аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў узбярэжжа і а-воў Эгейскага м. Створаны каля 478 да н.э.пад гегемоніяй Афін. Узнік у перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. для барацьбы супраць перс.Ахеменідаў дзяржавы. Сходы саюза праходзілі на в-ве Дэлас (адсюль назва) у свяцілішчы Апалона, дзе да 454 да н.э. захоўвалася саюзная казна. Фармальна гэта быў саюз незалежных і раўнапраўных полісаў, але яго справы фактычна вялі афіняне. Паступова Д.с. ператварыўся ў Афінскую марскую дзяржаву. У эпоху росквіту ў яго ўваходзіла да 200 гарадоў. Спробы саюзнікаў выйсці з-пад афінскай апекі жорстка караліся. У Пелапанескую вайну 431—404 да н.э. пачаўся распад Д.с., у 404 пасля паражэння ў вайне па патрабаванні спартанцаў і іх саюзнікаў саюз распушчаны. Адноўлены ў 378—377 да н.э. як Другі афінскі марскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́НГАФЫ,
шляхецкі род герба «Дзік» у Рэчы Паспалітай. Найб. вядомыя:
Герард (каля 1632—5.1.1685), харужы надворны каронны (1661), чашнік. ВКЛ (1661), падстолі ВКЛ (1666). Тэадор (?—1684), ваявода дорпцкі, падстолі ВКЛ (1655), крайчы ВКЛ (1656), падскарбі надворны (1658), падкаморы каронны (1661). Эрнест (? — жн. 1693), ген.-м. (1670), лоўчы ВКЛ (1676), кашталян віленскі (1683), ваявода мальбаркскі (1685). Удзельнічаў у войнах з туркамі, шведамі, укр. казакамі, Рас. дзяржавай. Фрэдэрык Юзаф (? — 1723), палкоўнік гаспадарскі, падчашы ВКЛ (1712). Станіслаў Міхал Эрнест (каля 1673—2.8.1728), лоўчы ВКЛ (1697), мечнік каронны (1704), гетман польны ВКЛ (1709), ваявода полацкі (1723), староста мазырскі, у 1702—17 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у бітвах са шведамі пад Варшавай (1705) і прыхільнікамі Ляшчынскага пад Калішам (1706). У канцы жыцця ў апазіцыі да Аўгуста II. Багуслаў Эрнест (? — 1734), падкаморы ВКЛ (1702), ген.-л. (1705), ген. артылерыі ВКЛ (1710—25).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШЧЫ́НСКІ (Юзаф) (1781, Вільня — 1844),
бел. піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. З 1813 выкладаў музыку ў Віленскім ун-це, у 1814 па запрашэнні меламана і мецэната, скрыпача-аматара Л.М.Ракіцкага пераехаў на жыхарства ў яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімф. аркестр. Пад яго кіраўніцтвам у Гарадзішчы і ў Мінску прагучалі оперы «Аксур, цар Армуза» А.Сальеры і «Белая дама» Ф.А.Буальдзьё, сімфоніі І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена. Аўтар каля 100 муз. твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Вене, Лейпцыгу. Найб. папулярныя былі 3 фп. канцэрты, фп. квартэт a-moll, стр. секстэт, меладрама «Эгберт», музыка да камедыі Л.Дмушэўскага «Сядзіба пры дарозе», паланэзы (лепшыя, на погляд сучаснікаў, не саступалі паланэзам М.К.Агінскага і К.Курпінскага).
Літ.:
Jelski M. Kilka wspomnień z przeszłości muzycznej Litwy // Echo muzyczne. 1881. № 23.
3.каго-што. Давесці да канца чыё-н. навучанне ў навучальнай установе і пад.з наданнем пэўнай кваліфікацыі.
В. студэнта.
В. адзінаццаты клас.
4.што. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.
В. прадукцыю.
В. раман.
5.што. Высунуць, выставіць.
В. кіпцюры.
6.што. Павялічыць у даўжыню, шырыню.
