непаўнале́тні, -яя, -яе.

Які не дасягнуў паўналецця.

Н. юнак.

У залу ўвайшлі непаўналетнія (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непаўнале́цце, -я, н.

Узрост чалавека, які не дасягнуў паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непаўто́рны, -ая, -ае.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы.

Н. выгляд.

|| наз. непаўто́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непахі́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга пахіснуць; устойлівы.

Стаяць непахісна (прысл.).

2. Цвёрды, стойкі (у сваіх намерах, перакананнях і пад.).

Н. змагар.

|| наз. непахі́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непача́ты, -ая, -ае.

Такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся; цэлы.

Непачатая буханка.

Непачаты край (работы, спраў; разм.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непачці́вы, -ая, -ае.

Які адносіцца да людзей без павагі; недалікатны.

Н. мужчына.

|| наз. непачці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непаша́на, -ы, ж.

Непачцівыя адносіны да каго-н.

Н. да старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непераадо́льны, -ая, -ае.

Такі, што немагчыма адолець.

Непераадольная перашкода.

|| наз. непераадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непераклада́льны, -ая, -ае.

Які нельга дакладна перакласці на іншую мову.

Неперакладальнае словазлучэнне.

|| наз. непераклада́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неперакладны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і неперакладальны.

Н. зварот.