Бусе́ць: жыта бусе́е ’псуецца, пакрываецца іржой’ (Запіскі, т. 2, кн. 9, 112). Параўн. рус. дыял. бу́се́ть ’плеснець, цвісці’. Усё ад *busъ ’шэры’, слова, пашыранага на рускай моўнай тэрыторыі, але ад якога ў бел. мове ёсць вытворнае — бу́сел (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бушла́т. Рус. бушла́т, укр. бушла́т. Слова няяснага паходжання. Гінцэ (ZfSl, 5, 524) выводзіў з ням. Buschurunk ’матроская куртка, блуза і г. д.’ (з кантамінацыяй са словам халат). Кіпарскі зыходзіў з ням. Brustlatz ’нагруднік’ (гэту версію прымае Рудніцкі, 281).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветачок, ветак ’маладзік’ (гродз., вілен., Нас.). Дэмінутыў ад ве́тах (гл.), які прыводзіць да семантычных зрухаў: ’месяц на зыходзе’ → ’маладзік’. Народная этымалогія памылкова звязвае гэта слова з ветка ’галінка’; тое ж і ў Нас., які ўзводзіць яго да вѣтвъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́ва ’нешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’; ’вош’ (Клім.); ’воўк’ (дзіц.) (Клім., Шат.). Рус. во́ва ’нешта страшнае; мянушка ўсялякага сабакі’, укр. во́ва ’нешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’, славац. vova ’тс’ (Дзендзялеўская, SR, 1974, 1, 39). Слова з дзіцячага маўлення.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуць-вуць-вуць ’падзыўныя словы для качак’ (Грыг., КСТ, круп., Нар. сл.; полаў., Нар. лекс.); параўн. укр. і рус. вуть‑вуть‑вуть ’тс’. У аснове — слова дзіцячай мовы ву́ця (ву́тя, у́тя) ’качка’; параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31, 148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус. колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́начка ’ступенька лесвіцы’ (Касп.), га́нкі, га́начкі (Нас.). Да ганак (гл.). Адносна розных значэнняў слова ганак і вытворных ад яго гл. СРНГ, 6, 135 (параўн. і рус. дыял. га́ночки ’тонкія стоўпчыкі ў поручнях і г. д.’; СРНГ, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарэ́лкі ’назва гульні’ (БРС, Бяльк.). Рус. горе́лки ’тс’. Да гарэць ’гарэць’ (гэта слова паўтараецца ў гульні). Гл. Фасмер, 1, 440 (там і апісанне гульні); Шанскі, 1, Г, 132 (некалькі іншае тлумачэнне). Параўн. іншую назву гэтай гульні — гары́пні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Далібо́г (БРС). Укр. да́лебі́(г), польск. dalibóg. Першапачатковае значэнне ’калі бог дасць’. Скарачэннем адсюль узнікаюць формы тыпу бел. дыял. дальбо́ (Сцяц., Сцяшк.), укр. да́лебі́. Гл. Слаўскі, 1, 137 (які для пацвярджэння гісторыі слова спасылаецца яшчэ на польск. bodaj).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)