В. рукавы.
|| незак.выпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.выпуска́нне, -я, н.івы́пуск, -у, м. (да 3 і 4 знач.).
|| прым.выпускны́, -а́я, -о́е (да 1, 3, 5 і 6 знач.).
В. клапан.
Выпускная адтуліна доменнай печы.
В. клас.
Выпускныя экзамены.
В. каўнер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.
Касцявыя рыбы.
Драпежная р.
Рачная, марская р.
Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).
2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.
Смажаная, вэнджаная, салёная р.
Р. пад марынадам.
|| памянш.ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).
|| прым.ры́бны, -ая, -ае іры́бін, -а (да 1 знач.).
Рыбная лоўля.
Рыбная прамысловасць.
Рыбныя катлеты.
Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.
Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раўча́к
1. Неглыбокі роў з вадой, на дне якога цячэ паток (Бых., Жытк., Нас., Слаўг., Шчуч.).
2. Адгалінаванне ракі; ручай (БРС).
3. Канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады (Рэч., Слаўг.). Тое ж раўчачок (Рэч.).
4. Калдобіна (Грыг. 1838—1840).
5. Абмялелая рэчка (Слаўг.).
□р. Раўча́к каля в. Зімніца Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ПАЎСТА́ННЕ 1794у Польшчы, Беларусі і Літве,
нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць акупацыі Расіяй і Прусіяй часткі тэр. Рэчы Паспалітай, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772, далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сейма 1788—92. Паўстанне падрыхтавана тайнымі патрыят. арг-цыямі, якія аб’ядноўвалі прагрэс. колы шляхты і мяшчан, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Лейпцыг) у складзе Г.Калантая, І., С. і Я. Патоцкіх, С.Малахоўскага, К.Сапегі і інш. Кіраўніком (начальнікам) паўстання і галоўнакамандуючым нац.ўзбр. сіламі прызначаны Т.Касцюшка. Падрыхтоўкай паўстання ў Варшаве кіраваў ген.-м. І.Дзялынскі, у Вільні — палк. Я.Ясінскі. Удзельнікі паўстання падзяляліся на 2 групоўкі: памяркоўных прыхільнікаў рэформ 1788—92 і радыкалаў («якабінцаў»; гл.«Віленскія якабінцы»), якія імкнуліся ўзняць усенар. паўстанне і правесці радыкальныя рэформы на ўзор Вял.франц. рэвалюцыі пад лозунгам «Свабода, роўнасць і братэрства». Паўстанне пачалося 12.3.1794, калі брыгадзір польск. войска А.Мадалінскі адмовіўся выконваць загад урада аб скарачэнні 1-й Велікапольскай брыгады і разам з войскам накіраваўся ў Кракаў, дзе быў прызначаны пачатак паўстання. 24 сак. ў Кракаве Касцюшка абвясціў Акт паўстання, паводле якога ён атрымліваў найвышэйшую ўладу і пасаду галоўнакамандуючага. Быў створаны рэв. ўрад — Найвышэйшая нацыянальная рада, мясц. органы ўлады — парадкавыя камісіі ваяводстваў і паветаў, якія складаліся са шляхты і мяшчан. 4 крас.пад Рацлавіцамі (каля Кракава) паўстанцы разбілі 2 калоны рас. войска (гл.Рацлавіцкая бітва 1794). У гэтай бітве ўдзельнічалі касінеры (сяляне, узброеныя косамі, замацаванымі тарчма на дрэўках). Паўстанне ахапіла Сандамірскае, Люблінскае, Мазавецкае ваяв., Холмскую зямлю. 17—18 крас. яно перамагло ў Варшаве. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, паводле якога сялянам давалася на пэўных умовах асабістая свабода.
