Віскун ’той, хто вішчыць’ (КТС, М. Ракітны). Да віск (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ун (< unъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпрокі ’папрокі’ (Ян.). Адаптаваны пры дапамозе узмацняльнага на- русізм упрёкі ’тс’, магчыма, пад уплывам наракаць ’скардзіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махра́ ’махорка’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад махорка (гл.) пры ад’ідэацыі махры, махровы, менавіта, значэння ’ярка выражаны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдыма́ць, абдым пры рус. обнимать і ўкр. обіймати узніклі на аснове паралелізму форм тыпу ўзнімаць/уздымаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавалачы́ ’сцебануць, ударыць’ (слонім., Нар. словатв.). Відаць, з польск. przewlec ’перацягнуць’ пры ад’ідэацыі бел. перацягну́ць ’сцебануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рхацень, ганц. пярхоцень ’шалушэнне скуры’ (ЛА, 3). Утворана пры дапамозе суф. ‑enь ад пярхоты < перхаць/ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́дак ’застаронак для снапоў, мякіны’ (калінк., Нар. сл.). Няясна; магчыма, з *пры‑асе́так, гл. асе́ць, прыасётак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пільгокаць ’няўмела пілаваць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Утворана ад піліць ’пілаваць’ пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑го‑ка‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піць-палоць 1 — імітацыя песні перапёлкі (карэліц., ЖНС). Гукапераймальнае пры ад’ідэацыі слоў піць і палоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страка́ць ‘сустракаць, спатыкаць’ (Бяльк., Ян.), страка́ны ‘насланы пры сустрэчы (пра хваробу)’ (Нар. Гом.). Гл. стрэць, сустракаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)