоскага каменя-валуна, на рабочай паверхні якога рабілася паглыбленне, куды насыпалі зерне для апрацоўкі, і меншага верхняга каменя-цёрачніка. На тэр. Беларусі З. з’явілася ў эпоху неаліту. Найб. пашырэнне мелі ў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́МКА,
стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс.г. назад) ва ўрочышчы Каромка каля в. Залаззе Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Пры даследаванні знойдзены скрабкі, разцы, тронкавыя і асіметрычныя наканечнікі стрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з прытупленым краем і інш. Трапляюцца дробныя, старанна апрацаваныя вастрыі, невял. праколкі, разнастайныя камбінаваныя прылады для апрацоўкі косці, рогу, дрэва, скуры і інш.