На Беларусі і Літве паўстанне пачалося з выступленняў часцей войска ВКЛ 16 крас. ў г. Шаўлі (Шаўляй, Літва), у ноч на 23 крас. — у Вільні, дзе частка рас. войска была ўзята ў палон, частка адступіла. 24 крас. ў Вільні абвешчаны Акт паўстання, створаны рэв. ўрад — Найвышэйшая літоўская рада на чале з Ясінскім. У раду ўвайшлі пераважна прадстаўнікі левага крыла шляхецка-бурж. блока і прадстаўнікі асобных тэр.ВКЛ. Гал. кіраўніком паўстання Найвышэйшая літ. рада прызнала Касцюшку. Яна выступіла з больш радыкальнымі лозунгамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы. Выдавалася рэв. «Gazeta narodowa Wileńska» («Віленская нацыянальная газета»). У пачатку паўстанне мела поспех. Яго падтрымалі сяляне, да якіх у пракламацыях па-беларуску звяртаўся Ясінскі, абяцаючы адмену прыгоннага права. Гэта выклікала незадавальненне Касцюшкі, які лічыў, што радыкальная палітыка можа адштурхнуць ад паўстання шырокія колы шляхты. 28 крас. ў Гродне створана мясц. кіраванне — парадкавая камісія. У крас.—маі паўстанцы ўзялі ўладу ў Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме, Навагрудку, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе, у Жамойці. Рас. войскі вымушаны былі адступіць за мяжу 1793 — да Мінска, Нясвіжа, Пінска. Найвышэйшая літ. рада абвясціла Ясінскага галоўнакамандуючым узбр. сіламі ВКЛ, яму прысвоена званне ген.-лейтэнанта. У маі 1794 Ясінскі вёў баі, каб ліквідаваць пагрозу Вільні з усходу, 7 мая яго дывізія нанесла паражэнне рас. войску каля в. Паляны (непадалёк ад г. Ашмяны). У гэтай бітве ўдзельнічала да 5 тыс. сялян з сякерамі, косамі, віламі, коп’ямі. У гэты час абвастрыліся адносіны паміж кіраўнікамі паўстання. Пад націскам кансерватыўных колаў Касцюшка 4 чэрв. адхіліў ад кіраўніцтва паўстаннем на Беларусі і Літве Ясінскага як радыкала. Замест яго галоўнакамандуючым прызначаны ген.-лейт. М.Вяльгорскі. Загадам Касцюшкі Найвышэйшая літ. рада распушчана і 10 чэрв. створана больш памяркоўная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Найвышэйшая нац. рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі, чым скавала ініцыятыву мясц. кіраўнікоў. 12—16 чэрв. М.К.Агінскі спрабаваў глыбокім рэйдам узняць паўстанне ў Мінскай губ. Яго атрад прайшоў праз Валожын і Івянец, але ў бітве пад Вішневам быў разбіты. У жн. Агінскі з новым атрадам рушыў праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс, Латвія), каб адцягнуць ад Вільні рас. войскі. У 2-й пал. жніўня 3-тыс. атрад палк. С.Грабоўскага правёў новы рэйд у Мінскую губ., але 4 вер. разбіты ў Любанскім баі 1794. Рас. камандаванне кінула на Вільню 3 карпусы. 11 жн. горад быў акружаны і пасля бою 12 жн. капітуляваў. Войска ВКЛ адступіла да Гродна, куды пераехалі і паўстанцкія ўлады. На дапамогу рас. арміі выступіла пруская армія. 6 чэрв.пад Шчакацінамі (на Пн ад Кракава) корпус Касцюшкі пацярпеў паражэнне ад аб’яднанай рас.-прускай арміі, Кракаў быў здадзены. Аўстрыя ўвяла свае войскі ў Люблінскае ваяв.З Украіны быў накіраваны корпус ген.-аншэфа А.В.Суворава, які ў Крупчыцкім баі 1794 разбіў корпус ген.-м. К.Серакоўскага. 19 вер.пад Цярэспалем войскі Суворава разбілі атрады Серакоўскага і ген.-м. К.Князевіча. 10 кастр. ў Мацяёвіцкай бітве 1794 корпус Касцюшкі зноў пацярпеў паражэнне, а ён сам паранены, захоплены ў палон і зняволены. Начальнікам паўстання прызначаны ген.-лейт. Т.Ваўжэцкі. Карпусы Суворава 4 ліст. штурмам узялі Прагу (прадмесце Варшавы), 6 ліст. здалася Варшава. Рэшткі паўстанцкіх войск на чале з Ваўжэцкім адступілі на Пд, дзе 16 ліст. рассеяны рас. войскамі. Паўстанне, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх слаёў польск., бел., літ. грамадства на чале са шляхтай (усяго каля 150 тыс.чал., у т. л. на Беларусі і Літве 30—40 тыс.), было задушана. Яно адкрыла перыяд шляхецкай рэвалюцыйнасці на Беларусі, стварыла новы рэв. асяродак ва Усх. Еўропе, які быў працягам Вял.франц. рэвалюцыі. Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Літ.:
Пичета В.И. К истории восстания Костюшко 1794 г. // Уч. зап. Ин-та славяноведения АНСССР. 1953. Т. 7;
Грыцкевіч А.П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1;
Емяльянчык У. Паланез для касінераў: (З падзей паўстання 1794 г.пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на Беларусі). Мн., 1994.
