засыпны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для засыпання. Засыпны апарат. // Зроблены шляхам засыпання. Да зімы звяно збудавала засыпную хацінку для сваіх выхаванцаў [трусянят]. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нескарыста́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў выкарыстаны, ужыты для чаго‑н. [Камяні] прызначаліся для падмуроўкі і засталіся нескарыстанымі пры збудаванні дома. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

септэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Музычны твор для сямі выканаўцаў з асобнай партыяй для кожнага.

2. Ансамбль з сямі выканаўцаў.

[Ад лац. septem — сем.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траві́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да траўлення ​1. Травільныя работы. // Прызначаны для траўлення, які служыць для траўлення. Травільны раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатраліза́цыя, ‑і, ж.

Прыстасаванне для сцэны, для тэатра; увядзенне элементаў драматычнага дзеяння. Тэатралізацыя паэмы «Сымон-музыка». Тэатралізацыя народнага танца. Прыёмы тэатралізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэр’е́р, ‑а, м.

Парода сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на невялікіх жывёлін, што жывуць у норах, і для барацьбы з грызунамі.

[Фр. terrier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эбані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для ізаляцыі ў электратэхніцы і для іншых мэт.

[Ад грэч. ébenos — чорнае дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.

Пажарная л.

2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.

3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).

Іерархічная л.

|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

Прамтаварны м.

2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).

Артылерыйскі м.

|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабіне́т, -а, ДМе́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакой для работы, заняткаў.

К. дырэктара.

К. вучонага.

2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў.

К. роднай мовы і літаратуры.

Рэнтгенаўскі к.

3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў.

Сфарміраваць новы к. міністраў.

|| прым. кабіне́тны, -ая, -ае.

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)