КРЫ́ШНА, Кістна,

рака на п-ве Індастан, на Пд Індыі. Даўж. 1280 км, пл. бас. 330 тыс. км². Вытокі ў Зах. Гатах, перасякае з З на У Дэканскае пласкагор’е, упадае ў Бенгальскі зал., утварае дэльту. Асн. прыток — р. Тунгабхадра. Жыўленне дажджавое, мусонны рэжым з летняй паводкай. Сярэдні гадавы расход вады 1730 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння; гідравузел Нагарджунсагар. У нізоўі суднаходная, злучана каналам з дэльтай р. Гадавары. На К. — г. Віджаявада.

т. 8, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАКХНА́Ў,

горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн. ж. (1991).

Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўняная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т. л. алейная. З-д дакладных інструментаў. Традыц. маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат. сад. Арх. помнікі 16—18 ст.

т. 9, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́,

група з 19 астравоў у Індыйскім ак., паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім м. Уваходзяць у склад саюзнай тэр. Індыі Андаманскія і Нікабарскія а-вы. Пл. 1,6 тыс. км². Буйныя астравы — вяршыні падводнага хрыбта (выш. да 642 м), дробныя — каралавыя. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, ападкаў 2200—3200 мм за год. На паўд. астравах вечназялёныя трапічныя лясы, на паўн. — высакатраўныя лугі. Вырошчванне какосавай пальмы. Рыбалоўства, лоў трэпангаў, збор ракавін.

т. 11, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ТНА,

горад на Пн Індыі, на правым беразе р. Ганг. Адм. ц. штата Біхар. Засн. ў 5 ст. да н.э. У старажытнасці называлася Паталіпутра, з 12 ст. сучасная назва. Больш за 1 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт і рачны порт. Прам-сць: баваўняная, харч., металаапр.; выраб дываноў, парчы, мэблі. Саматужныя промыслы. Ун-т; б-ка з каштоўнай калекцыяй усх. рукапісаў. Каля П. рэшткі стараж. Паталіпутры.

т. 12, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лінеа́тус

(н.-лац. aplocheilus lineatus)

рыба атрада карпазубых, якая водзіцца ў невялікіх застойных вадаёмах Шры-Ланка і ўсходняга ўзбярэжжа Індыі; вядома як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́рна

(санскр. warna = якасць, колер, катэгорыя)

кожная з чатырох саслоўных груп у Стараж. Індыібрахманы, кшатрыі, вайшыі, шудры, — з якіх пазней развіліся касты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэфа́нія

(н.-лац. stephania, ад гр. stephanos = вянок)

ліяна, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных горных раёнах Паўд. Кітая, Японіі, Бірмы, В’етнама, Індыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВА́НТАВЫ МОСТ,

мост, асноўнымі канструкцыйнымі элементамі якога з’яўляюцца ванты — гнуткія расцягнутыя стрыжні (стальныя тросы, канаты, круглы пракат). Вантавы мост звычайна мае пілон (апору), ванты, бэльку жорсткасці і праезную частку. Ванты робяць пераважна з высокатрывалай сталі, бэлькі жорсткасці і пілоны — са сталі і жалезабетону. Пралёт вантавага моста больш за 300 мІндыі пабудаваны вантавы мост з пралётам 457 м).

Схема вантавага моста: 1 — анкерная апора; 2 — пілон; 3 — ванты; 4 — бэлька жорсткасці.

т. 3, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Галандская

(галанд. West Indische Compagnie),

гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн, Амерыкі — англічане.

т. 4, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛУНІ́ТАВАЯ РУДА́,

прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см³). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымліваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на З Украіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Італіі, Індыі і інш.

т. 1, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)