прачну́цца, ‑чнуся, ‑чнешся, ‑чнецца; зак.

1. Перастаць спаць, прабудзіцца. Лабановіч прачнуўся і стаў прыслухоўвацца. Колас. Косцік прачнуўся на досвітку: нехта моцна стукаў у акно. С. Александровіч. Прачнуўся Міколка ад стрэлаў. Лынькоў. // перан. Напоўніцца гукамі, рухам; ажыць. Трамвай прачнуўся, празвінеў, Адкрыліся вітрыны рана. Танк.

2. перан. Стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою. Прачнуліся нівы і хаты: Ўся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка. Купала. Мой спеў напоўнен быў жаданнем, Каб наш прачнуўся родны люд. Журба.

3. перан. З’явіцца, выявіцца (пра пачуццё, уласцівасць, якасць). Можа, і праўда ў чалавека прачнулася пачуццё любві да радзімы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. размёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., каго-што.

1. Метучы ў розныя бакі, расчысціць. Выйду, выйду хутчэй за вароты я І на вуліцы снег размяту. Ставер. // перан. Ачысціць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Радасць і шчасце дагонім сваё, шторм рэвалюцыі шлях нам размёў! Дубоўка.

2. перан. Разагнаць, раскідаць. Вайна размяла нас па беламу свету. Звонак. Ад дотаў Волгі да Берліна ты [армія] зброд фашысцкі размяла. Машара.

3. перан. Расхапаць, разабраць. Але немцы размялі і свякрусіну хату. Засталося ўсяго некалькі вянкоў, што ніжэй акон. Сяркоў. Словам не стала ансамбля. Спевакоў, .. [танцораў] маіх каго куды, усіх да аднаго размялі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.

2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.

4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.

5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзіма́цца

1. sich ufblähen, sich ufblasen*; nschwellen* vi (s);

2. перан. (пакрыўдзіцца) schmllen vi; gekränkt [belidigt] tun*;

3. перан. разм. (рабіць важны выгляд) sich ufblasen*, ingebildet wrden [sein]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

attach [əˈtætʃ] v.

1. прымацо́ўваць, прыкле́йваць, прывя́зваць;

attach a rope to smth. прывя́зваць вяро́ўку да чаго́-н.

2. attach (great) importance/significance/value/weight to smth. надава́ць чаму́-н. (вялі́кае) значэ́нне

3. : attach oneself to smb. прыста́ць, прычапі́цца да каго́-н. (перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

barrier1 [ˈbæriə] n.

1. бар’е́р; агаро́джа; заста́ва;

Show your ticket at the barrier of the railway station. Пакажыце білет каля кантрольнага бар’ера чыгуначнай станцыі.

2. перашко́да (перан.);

the language barrier мо́ўны бар’е́р

3. мяжа́, рубе́ж, лі́нія падзе́лу;

race barriers ра́савыя бар’е́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bind2 [baɪnd] v. (bound)

1. звя́зваць (таксама перан.)

2. пераплята́ць (кнігу)

bind up [ˌbaɪndˈʌp] phr. v.

1. перавя́зваць; пераплята́ць; звя́зваць

2. быць заня́тым;

be bound up in smth. быць заня́тым чым-н.;

be bound up in smb. жыць інтарэ́самі каго-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gulf [gʌlf] n.

1. (марскі) залі́ў;

the Gulf of Mexico Мексіка́нскі залі́ў

2. the Gulf Персі́дскі залі́ў;

the Gulf States краі́ны на ўзбярэ́жжы Персі́дскага залі́ва

3. про́рва, бе́здань (таксама перан.);

the gulf between rich and poor бе́здань памі́ж бага́тымі і бе́днымі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

load1 [ləʊd] n.

1. груз, но́ша, цяжа́р (таксама перан.)

2. нагру́зка;

test under load выпрабо́ўваць пад нагру́зкай

3. infml a load/loads (of smth.) шмат, мно́ства (чаго́-н.);

Don’t worry, there’s loads of time. Не хвалюйся, у нас шмат часу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

loom2 [lu:m] v.

1. вырысо́ўвацца, узніка́ць;

A ship loomed out of the mist. З туману выплыў карабель.

2. навіса́ць (перан.);

The threat of unemployment is looming over the country. Над краінай навісае пагроза беспрацоўя.

loom large прыма́ць пагро́злівыя паме́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)