Насахава́цца ’нагаварыцца (з мэтай абгаворваць, згаворвацца)’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна; ці не звязана са схавацца, хавацца?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужа́тка ’замужняя кабета’ (Нас.), ст.-бел. мужатка ’тс’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. mężatka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаця́нка ’збудаванне з лазы для захоўвання сена’ (віл., Сл. ПЗБ). Са словазлучэння плацяная (будыніна) < плот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́змінка ’тварог, перамешаны са смятанай ці малаком’ (Сл. Брэс.). Да раз- (роз-) і мяць, мну (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скро́міць, скрэ́міць ‘зрэзаць верх хвоі’ (ТС). Да кром1 ‘хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’(гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люфа́

(ням. Luffa, ад ар. luf)

травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, завязь якой ужываецца ў ежу, а са спелых пладоў робяць мачалкі, летнія галаўныя ўборы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідратэ́хніка

(ад гідра- + тэхніка)

навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая займаецца ўзвядзеннем плацін, дамбаў, каналаў, вадасховішчаў і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сертыфіка́т

(фр. certificat, ад лац certus = верны + facere = рабіць)

1) пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы;

2) назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык;

3) дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару, які экспартуецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэ́рбер

(лац. Cerberus, ад гр. Kerberos)

1) люты трохгаловы сабака з хвастом і грывай са змей у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які ахоўваў уваход у падземнае царства Аіда;

2) перан. злосны, люты вартавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАТЭРЛІ́НІЯ (галанд. water-lijn ад water вада + lijn лінія),

лінія судакранання паверхні вады з корпусам судна, што плавае. Грузавая ватэрлінія супадае са спакойнай паверхняй вады пры поўнай загрузцы судна і адпавядае найбольшай дапушчальнай у эксплуатацыі асадцы; адзначаецца грузавой маркай. Тэарэтычныя ватэрлініі атрымліваюць сячэннем паверхні корпуса судна гарыз. плоскасцямі на чарцяжы. Форма ватэрлініі і велічыня абведзенай ёю плошчы ўплываюць на характарыстыкі ходкасці і астойлівасці судна.

т. 4, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)