вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Пад’яварка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Наваельня. 399 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юзафа (пач. 20 ст.). У Вял.Айч. вайну ў вёсцы адбыліся Рудаяварскія баі 1942, 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧНІ́ЦА (польск. rusznica),
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы. У ВКЛ з’явілася ў 2-й пал. 14 ст.; прызначалася ў асн. для пяхоты. Складалася з гладкасценнага кованага жалезнага ствала, прымацаванага да драўлянай ложы. Зараджалася са ствала кулямі з жалеза або свінцу. Калібр 12,5—25 мм, маса да 8 кг, прыцэльная далёкасць стральбы да 150 м. У пач. 16 ст. заменена мушкетам (гл. таксама Самапал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТ’Е́ГА (Santiago),
Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас, горад на Пн Дамініканскай Рэспублікі, на р. Якедэль-Нортэ. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 1495 Б.Калумбам, братам Х.Калумба. 1539 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі па эканам. значэнні горад краіны. Прам-сць: тытунёвая, цукр., хімічная, апрацоўка кавы і какава (вытв-сць шакаладу). Гандл.цэнтр.с.-г. раёна (тытунь, кава, какава, рыс, жывёлагадоўля). 2 ун-ты. Паблізу здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХУА́Н (San Juan),
горад, адм. ц. Пуэрта-Рыка, на паўн. узбярэжжы в-ва Пуэрта-Рыка. Засн. ў 1508 пад назвай Капара. 439,6 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1 млн.ж. (1999). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ.цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, нафтаперапр., хімічная. Ун-ты. Музеі. Гіст. парк руін Капара (16 ст.). Арх. помнікі 16—17 ст. (умацаванні і будынкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́Й-БАТУ́, Стары Сарай (паводле летапісу Сараі Вялікія; цяпер с. Сялітранае Харабалінскага р-на Астраханскай вобл. Расіі),
горад, першапачаткова галоўны паліт.цэнтрЗалатой Арды. Пабудаваны ханам Батыем у 1254. У С.-Б. было шмат палацаў, мячэцей, рамесніцкія кварталы (Глінянае поле); каля горада — вял. некропаль. У выніку міжусобнай барацьбы ханаў і паходу Цімура (1395) моцна пацярпеў. Канчаткова разбураны ў 1480. У 18 ст. на месцы горада быў салетравы завод. У 1922, 1931 праводзіліся раскопкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Лепель і Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 10 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Полацк. 245 ж., 97 двароў (2001). Лясніцтва, акц.т-ва «Арэхаўна». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі геал. помнік прыроды Сарочынскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЕ́НЫ (Cevennes),
горы на ПдУ Францыі, платопадобная паўд.-ўсх. ўскраіна Цэнтр.Франц. масіву. Даўж. каля 150 км. Выш. да 1702 м (г. Лазер); Паўд. і ўсх. схілы стромка абрываюцца да Ронскай нізіны, паўн. і зах. — пакатыя. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сланцаў, месцамі з вулканічных парод. Міжземнаморскія хмызнякі, вышэй шыракалістыя лясы (з каштану, буку) змяняюцца хвойнымі (з хвоі, елкі, піхты), на вяршынях — лугі. У далінах — вінаграднікі, сады. Нац. парк Севены (засн. ў 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе канала Вінец, каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г. Бяроза, 100 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 417 ж., 204 двары (2001). Лясніцтва, швейны цэх унітарнага гандл. прадпрыемства «Бярозаўскае». Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Дзевы Марыі (1795).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Барысаў. Цэнтр Азярыцка-Слабадскога с/с і калгаса. За 12 км на З ад г. Смалявічы, 25 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Слабада. 1729 ж., 594 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква.
Брацкая магіла сав. воінаў. За 500 м на Пн ад вёскі Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бало́нне
1. Тое, што і абалонне 1; заліўныя прырэчныя сенажаці (Бых., Ветк., Віц.Нік. 1895, Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.). Тое ж балонь (Рэч., Слаўг., Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.), балонье (Жытк., Стол.).
3. Балота каля ракі, нізіна (р. Пціч Серб. 1915, Рэч., Чашн.Касп.).
4. Паляна, роўнае сярод лесу месца (Нас. АУ).
5. Нізкае месца, якое заліта вадой (Смален.Дабр.).
6. Азярына, старык на лузе (Ветк.).
7. Невялікае поле, якое не заліваецца вадой; выган для пасьбы жывёлы (Тур.).
□ ур. Балонне (азярына на лузе) каля в. Шарсцін Ветк., ур. Балонне (поле сярод нізкага месца) каля г. Турава, ур. Балонь (нізкае месца) каля в. Заспа Рэч.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)