радовішча пяску ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каляв. Лукі. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі поймы р. Дняпро. Пяскі светла-шэрыя, палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя, з лінзамі сярэднезярністых. Разведаныя запасы 13,6 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—10,1 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сценавых вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯРНЯ́ЎКА,
сухі аднанасенны плод з тонкім каляплоднікам, шчыльна прыціснутым да семя і зрослым з ім каля асновы. Характэрна для злакаў. У жыта і пшаніцы З. ападаюць голыя, у аўса, проса, ячменю і дзікарослых відаў — разам з кветкавымі лускамі. Такія З. зрэдку маюць прыдаткі (валасяныя чубкі, перыстыя асцюкі і інш.), якія садзейнічаюць распаўсюджванню пладоў. З. збожжавых злакаў называюць зернем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЧНЫЯ АСТРАВЫ́ (Ionioi nēsoi),
у Іанічным м., калязах. берагоў Балканскага п-ва. Тэр. Грэцыі. Пл. больш за 2,3 тыс.км². Вылучаюцца буйныя астравы: Кефалінія, Керкіра, Закінтас, Лефкас. Складзены пераважна з вапнякоў. Карст. Пагоркі і нізкагор’е, выш. да 1628 м (на в-ве Кефалінія). У далінах земляробства (вінаграднікі, плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі). Прыморскія кліматычныя курорты. Асн. гарады: Керкіра, Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Анатоль Васілевіч) (15.11.1914, с. Зямлянск Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія — 18.8.1996),
рускі пісьменнік, празаік. Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1937). Як ваен. ўрач удзельнічаў у баях калявоз. Хасан (1938). У 1946—63 у БВА. Друкаваўся з 1933. Найб. значныя творы — раман «На Далёкім Усходзе» (1954) і аповесць «Пад намі цэль» (1976), прысвечаны жыццю воінаў-далёкаўсходнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВО́ЛЬСК,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Іволька, каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад Буда-Кашалёва, 32 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Уза. 491 ж., 184 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕ́НА (Jena),
горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія, на р. Заале. Упершыню ўпамінаецца ў 9 ст. як крэпасць. Гар. правы з 13 ст. 100,1 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак. Буйны цэнтр аптычнай прам-сці (прадпрыемства «Карл Цэйс»). Хім.-фармацэўтычная прам-сць. Ун-т (з 1558). Планетарый. Бат. сад. Каля І. адбылася Іена-Аўэрштэцкая бітва 1806.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАСПО́РА (Isospora),
род прасцейшых падкласа какцыдый, унутрыклетачныя паразіты кішэчніка, узбуджальнікі захворванняў — какцыдыёзаў. Каля 200 відаў. Паразітуюць на асобінах аднаго віду (гамаксеннасць). У некат. відаў назіраецца пераход да гетэраксеннасці часам з прамежкавым гаспадаром, у якім адбываецца пазакішачнае бясполае размнажэнне паразіта. Пашыраюцца праз стрававальны тракт аацыстамі, якія ў вонкавым асяроддзі ператвараюцца ў споры. У кішэчніку чалавека паразітуе толькі I. belli.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛЬНІЦЫ, мухі-пчалавідкі (Eristalis),
род мух сям. журчалак. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 20 відаў.
Даўж. 7—16 мм. Нагадваюць пчол. Цела кароткае, кампактнае, з шырокімі моцнымі крыламі. Лічынкі цыліндрычныя, цела іх заканчваецца дыхальнай трубкай з парай дыхальцаў на канцы. Акукліваюцца. зімуюць. Кормяцца нектарам кветак.
Ільніцы: 1 — аваднёвая; 2 — звычайная; 3 — рознакаляровая (а — самка, б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНІНГРА́Д,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., каляр. Клязьма. Засн. ў 1928 як пас. Калінінскі, горад з 1938. 133 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр ракетна-касм. прам-сці. Цэнтр кіравання касм. палётамі. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., дрэваапр., тэкст. і інш. прам-сці. Царква Касьмы і Даміяна (1786; на тэр. былога г.п. Болшава, у 1963 далучанага да К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́ВА,
вёска ў Свірскім пасялковым Савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Полацк—Вільнюс. Цэнтр саўгаса. За 36 км на З ад Мядзеля, 200 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Лынтупы. 746 ж., 235 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (пач. 20 ст.).