дэгенера́т

(лац. degeneratus = які вырадзіўся)

чалавек з адзнакамі фізічнага або псіхічнага выраджэння.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэтрагра́д

(лац. retrogradus = які ідзе назад)

чалавек з адсталымі поглядамі, праціўнік прагрэсу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фат

(фр. fat, ад лац. fatuus = дурны)

самазадаволены франт, пусты, пошлы чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Нямчу́р ’маламоўны; немец’ (Сцяц.), ’маўклівы або нямы чалавек’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл.; міёр., З нар. сл.; Крыў., Дзіс.), немчур ’маўчун’ (Мат. Гом.), Экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ур ад нямко ’нямы чалавек’ ці немец (гл.), параўн. немцура экспр. ’немцы’, немчурикі ’тс’ (ТС). Параўн. аналагічнае экспрэсіўнае ўтварэнне славен. nemčur ’германафіл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Снавіда, сновы́да ‘чалавек, які мала спіць па начах’ (драг., З нар. сл.). Укр. снови́да ‘лунацік . Ад сон і відзець; гл. Фасмер, 3, 700; ЕСУМ, 5, 337. Няясна, ці адносіцца сюды рус. дыял. снофи́да, снафи́да ‘апатычны, вялы, сонны чалавек’, з-за цяжкасцей пры тлумачэнні ‑ф‑; гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамадзя́нін, -а, мн. грамадзя́не і (з ліч. 2, 3, 4) грамадзя́ніны, -дзя́н, м.

1. Асоба, якая належыць да пастаяннага насельніцтва дадзенай дзяржавы, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй.

2. Дарослы чалавек, а таксама форма звароту да яго.

|| ж. грамадзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ленькі, -ая, -ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожы.

Міленькае дзіця.

2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

М. дружок.

3. у знач. наз. мі́ленькі, -ага, м., мі́ленькая, -ай, ж. Каханы чалавек.

4. Ужыв. як ласкавы або фамільярны зварот.

Прынясі дроўцаў, м.

◊

Як міленькі (разм.) — без пярэчанняў, абавязкова.

Будзе працаваць як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́дны, -ая, -ае.

1. Які падлягае суду (наогул або ў дадзенай судовай інстанцыі).

Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падсу́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які абвінавачваецца ў чым-н. і знаходзіцца пад судом.

|| наз. падсу́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.

Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).

П. па клавіятуры.

|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)