А.П.Грыцкевіч.
Да арт.Паўстанне 1794. Бітва пад Рацлавіцамі 4.4.1794. Малюнак А.Арлоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клуб1, ‑а, м.
1. Арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей пэўнай сацыяльнай групы для сумеснага адпачынку, забаў і пад. // Грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў або аматараў спорту. Яхт-клуб. Шахматны клуб.
2. Культурна-асветная ўстанова ў СССР, задачай якой з’яўляецца палітычная і вытворчая асвета працоўных, павышэнне іх культурнага ўзроўню, арганізацыя адпачынку і пад. Клуб чыгуначнікаў: Сельскі клуб. Загадчык клуба.
3. Будынак, памяшканне такіх арганізацыя, устаноў. Прыйшлі з поля, з гаспадаркі, Клуб запоўпіўшы да краю, Брыгадзіры і даяркі, Брыгадзіркі і свінаркі.Купала.
[Англ. club.]
клуб2, ‑а́, м.
Лятучая шарападобная маса пылу, дыму, пары і пад. Клубы туману. □ На заломе выбухнуў велізарны клуб белаватага дыму, за ім выкідаліся другія клубкі, следам за гэтым паказаўся паравоз кур’ерскага поезда.Колас.Клубы марознага паветра ўрываюцца праз адчыненыя дзверы.Асіпенка.
клуб3, ‑а́, м.
Знешні бок верхняй часткі бядра. Бразнулі дзверы, з сянец выскачыла дзяўчына — мабыць Волька! — і скоранька пайшла цераз двор, стукаючы загарэлымі пяткамі і лёгка пагойдваючы круглымі клубамі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахлы́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Імкліва, раптам набегчы, нацячы ў вялікай колькасці (пра вадкасць, туман і пад.). Як аказалася, з акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой.Лынькоў.
2.перан. Раптоўна прыйсці, набегчы, з’явіцца ў вялікай колькасці. Неўзабаве перад тым днём, калі ўсе гады пачыналася вучоба, нахлынулі.. акупанты і занялі школу пад нейкі свой штаб.Кулакоўскі.За час гаворкі раз-пораз заглядалі рабочыя. Як толькі пайшоў дырэктар, яны адразу нахлынулі ў кабінет.Скрыган.// Нечакана наступіць, узнікнуць. Вяселле павінны былі гладзіць на Пятра, але тут якраз нахлынула вайна.Адамчык.А ў небе тым часам ужо дужаецца сонца з густой замессю хмар, і на зямлі то прамчыцца іх цень, то нахлыне спякота.Быкаў.
3.перан. Узнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях і пад.). Успаміны нахлынулі, завалодалі сэрцам.Гамолка.Назаўтра раніцай.. [Анэля] прачнулася з адчуваннем шчасця, якое нахлынула на яе, як хваля, і запаланіла ўсю істоту.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы.Чарнышэвіч.Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы.Пташнікаў.
2.Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)