3. (уіншаемесца) úmladen*vt; úmschlagen*vt (таварыі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гон, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гнаць і гнацца.
2. Праследаванне звера на паляванні. Напрамак гону. □ Гэта былі кудлатыя мясцовыя аўчар[кі], лютыя, але няздатныя для гону.Самуйлёнак.
3.Спец. Паводзіны звера ў час шлюбнага перыяду. Перыяд гону лася.
•••
Бабровыя гоны (уст.) — месца, дзе вадзіліся і лавіліся бабры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1.што і без дап. Закончыць баранаванне; забаранаваць увесь які‑н. зямельны ўчастак. — Бедная дзяўчынка, — з горыччу прашаптаў Жастоўскі. — Не дабаранавала сваю палоску...Кулакоўскі.// Забаранаваць да якога‑н. месца. Дабаранаваць да лесу.
2. Прапрацаваць на баранаванні да якога‑н. часу. Дабаранаваў да паўдня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балко́н, ‑а, м.
1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы.Грахоўскі.
2.Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.
[Іт. balcone.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́на, ‑ы, ж.
Тое, чым накрываюць (апінаюць) што‑н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца.Караткевіч.// Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арке́стр, ‑а, м.
1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы.Лужанін.
2.Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.
[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абарача́льнасць1, ‑і, ж.
1.Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.
2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.
абарача́льнасць2, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс.Шамякін.— У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас.Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Задумаўшыся, загледзеўшыся на каго‑, што‑н., аказацца няўважлівым, рассеяным. Месца тут было самае што ні ёсць дзікае — былая сядзіба, закіданая розным ламаччам. Толькі зазявайся — адразу ці ногі пал[оміш], Ці нос разаб’еш.Ваданосаў.Арсень зазяваўся і не паспеў запрасіць [на танец] тую, што ўпадабаў, Яраславу.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)